Піламатэрыялы Талачынскага лясгаса запатрабаваныя на ўнутраным рынку і за мяжою

15 сентября 2017 13:16

Эфектыўна, на поўную магутнасць і з добраю аддачаю працуе піларама Талачынскага лясгаса. Яе прадукцыя карыстаецца вялікім попытам у насельніцтва і прадпрыемстваў, пры гэтым 95% пастаўляецца на ўнутраны рынак, а таксама піламатэрыялы рэалізуюцца за межы краіны (экспартуецца паўбрус — акоранае бервяно, роўна абрэзанае ўздоўж з двух бакоў).

Гэты вытворчы ўчастак запушчаны ў лютым мінулага года, і да канца яго, за 11 месяцаў з моманту запуску, быў рэалізаваны 2221 кубаметр піламатэрыялаў, з іх 173 кубаметры — насельніцтву. Сёлета са сту-дзеня па жнівень прададзена 1687 кубаметраў, з іх насельніцтву — 216.

Задумка паставіць пілараму, расказвае галоўны інжынер прадпрыемства Хвашчэўскі В. П., была выклікана самім жыццём, у лясгас часта звярталіся грамадзяне, якія хацелі набыць дошкі для сваіх гаспадарчых патрэб.

— Мы вывучылі рынак, прааналізавалі цэны ў камерцыйных структурах і прыйшлі да высновы, што дзякуючы нізкаму для нас сабекошту драўніны гэты від вытворчасці акажацца дастаткова рэнтабельным і перспектыўным. І не памыліліся. Рэнтабельнасць сёння складае 15 — 20%, заказы ідуць пастаянна, піларама працуе без выхадных па 12 гадзін у суткі. Часам заказчыкам нават даводзіцца чакаць сваёй чаргі, або прыцягваем прыватныя структуры.

На нейкім этапе, расказаў Васіль Пятровіч, была нават задумка абсталяваць цэлую лінію, каб павялічыць аб’ёмы вытворчасці і экспартныя пастаўкі, але на сённяшні дзень лясгас не мае адпаведных плошчаў, лінію проста не было б дзе размясціць:

— На той момант узніклі складанасці з рэалізацыяй пелетаў, і меркавалася, што лінію ўстановім на пелетным участку, ужо нават гатовыя былі аб’явіць тэндар, але пасля ўсё ж удалося знайсці прымальную схему збыту пелетаў, таму давялося абмежавацца толькі піларамаю. Гэта стужачная піларама айчыннай вытворчасці, задзейнічаны на ёй дзве брыгады па тры чалавекі, працуюць па схеме два дні праз два.

Апілкі з піларамы ідуць на выраб пелетаў, а разнастайныя абрэзкі выкарыстоўваюцца ў якасці паліва для цеплагенератара.

— Атрымліваецца безадходная вытворчасць, — гаворыць галоўны інжынер. — І сыравіну маем, і паліва, і тэрыторыя не захламляецца.

Сярод прадпрыемстваў, якія заказваюць у лясгасе піламатэрыялы, можна назваць сельгаспрадпрыемствы раёна, сталічныя будаўнічыя арганізацыі, ёсць вопыт супрацоўніцтва з Барысаўскім шпалапрапітачным заводам. Найбольш хадавым таварам з’яўляюцца неабразныя і абразныя дошкі таўшчынёю 22, 25,  44 міліметры. Кошт залежыць ад сорту драўніны і таўшчыні дошкі, але ў любым выпадку, паведаміў наш субяседнік, расцэнкі ў лясгасе ніжэйшыя, чым у  прыватных структурах.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: укладчык Вячаслаў Пячонкін, станочнік Уладзімір Бобышаў, укладчык Юрый Паўлоўскі.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (3 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +5 (from 5 votes)
Піламатэрыялы Талачынскага лясгаса запатрабаваныя на ўнутраным рынку і за мяжою, 10.0 out of 10 based on 3 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене