Педагогіка, заснаваная на любові: выхавацель дзіцячага сада Святлана Шалянок задумвае і ажыццяўляе новыя формы ў свёй дзейнасці

23 августа 2017 13:26

Асноўным напрамкам дзейнасці выхавацеля вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзіцячага сада №2 г. Талачына Святланы Віктараўны Шалянок з’яўляецца развіццё пазнавальнай актыўнасці і зацікаўленасці, дапытлівасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі выхаванцаў.

Карэнная жыхарка Талачына, сваё дзяцінства яна памятае шчаслівым і бязвоблачным. Успамінае, як першы раз дапамагала старэйшай сяброўцы, якая ўладкавалася летам памочнікам выхавацеля ў дзіцячы сад, даглядаць за дзецьмі. З задавальненнем яна прыдумвала розныя гульні, прыглядвала за малышамі. Ужо тады было зразумела, што работа з дашкольнікамі — яе прызванне.

Гэта заўважыў вопытны педагог, дырэктар сярэдняй школы №2 Васіль Васільевіч Сёмачкін і параіў дзяўчыне паступіць на аддзяленне дашкольнай адукацыі. З яго лёгкай рукі яна стала навучэнкай Полацкага педагагічнага вучылішча імя Ф. Скарыны, а праз чатыры гады з чырвоным дыпломам на руках вярнулася на Талачыншчыну.

Пачынала Святлана Віктараўна ў 1988 годзе выхавацелем, потым загадчыцай  Заднеўскага дзіцячага сада. Васямнаццаць год была выхавацелем  Раіцкага дзіцячага сада. У “Сонейка”, дзе працуе цяпер, прыйшла дзесяць год таму. Ні разу за ўвесь час яна не пашкадавала аб выбары прафесіі, кожны дзень ідзе на працу з радасцю, прыносіць дзецям сваю бязмежную любоў, разуменне і абавязкова новыя ідэі.

У кожнага выхавацеля свой, непаўторны стыль работы. Святлане Віктараўне падабаецца задумваць і ажыццяўляць новыя формы ў выхаванні, яна не баіцца эксперыментаваць у добрым сэнсе гэтага слова. Дзеці — гэта такое вялізнае, спрыяльнае, цудоўнае “поле” выхавальніцкай, пазнавальнай, развіваючай дзейнасці, што задумкі прыходзяць самыя разнастайныя і цікавыя.

Сёння мы раскажам аб праектнай дзейнасці Святланы Віктараўны, якая доўжылася з верасня 2013 года да мая 2017 года. Актуальнасць данай формы выхаваўчага працэсу ў тым, што ў дзіцяці павінна быць сфарміраваная ўстойлівая пазнавальная цікавасць да ўсяго, што яго акружае. Дзеці дашкольнага ўзросту не валодаюць вялікім запасам ведаў, уменняў і навыкаў, таму педагог часцей за ўсё вядзе іх за сабой, перадае свае веды, вопыт, з’яўляецца галоўным у арганізацыі розных відаў дзейнасці. Пры гэтым дзейнасць дзіцяці дае магчымасць эксперыментаваць, сінтэзаваць атрыманыя веды, развіваць пазнавальную і творчую актыўнасць, самастойнасць, уменне планаваць, працаваць у калектыве, падгрупе і індывідуальна.

Галоўная задача метаду праектаў — арганізаваць работу з выхаванцамі так, каб яны змаглі атрымліваць веды не толькі пад кіраўніцтвам дарослага, але і самастойна. Рашэнне гэтай задачы Святлана Віктараўна бачыць ва ўзаемадзеянні педагога, дзіцяці і бацькоў.

Праектная дзейнасць заўсёды ўзнікае як вынік нейкай праблемы. Напрыклад, многія дзеці не любяць чысціць зубы. Неабходнасць навучыць іх гэтаму вылілася ў праект “Здаровыя зубы — здаровае дзіця”. У рамках працы над гэтым праектам дашкольнікі даведаліся аб “ворагах” зубоў, была выяўлена праблема, як дапамагчы зубам быць здаровымі. Было праведзена анкетаванне бацькоў з мэтай даведацца пра іх адносіны да чысткі зубоў іх дзецьмі. Выхавацель чытала вершы, казкі, прыказкі, загадвала загадкі на даную тэму. Работа на гэтым этапе паказала нізкае веданне дзецьмі прычын узнікнення праблем з зубамі і шляхоў іх пераадолення, прафілактыкі захворвання зубоў.

Наступным этапам сталі вопыты, эксперыменты, праблемныя сітуацыі, гульні і, канешне, навучанне навыкам правільна чысціць зубы спачатку без пасты. Малюнкі дзяцей былі размешчаны на інфармацыйным стэндзе “Мы ўжо ведаем”. На заключным этапе праекта выхаванцы ўжо самастойна (пад кантролем дарослых) чысцілі зубы пасля абеду. Цікава прайшла прэзентацыя ў выглядзе гульнявога комплексу “Карлсан, будзь здаровы!” Гэты праект навучыў дзяцей не толькі ўменню чысціць зубы, але і паказаў, што пазнаваць новае можна не толькі атрымліваючы гатовыя веды, але і пры актыўным удзеле ў розных відах дзейнасці.

Для выхаванцаў  другой малодшай групы Святлана Віктараўна прапанавала праект “Лук от семи недуг”, які ўзнік у выніку работы па прафілактыцы грыпу і прастудных захворванняў. З дзецьмі ў сярэдняй групе яна рэалізавала праект “Смецце”, на працягу рэалізацыі якога дзеці актыўна ўдзельнічалі ў розных эксперыментах з бытавымі адходамі.

У старэйшай групе выхавацель з дзецьмі працавала на праектамі “Пасадзі дрэва!”, “Космас”, “Сонечная сістэма”, “Старажытны свет” і г. д.  У завяршэнне кожнага праекта праводзілася практычная дзейнасць — чыстка зубоў, пасадка і вырошчванне цыбулі, пасадка дрэў, вырабы з паперы і распаўсюджанне лістовак-заклікаў аб зборы макулатуры.

Па выніках работы ў праектах у старэйшай групе Святлана Віктараўна арганізавала дзіцячую навукова-практычную канферэнцыю “Умники и умницы”, і дзеці прадстаўлялі свае праекты. Прэзентацыі ім  дапамаглі падрыхтаваць бацькі. Тры падгрупы па інтарэсах працавалі над сваім праектам — “К далёким мирам”, “Превращение молока”, “Раскроем тайну зернышка”. Кожнае дзіця праводзіла сваё даследаванне на аснове розных крыніц інфармацыі — інтэрнэту, навукова-папулярнай літаратуры, дапамогі бацькоў. Падчас канферэнцыі дашкольнікі мелі магчымасць расказаць у сваёй працы — малолі зерне, атрымлівалі тварог з замарожанага кефіру, мадэліравалі Сонечную сістэму. Кожнае дзіця праявіла цікавасць, здольнасці, актыўнасць і творчасць.

Дзеці з групы Святланы Віктараўны прынялі ўдзел у раённым  конкурсе “Я — исследователь”, занялі першае месца ў намінацыі “Необычное в обычном”,  прынялі ўдзел у агульнагарадскіх акцыях “Украсим город цветами”, “Цветок для ветерана”, экалагічнай акцыі “Берегите лес”, распрацавалі і распаўсюдзілі лістоўкі-заклікі для жыхароў горада. Такая дзейнасць, безумоўна, спрыяе пачаткам фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі.

З мэтай далейшага ўдасканальвання вопыту работы Святлана Віктараўна плануе арганізаваць заняткі з дзецьмі па  праектах творчай накіраванасці.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене