Сям’я Папыльчанкаў з Жукнева: згода + праца = дабрабыт

25 сентября 2017 13:01

Завітаўшы да Папыльчанкаў у аграгарадку Жукнева, упэўнілася: тут жывуць працавітыя людзі, сапраўдныя гаспадары, вялікая і дружная сям’я. Яна — гэта сем чалавек, Таццяна і Андрэй, іх трое сыноў — Кірыл, Аляксандр і Іван, маці Таццяны  Валянціна Сцяпанаўна і бабуля Ніна Аляксандраўна.

Пасля нашага наведвання было жаданне нічога не ўпусціць у расказе пра гэтую сям’ю. На кожным кроку нас чакалі прыемныя сюрпрызы з яе жыцця. Дарэчы,  усё ў доме і вакол яго зроблена рукамі гаспадароў.

Яны правялі для нас экскурсію па доме, двары, садзе, завочна мы пабывалі ў вёсцы Палюдава, дзе знаходзіцца дом бабулі. Там яны апрацоўваюць каля двух гектараў зямлі, вырошчваюць бульбу, збожжа, агародніну.

У двары чыста, нават не скажаш, што ў гаспадарцы ёсць карова, свінні, куры.

За хлявом знаходзіцца невялікі агарод, цяпліца, у якой чырванеюць таматы. Аднекуль выйшаў і ляніва пацягнуўся чорны кот. Малодшы сын Ваня паведаміў, што яго клічуць Міністрам, бо на шыі ў яго адмеціна ў выглядзе белага гальштука.

У калідоры прыселі на канапу, завязалася няспешная гутарка. Таццяна расказала, што гэтая прыбудова з’явілася не так даўно. Вырашылі выкарыстаць магчымасць дзяржаўнай падтрымкі, узялі крэдыт на рэканструкцыю дома. За гэтыя сродкі зрабілі прыбудову, адрамантавалі дах, абсталявалі падвал.

Таццяна нарадзілася і вырасла ў Жукневе. Пасля школы закончыла Аршанскі педагагічным каледж. Вярнуўшысяся дадому, пайшла працаваць у Жукнеўскую базавую школу настаўніцай пачатковых класаў. Вырашыла далей вучыцца, завочна закончыла Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт. Сёлета роўна пятнаццаць год, як яна працуе ў школе.

Лёс звёў яе з Андрэем, калі ён жыў у Барані. Маладыя людзі стварылі сям’ю і вырашылі пажыць у вёсцы, заняцца гаспадаркай, каб хутчэй стаць на ногі. У той жа час думалі пра будучыню — пабудавалі трохпакаёвую кватэру на радзіме Андрэя, выкарыстаўшы льготнае крэдытаванне для маладых сямей.

На цяперашні момант кватэра поўнасцю абсталяваная і чакае гаспадароў. Пакуль там будзе жыць старэйшы сын Кірыл, які ў гэтым годзе закончыў дзевяць класаў з адзнакай і паступіў у Аршанскі чыгуначны каледж. Першы памочнік па гаспадарцы, ён ва ўсім з’яўляецца прыкладам для малодшых братоў. У школе Кірыл быў удзельнікам усіх мерапрыемстваў, пераможцам дыстанцыйных алімпіяд па матэматыцы, захапляецца новымі камп’ютарнымі тэхналогіямі. Кірыл першым пакідае бацькоўскі дом, ідзе ў вялікае жыццё з разуменнем сваёй мэты і цвёрдым жаданнем яе дасягнуць.

Сярэдні сын Аляксандр вучыцца ў чацвёртым класе на “дзевяць” і “дзесяць”. Хлопчык вельмі адказна адносіцца да вучобы і даручэнняў. Асабліва падабаецца яму нямецкая мова, марыць свабодна размаўляць на ёй. За ім у вучобе падцягваецца малодшы брат, другакласнік Іван. Хлопчыкі спаборнічаюць паміж сабой, і гэта дае стымул атрымліваць добрыя адзнакі.

У чым сакрэт, цікаўлюся, надзвычай добрых, цёплых узаемаадносін паміж усімі членамі сям’і? Вельмі важна, лічыць Таццяна, што дзеці бачаць перад сабой станоўчы прыклад адносін паміж бацькамі. Нездарма кажуць, тады клад, калі ў сям’і лад. Самае каштоўнае для іх — любоў, узаемаразуменне, давер.

На кухні завіхалася Валянціна Сцяпанаўна. У яе вольнага часу амаль не бывае — працуе загадчыцай малочнатаварнай фермы “Жукнева”. Забяжыць дадому, крыху што дапаможа па хатніх справах, перадыхне ды зноў на ферму. Трэба яшчэ ўдзяліць увагу сваёй маці Ніне Аляксандраўне.

У вольны час Андрэй любіць вырабляць карысныя і прыгожыя рэчы з дрэва. У тым, што ў яго “залатыя рукі”, мы ўпэўніліся, аказаўшыся ў садзе. Галоўнае і цэнтральнае месца тут займае прасторная альтанка, дзе любіць збірацца іх сям’я. Вялікі стол, лаўкі, крэслы зроблены рукамі Андрэя. З гордасцю хлопчыкі паказалі невялікі масток праз штучную рэчку, вялікія арэлі, якія таксама зрабіў тата.

Мноства кветак у хаце і на вуліцы — захапленне Таццяны. Яны растуць паўсюль, упрыгожваюць іх дом і вуліцу. Акрамя таго, Таццяна любіць займацца вырошчваннем клубніц. Дзеці і дарослыя з задавальненнем разам праводзяць час. Сямейнымі традыцыямі сталі паездкі ў грыбы і ягады, на рыбалку. Пэўна, гэта і ёсць сапраўднае шчасце — бачыць радасныя ўсмешкі сваіх блізкіх, ведаць, што ты ім патрэбны.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Сям’я Папыльчанкаў з Жукнева: згода + праца = дабрабыт, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене