Ад аматарскага відэароліка — да сур’ёзных экалагічных даследаванняў

29 сентября 2017 14:32

7 гадоў таму некалькі вучняў Талачынскай СШ №2 пад кіраўніцтвам настаўніцы хіміі і біялогіі першай катэгорыі Алены Эдуардаўны Рыбінай знялі відэаролік пра забруджванне рэчкі Шчань у межах горада сцёкамі з прыватных падворкаў і разнастайным смеццем. Работа заняла трэцяе месца ў абласным конкурсе даследчыцкіх праектаў, і з таго часу пачалося захапленне настаўніцы і яе выхаванцаў экалагічнай тэмай.

Сённяшнія даследаванні ў параўнанні з тым, першым вопытам, значна больш грунтоўныя, сур’ёзныя, праводзяцца з выкарыстаннем разнастайных навукова абгрунтаваных методык. Пры гэтым у цэнтры ўвагі па-ранейшаму застаюцца малыя рэкі Талачынскага раёна, толькі пашырылася геаграфія і навуковая глыбіня даследаванняў.

— На працягу апошніх трох гадоў мае вучні даследавалі водныя аб’екты ў ваколіцах вёскі Мяшкова, у Райцах, у парку “Юзэфполле” і ў іншых месцах, — расказвае Алена Эдуардаўна. — Па выніках даследаванняў былі напісаны работы “У истоков реки Друть”, “Река Друть вчера и сегодня”, “Экологическое состояние искусственного водохранилища реки Друть” (участак акваторыі ад моста на дарозе Р19 да гарадской кацельні).

Апошняя з вышэйназваных работ трапіла ў мінулым годзе ў выдадзены Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П. М. Машэрава зборнік матэрыялаў VII навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці “Эврика”.

— Мы прымалі ўдзел у гэтай канферэнцыі, паказвалі прэзентацыю, знаёмілі з вынікамі даследаванняў, — тлумачыць Алена Эдуардаўна.

Даследаванні ўключаюць у сябе разнастайныя мерапрыемствы, сярод якіх — адбор проб вады і вывучэнне іх у лабараторных умовах.

— Усё робяць самі вучні, я толькі кірую — тлумачу і падказваю, — дзеліцца настаўніца падрабязнасцямі сваёй работы. — Праводзім аналіз на ўтрыманне сульфатаў, сілікатаў і іншых рэчываў, якія ў вялікай канцэнтрацыі з’яўляюцца шкоднымі. Даследуем узровень насычанасці вады кіслародам (пры нізкім узроўні можа здарыцца замор рыбы). Некаторыя методыкі я прапаноўваю сама, а нешта вучні знаходзяць у інтэрнэце, дзеці цікаўныя і неабыякавыя, падыходзяць да ўсяго творча і з энтузіязмам. Шкада толькі, што не ўсё мы можам зрабіць з-за адсутнасці ў нас тых ці іншых рэактываў і прыстасаванняў, іначай наша даследчыцкая работа была б яшчэ больш насычанай і захапляльнай.

Да сённяшняга дня перавышэнне дапушчальных нормаў утрымання тых ці іншых хімічных элементаў у рэках не назіралася, канстатуе настаўніца, але заўважана такая тэндэнцыя: у парку “Юзэфполле” канцэнтрацыя некаторых рэчываў большая, чым зверху па плыні, з чаго можна зрабіць выснову, што вада насычаецца непажаданымі кампанентамі, працякаючы праз горад.

Зразумела, любыя навуковыя пошукі маюць сэнс перш за ўсё тады, калі яны накіраваны на дасягненне нейкіх практычных вынікаў. І хаця падобнага эфекту ад школьных даследаванняў патрабаваць, хутчэй за ўсё, не абавязкова (дастаткова таго, што дзеці робяць ад-крыцці для сябе асабіста, знаходзяць адказы на свае пытанні, пазнаюць свет), усё ж такі вучні-энтузіясты пад кіраўніцтвам не меншага энтузіяста Алены Эдуардаўны не абмяжоўваюцца толькі назіраннямі:

— Праводзім разнастайныя акцыі экалагічнай накіраванасці (прыдумляем свае або ўключаемся ў агульнарэспубліканскія). У гэтым годзе наводзілі парадак уздоўж рэчкі ў “Юзэфполлі” (было шмат бутэлек і іншага смецця), у мінулым далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Зробім!” (уборка несанкцыянаваных сметнікаў і сарціроўка знойдзеных на іх другасных матэрыяльных рэсурсаў), робім кармушкі для птушак. У сацыяльнай сетцы дзеці вядуць групу “Экологический патруль”, дзе публікуюць справаздачы і дзеляцца планамі.

Значэнне падобнай дзейнасці не толькі ў тым, што дзеці па меры магчымасці наводзяць парадак, ачышчаюць навакольнае асяроддзе, а яшчэ і ў тым, што сваімі дзеяннямі яны прапагандуюць беражлівыя адносіны да гэтага асяроддзя, можна сказаць, выхоўваюць сваім прыкладам. А для кагосьці, магчыма, гэтыя заняткі з’яўляюцца першымі крокамі ў будучую прафесію, і сённяшнія адзінаццацікласнікі заўтра стануць студэнтамі-эколагамі ці медыкамі. Як вядома, дзіцячыя і падлеткавыя захапленні могуць аказацца яскравым сведчаннем прызвання, і Алене Эдуардаўне выпала адказная роля — своечасова заўважыць і падтрымаць гэтыя захапленні, дапамагчы пракласці шлях ад чагосьці аматарскага і наіўнага да прафесійнага, грамадска значнага.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене