Калектыў Талачынскага лясгаса здольны і на творчыя рашэнні, і на самааддачу ў штодзённай працы

15 сентября 2017 14:01

Развіццё лясной галіны з’яўляецца адным з асноўных напрамкаў у эканоміцы дзяржавы. Перад лесаводамі як краіны, так і нашага раёна стаяць задачы павышэння эфектыўнасці і якасці працы, забеспячэння больш рацыянальнага выкарыстання рэсурснага патэнцыялу лясоў, навядзення ў ім ідэальнага парадку. Напярэдадні прафесійнага свята ўсіх работнікаў лесу мы пагутарылі з галоўным ляснічым  ДЛГУ “Талачынскі  лясгас” Вышадкевічам А. І. і папрасілі расказаць пра ключавыя напрамкі ў рабоце прадпрыемства, пра дасягнутыя за апошні час вынікі.

Агульная плошча зямель ляснога фонду лясгаса складае 59,3 гектара, з іх пакрыта лесам 57,8 гектара. На астатняй тэрыторыі праводзіцца аднаўленне лясных рэсурсаў натуральным ці штучным шляхам з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. Сёлета лясгас упершыню высадзіў саджанцы елак з закрытай каранёвай сістэмай па фінскай тэхналогіі.

— Ажыццяўляем гэтае новаўвядзенне ў адпаведнасці з Галіновай праграмай па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай у арганізацыях Міністэрства лясной гаспадаркі да 2020 года, — расказаў Аляксандр Іосіфавіч. — Сутнасць тэхналогіі ў тым, што саджанец высаджваецца не з голымі каранямі, а з камком зямлі. Дзякуючы гэтаму насаджэнні лепш пераносяць перасадку і прыжываюцца, растуць здаравейшымі. Народная мудрасць “садзі ў гразь — будзеш князь” страчвае актуальнасць, тэрміны лесапасадак і патрабаванні да ўмоў надвор’я пры іх правядзенні становяцца менш строгімі.

Да 2020 года, паведаміў наш субяседнік, доля лесапасадак, праведзеных з выкарыстаннем такіх саджанцаў, павінна дасягнуць у лясгасе 30%.

Ужо некалькі гадоў пастаўляецца на экспарт сучасны від паліва для цвёрдапаліўных катлоў — пелеты. З лютага мінулага года паспяхова працуе піларама, задавальняючы высокі попыт насельніцтва і прадпрыемстваў унутры краіны і нават вырабляючы прадукцыю на экспарт.

— Несумненна, адно з галоўных багаццяў нашага прадпрыемства — гэта людзі, якія тут працуюць, і іх дасягненні, — адзначае Аляксандр Вышадкевіч. — У мінулым годзе вадзіцель Леанід Зулеў адзначаны высокай дзяржаўнай узнагародай — медалём “За працоўныя заслугі”. У маі гэтага года па выніках працы за 2016-ты на раённую Дошку гонару занесены трактарыст Азерацкага лясніцтва Уладзімір Арлоў. Можна назваць яшчэ нямала іншых працавітых, сумленных, неабыякавых людзей, здольных на самаадданую працу і на творчы падыход пры вырашэнні разнастайных пытанняў.

Паколькі лес — адзін з асноўных прыродных рэсурсаў нашай краіны, ігракоў на звязаным з драўнінаю рынку — безліч, розных маштабаў і формаў уласнасці, таму любыя дасягненні, новаўвядзенні, а часам і звычайная штодзённая работа ў штатным рэжыме даюцца няпроста, патрабуюць як творчага падыходу, так і настойлівасці, цярпення, працавітасці. Калектыў Талачынскага лясгаса з годнасцю выконвае ўскладзеныя на яго функцыі гаспадара лесу, клапоціцца пра тое, каб гэтае багацце прыносіла нам дабрабыт сёння і перайшло ў спадчыну нашым нашчадкам.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

НА СНИМКЕ: саджанцы елкі з закрытай каранёвай сістэмай першага году вырошчвання (вырошчваюцца два гады, на трэці высаджваюцца) у гадавальніку Талачынскага лясгаса.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене