Працоўныя і жыццёвыя вёрсты Міхаіла Снапкова

25 августа 2017 14:30

Пажыццёвай прапіскай для вядомага на Талачыншчыне кіраўніка Міхаіла Піліпавіча Снапкова стала вёска з усімі яе клопатамі і спадзяваннямі.

Рана запалі яму ў душу світанкі ў роднай вёсцы Сухачэва, калі прыходзілася дапамагаць бацькам і трэба было статак кароў па радоўцы адпасвіць, пакасіць выдзеленую калгасным брыгадзірам паласу атавы і пахадзіць з касой у пошуку травы на няўдобіцах, нярэдка з ношкай за плячыма. Браў нароўні з дарослымі лён уручную, араў пад бульбу і акучваў гранкі. З такімі ж, як сам, падлеткамі рабіў на замацаваным за ім коніку ў брыгадзе ўсё лета.

Умельства, праца дзятвы ацэньвалася маючымі дачыненне да ўсіх спраў у вёсцы жанчынамі як і праца дарослых. Кожны з хлопцаў трапляў у іх поле зроку, на востры жаночы язык. Дык вось, як бы крыўдна і балюча ні было іншым, а сама вышай з усіх яшчэ няўцягнутых у працу падлеткаў яны ацэньвалі Міхаіла. Адказны, паслухмяны, супраць слова не скажа благога, але ж і дасціпны, разважлівы, увішны. Дзесьці з класа сёмага за ім замацавалася мянушка “старшыня”. Урэшце прадбачлівасць землякоў-вяскоўцаў мела сваю рацыю.

Усе 30 год, па сённяшні дзень, з нязначным перапынкам (крыху больш за 2 гады) Міхаіл Піліпавіч кіруе сельгаспрадпрыемствам у Слаўным.

Ідучы сюды з калгаса “Радзіма”, дзе рабіў намеснікам старшыні калгаса і сакратаром партыйнай арганізацыі, ведаў, што лёгкага жыцця яго не чакае. Уласна, пагутарыўшы шчыра, аб гэтым папярэдзіў яго і тадышні першы сакратар райкама партыі Мінін В. П. Але тое, з чым сутыкнуўся ўжо праз дзень, стала для яго поўнай нечаканасцю.

На свінаферме ў маразы абвалілася ў памяшканні спарахнелая столь. Трэба ратаваць жывёлу, прымаць рашучыя меры, ухіляць надзвычайную сітуацыю. Колькі іх было ў яго жыцці — і не пералічыць. Няма чаго, зрабіў выснову, губляцца і тут. Сабралі, што было на пілараме і падрыхтаванае на іншыя патрэбы, даставілі на аб’ект.

Як адзін уключыліся ў работу людзі з будаўнічай брыгады, механізатары. Не адыходзіўся ад рамонтнікаў, разбіраючы завалы, а ўслед падганяючы дошкі ў раўнюткі радок столі, і старшыня. Такім было гэтае першае для яго выпрабаванне на ўменне павесці за сабой людзей, на гаспадарлівасць, адказнасць.

Такім М. П. Снапкоў, ні ў чым не пакрывіўшы душой перад слаўненцамі, застаючыся самім сабой, прадаўжае быць з кожным чалавекам у яго справах, клопатах, спадзяваннях. Яны давяраюць свайму кіраўніку, бо сваім асабістым прыкладам, уласнай дысцыплінай, ашчаднасцю і беражлівасцю да ўласнасці прадпрыемства ён трымае гаспадарку, яе эканоміку, жыве клопатам пра дабрабыт кожнага свайго працаўніка. Тут не трэба ўпрошваць працаваць механізатараў, кантраляваць іх работу. Стала правілам: закончыўшы від работы ў гаспадарцы, можна з дазволу кіраўніка тэхнікай прадпрыемства зрабіць і сваё ўласнае.

Землі ў ААТ “Слаўнае” складаныя — пясок, камяні, нізкі бал ворыва — 24,9, але калектыў штогод дасягае нядрэнных вынікаў у атрыманні прадукцыі ў разліку на бала-гектар. У гэтым, лічыць Міхаіл Піліпавіч, заслуга асабіста механізатараў. У сваю чаргу з боку гаспадаркі створаныя неабходныя ўмовы для іх працы ў мехмайстэрні, дзе абсталяваны дапаможныя памяшканні, зроблена ацяпленне, падведзена вада, ёсць пакой адпачынку. Заўжды парадак, культура на машынным двары.

Не выпадкова, што прадпрыемства, эфектыўна выкарыстоўваючы тэхніку, якасна і першым у раёне праводзіць усе важнейшыя сельскагаспадарчыя кампаніі. Не было яшчэ выпадку, каб на сваіх пясчаніках не нарасцілі траў, кукурузы, не забяспечылі паўнацэнны рацыён жывёлы. Больш таго, штогод сотні тон сенажу і сіласу прадаюць іншым гаспадаркам раёна.

Калі ў краіне пайшла хваля закрыцця калгасных свінафермаў, у “Слаўным” тры яе памяшканні пераабсталявалі ў малочнатаварныя фермы. Тут захавалі, зрабіўшы рэканструкцыю, усе фермы. Зачыніла свае дзверы толькі МТФ “Гаражоны”, дзе не стала каму працаваць. Не зменшылі пагалоўе буйной рагатай жывёлы, асноўнага статка, з 1000 галоў у 90-я гады выраслі да 1200 галоў БРЖ. На ўсіх фермах малакаправоды, добрыя ўмовы для працы.

Але недахоп кадраў жывёлаводаў адмоўна адбіваецца на паказчыках у вядучай галіне і на эканоміцы ў цэлым. Ідзе гэтае яшчэ з так званага савецкага часу і толькі дзякуючы агульным намаганням кіраўніка і яго каманды ўдаецца захоўваць стабільнасць.

У калектыве 65 чалавек, з ахвотаю сюды прыходзіць і застаецца моладзь. Прыцягваюць стабільныя заробкі, прадастаўленне жылля. Так, нядаўна, каб было куды прыняць жадаючых, адрамантавалі дом. Усяго на ўліку 64 калгасныя дамы, многія з іх прыватызаваныя. Ні адзін з гэтай колькасці не пустуе, не кінуты на волю лёсу. Дарэчы, гэта паказчык яшчэ адной якасці Міхаіла Піліпавіча як кіраўніка — зберагаць як стае сіл усё, што будавалася на народныя сродкі, бюджэтныя і ўласныя грошы.

Узгадваецца, і гэта добра ведаюць землякі Міхаіла Снапкова, як ён уласнымі рукамі зрабіў бацькоўскі дом адным з самых прыгожых і ўтульных у вёсцы — адшаляваў, пафарбаваў яго. Таму да ўся-го, што будуецца ў гаспадарцы, заўжды надзвычай патрабавальныя адносіны.

Закончыўшы ветэрынарны інстытут, прайшоўшы тэрміновую службу ў арміі, у 1982 годзе Міхаіл сустрэў сваё яшчэ адно вялікае асабістае шчасце — Валянціну. Каханне мае вялікую сілу. Яна пакінула горад, перабралася з Віцебска, дзе працавала пасля тэхнікума, у вёску Мяшкова. Муж у калгасе “1 Мая” працаваў галоўным ветэрынарным урачом, а яна эканамістам, адначасова атрымлівала па спецыяльнасці вышэйшую адукацыю ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

Сваяк Мікалай Савіцкі, які ўзначальваў ветэрынарную службу ў рэспубліцы, хацеў бачыць любячага сваю справу Міхаіла на больш адказных пасадах, прапаноўваў перабрацца ў горад, але, не ўмеючы хлусіць, Міхаіл не спакусіўся на прапановы, застаўся прыхільнікам сваіх прынцыпаў і прадчуванняў.

Жыццё не пражытае, яно прадаўжаецца. І не толькі ў яго справах кіраўніка, яго жонкі — старшыні Слаўнаўскага сельвыканкама Валянціны Іванаўны, але і здабыткамі іх дзяцей, дачок Святланы і Кацярыны, унукаў Мацвея і Машы.

У спрыяльным для прафесійнага росту працоўным калектыве прадпрыемства прайшлі станаўленне, атрымалі кіраўніцкія навыкі і пайшлі на павышэнне ў іншыя калектывы раёна, упраўленне сельскай гаспадаркі райвыканама Міронаў А. М., Карзюк Л. Р., Парынава Т. А., Латушкін А. В., Шаршун А. Д. і іншыя спецыялісты.

З розных рэгіёнаў, нават з далёкай ад нас Брэстчыны, з Міншчыны працуюць у ААТ “Слаўнае” спецыялісты. Ніколі не пашкадавалі, што лёс прывёў іх у гэтую гаспадарку, звёў з глыбокім чалавекам, выдатным арганізатарам і мудрым кіраўніком. Так лічаць, у гэтым перакананы, і радавыя працаўнікі, вяскоўцы, якія на працягу многіх год разам з Міхаілам Піліпавічам Снапковым робяць вялікую агульную справу — з любоўю да зямлі, з вераю ў яе далейшую шчаслівую будучыню.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Працоўныя і жыццёвыя вёрсты Міхаіла Снапкова, 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



3 комментария на “ Працоўныя і жыццёвыя вёрсты Міхаіла Снапкова ”

  1. якуб лойка, ілжэц і пляткар , 28 августа 2017 , 21:00

    па чутках, у нашым раене, толькі ў гэтага старшыні ў гаспадарцы ніколі не было запазычанасцяў па заробку перад працаўнікамі. Але 500$ няма і там… як пачынаецца сезон ягад- кароў даіць няма каму, бо ўсе даяркі сядзяць у лесе

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. сельчанин , 27 августа 2017 , 19:01

    В сельском хозяйстве занятость в 2000—2015 гг. сократилась с 670 до 430 тысяч работников, с 15% до 9,5% от численности занятых в экономике. Численность работников сократилась на 240 тысяч.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  3. сельчанин , 25 августа 2017 , 19:31

    В данной статье нет обзора уровня оплаты труда работающих.Есть 500 дол.США или нет.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 2 votes)

Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

VI Всебелорусское народное собрание

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Август 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram