Настаўніца Славенскай сярэдняй школы Настасся Каленціёнак усёй душой палюбіла педагагічную працу

4 сентября 2017 16:20

Больш за дзесяць год працуе ў сістэме адукацыі Настасся Уладзіміраўна Каленціёнак. У настаўніцкую прафесію дзяўчынку прывяла дзіцячая мара. У школе прыкладам для яе былі першая настаўніца Іна Леанідаўна Ермакова, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Галіна Іванаўна Крывіцкая, якія выхоўвалі ў вучняў дабрыню, любоў да роднай мовы, цікавасць да беларускай класікі. Іх урокі яна ўспамінае з вялікай павагай і ўдзячнасцю.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце атрымала спецыяльнасць настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, была размеркавана на родную Крупшчыну.

— Мае першыя педагагічныя крокі адбыліся ў Дубраўскай сярэдняй школе, — расказвае Настасся Уладзіміраўна. — Там выкладала беларускую мову і літаратуру, англійскую мову, была класным кіраўніком адразу ў двух класах. Памятаю, з якім энтузіязмам да позняга часу рыхтавалася да заняткаў, пісала планы-канспекты ўрокаў, а потым уставала на досвітку, каб паспець у школу. Было нялёгка, але аб той пары засталіся цёплыя ўспаміны. У хуткім часе  пераканалася, што свой выбар зрабіла правільна. Усёй душой палюбіла педагагічную працу, вучняў.

Па волі лёсу Настасся Уладзіміраўна аказалася на Талачыншчыне — радзіме бацькі. Тут яна выйшла замуж. Нейкі час была выхавальніцай у дзіцячым садзе №1. У дружным, зладжаным калектыве працаваць было лёгка і прыемна. Асвоіць другую спецыяльнасць ёй дапамаглі любоў да дзяцей, добрыя ўзаемаадносіны з калегамі і бацькамі.

У маладой сям’і адзін за адным нарадзілася двое дзяцей. Шчаслівыя маладыя муж з жонкай жартавалі, што сыночак — для таты, а дачушка — для матулі.

Пасля дэкрэтнага водпуску Настассі Уладзіміраўне прапанавалі адказную пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце ў Славенскай сярэдняй школе. На дапамогу маладому педагогу прыйшлі вопытныя і кваліфікаваныя спецыялісты — загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Ірына Уладзіміраўна Сушчая і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Забалацкай сярэдняй школы Таццяна Васільеўна Малашкевіч. З педкалектывам на чале з дырэктарам Анатолем Анатольевічам Белагуравым таксама пашанцавала.

— Анатоль Анатольевіч з тых кіраўнікоў, — адзначыла настаўніца, — хто заўважае нават самыя маленькія поспехі, натхняе настаўнікаў добрым словам, новымі ідэямі.

Настасся Уладзіміраўна адказна адносіцца да аказання метадычнай дапамогі настаўнікам, паспяхова спалучае адміністрацыйную і педагагічную дзейнасць, актыўна ўдзельнічае ў розных метадычных секцыях, навукова-практычных канферэнцыях, з’яўляецца адным з аўтараў-складальнікаў “Раённай праграмы ўвядзення профільнага навучання на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі (2012 — 2020 гг.)”. У зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам “Адукацыя дарослых: гістарычны шлях і сучасныя тэндэнцыі развіцця” ўвайшлі тэзісы ў аўтарскай рэдакцыі Настассі Уладзіміраўны “Уздзеянне прафесійнай кампетэнцыі педагогаў на якасць адукацыі”.

Значную ўвагу яна ўдзяляе эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці. У мінулым навучальным годзе намеснікам дырэктара былі падведзены вынікі рэалізацыі раённага інавацыйнага праекта “Фарміраванне мадэляў актыўных метадаў навучання асновам здаровага ладу жыцця”. Педагагічны калектыў школы прыняў удзел у рэспубліканскім інавацыйным праекце “Укараненне сацыяльна-ўпраўленчага механізму ў працэсе мадэліравання адукацыйнага асяроддзя ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі”, які разлічаны на 2017 — 2010 гады.

Узаемаадносіны з настаўнікамі Настасся Уладзіміраўна будуе на прынцыпах павагі, узаемадапамогі і адказнасці, з вучнямі — на прынцыпах сумленнасці і спагады.

— Галоўнае для мяне як педагога, — зазначыла суразмоўніца, — навучыць дзяцей самай важнай прафесіі ў жыцці — быць Чалавекам. Стаць ім немагчыма без любові да Радзімы, сваёй мовы. Таму на ўроках вучу адчуваць прыгажосць беларускага слова, шанаваць духоўную спадчыну продкаў, якая яднае чалавека з роднай зямлёй і народам. Імкнуся сумленна працаваць, каб быць годнай звання настаўніка.

У пачатку новага навучальнага года Настасся Уладзіміраўна пажадала ўсім, хто вучыцца і вучыць, здароўя і шчасця, выдатнага настрою, вялікіх дасягненняў і перамог.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Настаўніца Славенскай сярэдняй школы Настасся Каленціёнак усёй душой палюбіла педагагічную працу ”

  1. Татарин , 5 сентября 2017 , 13:56

    К сожалению нашу Родную Мову обменяли на нефть и газ.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене