Святлана Пунчанка з Жукнева — малаказборшчыца і лепшая малаказдатчыца ў адной асобе

4 сентября 2017 16:31

Каля сталовай у аграгарадку Жукнева ўвагу прыцягнула знаёмая жанчына. Яна займалася  адпраўкай абедаў механізатарам. Успомнілася, што гады два таму мы пабывалі ў яе дома, пазнаёміліся з сям’ёй. Тады Святлана Пунчанка працавала даяркай на малочнатаварной ферме “Жукнева”,  з мужам трымалі вялікую гаспадарку.

За мінулы час у іх сям’і адбыліся значныя змены. Жанчына па стане здароўя пайшла з фермы і ўладкавалася малаказборшчыцай. У час пасяўной і ўборачнай працуе поварам у сталовай сельгаспрадпрыемства “Жукнева”. Нядаўна ў іх сям’і адбылася прыемная падзея — справілі вяселле сына.

Усяго ў аграгарадку 19 кароў, прадаюць малако 15 гаспадароў. У трох гаспадарках па дзве каровы, тры каровы трымае сям’я Пунчанкаў. Такім чынам, Святлана да таго ж з’яўляецца і лепшай малаказдатчыцай.

Яе рабочы дзень даволі насычаны, асабліва летам. Бывае, няма нават хвіліны, каб прысесці. На сваім кані выязджае ў пяць трыццаць, за гадзіну паспявае аб’ехаць усе двары і сабраць малако. Абавязкова правярае яго на якасць, знешні выгляд, каб было чыстае, вымярае колькасць малака. Пасля старанна мые бітоны, каб яны зноў былі прыгоднымі для прыёму малака.

Заработная плата малаказборшчыцы невялікая і залежыць ад колькасці сабранага малака. Звычайна Святлана збірае за дзень 250 — 270 літраў. Даходзіла колькасць сабранага малака і да 400 літраў, калі на пашы было ўдосталь сакавітай травы.

Дамашнюю гаспадарку раніцай і вечарам дапамагае даглядаць муж. У сталовую гатаваць абед прыходзіць яна а восьмай гадзіне. Потым зноў ідзе дадому падаіць кароў, пакарміць астатнюю жыўнасць. Справіўшыся, прыходзіць у сталовую, каб падрыхтаваць механізатарам падвячорак.

Сялянская працавітасць, руплівасць гэтай жанчыны выклікаюць павагу аднавяскоўцаў, кіраўніцтва гаспадаркі. На такіх людзей заўсёды можна паспадзявацца, даверыць ім сур’ёзную справу.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене