Праблем з інспекцыяй не мае той, хто не пагарджае мерамі бяспекі

26 сентября 2017 13:13

Дзяржаўным інспектарам Аршанскага ўчастка Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах (далей — ДІМС) Стасюкевічам С. В. праведзены рэйд па вадаёмах Талачынскага раёна. Мэта мерапрыемства — кантроль за бяспекаю выкарыстання маламерных суднаў, забеспячэнне выканання заканадаўства ў гэтай сферы. Удзел у рэйдзе прыняў і прадстаўнік Талачынскага РАНС — начальнік каравула Баразноў І. В., які з’яўляецца пазаштатным супрацоўнікам ДІМС.

Былі наведаны азёры Антанова, Касмачэўскае і вадаём у Еўлахах. Большасць грамадзян, якія знаходзіліся ў гэты час на вадзе, выконвалі ўсе неабходныя меры бяспекі і патрабаванні нарматыўна-прававых актаў. Толькі адзін рыбак, які прыехаў на возера Антанова з Крупскага раёна, у адказ на просьбу прад’явіць дакументы на лодку пачаў ці то прыкідвацца зусім наіўным, ці то знарок нагнятаць канфліктную сітуацыю: спачатку сказаў, што забыў дакументы ў машыне, пасля — што ўвогуле не ўзяў іх з сабою і не абавязаны нікому нічога прад’яўляць і г. д. Інспектар цярпліва растлумачыў грамадзяніну патрабаванні заканадаўства, і ў рэшце рэшт той прад’явіў дакументы, азнаёміўшыся з якімі Сяргей Віктаравіч вынес пастанову аб накладанні штрафу за няпройдзены тэхагляд.

У іншых рыбакоў усё было ў парадку, і размаўлялі яны добразычліва, расказвалі пра ўлоў (апошнімі днямі, паводле іх назіранняў, клёў быў слабы), дзяліліся меркаваннямі пра рыбнае багацце вадаёмаў, пра надвор’е і г. д.

Крыху камічная сітуацыя атрымалася ў Еўлахах: ва ўсіх трох лодках, якія інспектар заспеў на вадаёме, людзі знаходзіліся без выратавальных камізэлек, і двое адразу апранулі іх, убачыўшы афіцыйных асоб у форме, хоць па законе маглі гэтага не рабіць:

— Перастрахаваліся, — растлумачыў Сяргей Віктаравіч. — У адпаведнасці з Правіламі карыстання маламернымі суднамі і базамі (збудаваннямі) для іх стаянак, камізэлька абавязкова павіна быць апранута і за-шпілена на хаду, а значыць, падчас стаянкі яе можна і зняць.

Па стане на дзень правядзення рэйду з пачатку навігацыйнага сезона Аршанскім участкам ДІМС было вынесена больш за 100 пастаноў аб накладанні штрафу на парушальнікаў, а ў адміністрацыйную камісію пры Аршанскім райвыканкаме перададзены адзін пратакол (пратакол складаецца ў выпадку, калі грамадзянін не прызнае сваёй віны, і гэта пагражае яму большым штрафам, чым пры вынясенні пастановы на месцы правапарушэння).

Законным патрабаванням інспектара, паводле назіранняў Сяргея Віктаравіча, грамадзяне звычайна падпарадкоўваюцца, хаця, канечне, паводзяць сябе па-рознаму — хтосьці нясе адказнасць за сваё парушэнне спакойна і з разуменнем, а хтосьці пачынае ствараць праблему на роўным месцы, як вышэйзгаданы крупскі госць.

— Па расповедах сваіх калег з іншых рэгіёнаў ведаю і пра больш сур’ёзныя канфлікты, з пагонямі і выклікам міліцыі. У маёй практыцы падобнае пакуль што было толькі адзін раз, — паведаміў інспектар.

Падводзячы вынікі рэйду, Сяргей Віктаравіч нагадаў асноўныя патрабаванні да асоб, якія маюць уласныя лодкі ці збіраюцца іх набыць:

— Судна грузападымальнасцю больш за 225 кілаграмаў (незалежна ад таго, надзіманая гэта лодка, ці драўляная, ці металічная, з маторам ці без) павінна стаяць на ўліку ў інспекцыі і праходзіць тэхагляд ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны. Для кіравання лодкаю з маторам, магутнасць якога складае больш за 3,7 кілавата (5 конскіх сіл), неабходна мець пасведчанне на права кіравання маторным маламерным суднам ці міжнароднае пасведчанне на права кіравання прагулачным суднам (навучанне для атрымання такога пасведчання можна прайсці на любым тэрытарыяльным участку ДІМС). Як і пры ўдзеле ў дарожным руху, забараняецца кіраванне суднам у нецвярозым стане.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене