Незвычайны ўрок у пятых классах

12 сентября 2017 14:30

Хаця прайшоў пэўны час, як  пачаўся новы навучальны год, але ў пятых класах талачынскай сярэдняй школы №1 у мінулую пятніцу панаваў святочны настрой. Супрацоўнікі разлікова-касавага цзнтра №25 філіала ААТ “Белаграпрамбанк — Віцебскае абласное ўпраўленне” прыйшлі ў госці да вучняў з падарункамі — шарыкамі  з лагатыпам Аграпрамбанка і кніжкамі “Твае першыя фінансы”.

У ролі настаўніка выступіла намеснік начальніка цэнтра Алена Пятроўна Лычкоўская. Яна расказала вучням, якія ў гэтым годзе перайшлі ў “першы  дарослы” клас, аб банкаўскай сістэме, разліковых картачках,  як эканомна і на якія першачарговыя  мэты траціць грошы. Вучні даведаліся аб  укладзе “Расти большой”, які бацькі ці іншыя дарослыя могуць зрабіць на імя дзіцяці. Цераз пэўны час юныя ўкладчыкі банка змогуць ужо самі карыстацца пэўнай азначанай бацькамі сумай і вучыцца на практыцы, як карыстацца грашыма.

Дарэчы, бацькі тых дзяцей, на імя якіх адкрыты ўклад “Расти большой”, пасля заканчэння школы змогуць узяць крэдыт “Студенческий”, каб працягваць вучыцца далей і набываць спецыяльнасць. Пасля заканчэння вучобы  малады спецыяліст зможа сам паступова пагашаць крэдыт з уласнага заробку.

Вучні з цікавасцю разглядвалі кніжку “Твае першыя фінансы”, з галоўным героем якой абаяльным Агрыкам змогуць павандраваць па краіне, павучыцца вырашаць розныя фінансавыя праблемы, якія могуць узнікнуць падчас падарожжа. Не менш цікавай гэтай кніжка можа быць і для бацькоў. Наступная сустрэча з вучнямі плануецца адбыцца непасрэдна ў банку.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2020

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Конкурс туристических фильмов

Славянский базар в Витебске

Ритуальные услуги

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Сентябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей