Хлеб Талачыншчыны: Яўген Нырцоў — лідар сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы збожжа
Два гады таму Яўген Нырцоў прыйшоў вадзіцелем у Талачынскі райаграсэрвіс. Прадпрыемства выдзеліла маладой сям’і Нырцовых добраўпарадкаваны дом у аграгарадку Райцы. Створаны ўсе ўмовы для добрай, эфектыўнай працы для галавы сям’і.
Па стане на 15 жніўня Яўген Юр’евіч на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 1080 тон збожжа. Гэта лепшы вынік у раёне сярод маладых вадзіцеляў.