Пяцікласнік талачынскай школы перамог у рэспубліканскім інтэлектуальна-творчым праекце

4 октября 2017 15:29

Самым эрудзіраваным сярод самых маладых удзельнікаў сумеснага праекта Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі “Я знаю!” аказаўся вучань 5 Б класа Талачынскай СШ №2 Цімафей Спаткай. Паспяхова прайшоўшы раённы і абласны этапы праекта, 21 верасня ён заваяваў перамогу і на рэспубліканскім — стаў першым у сваёй узроставай катэгорыі (спаборнічаць давялося з адзінаццаццю іншымі пяцікласнікамі).

Удзельнікі гэтага інтэлектуальна-творчага спаборніцтва адказвалі на пытанні з розных абласцей ведаў і выконвалі заданні на знаходлівасць, лагічнае мысленне.

— Цімафей вылучаўся сярод сваіх сапернікаў непасрэднасцю, разняволенасцю, крэатыўнасцю, — расказала намеснік дырэктара школы Гвоздзева С. Г., якая суправаджала вучня ў Мінск, на фінальны этап. — Іншыя дзеці былі даволі напружаныя, заціснутыя, а ён нібыта адчуваў сябе як дома і здзіўляў вядучых сваім жывым розумам, знаходлівасцю, нечаканымі высновамі і назіраннямі. Напрыклад, трэба было адгадаць, што ляжыць у скрынцы. “Сто одежек, хрустит на зубах”, — такая была падказка. Цімафей сказаў, што гэта кукуруза, а калі даведаўся, што на самай справе капуста, адразу заявіў: “Я ніколі не падумаў бы, што капуста можа быць такой маленькай. У нас дома на агародзе качаны па дзесяць кілаграмаў, у такую скрынку яны б не памесціліся”. А калі вядучы Георгій Калдун пажартаваў наконт чырванавухай чарапахі, якая жыве дома ў Цімафея, сказаўшы, што ёй, напэўна, ужо 100 гадоў, таму і вушы пачырванелі, бо яе шмат разоў цягалі за іх як імянінніцу, Цімафей запярэчыў: чарапахі гэтага віду ўвогуле жывуць не больш за 30 гадоў!

Цімафей цікаўны і ўсебакова развіты вучань, хоць і не круглы выдатнік (адзнакі па розных прадметах атрымлівае ад 6 да 10 балаў). Сярод любімых урокаў — як гуманітарныя, так і дакладныя дысцыпліны: матэматыка, чалавек і свет, гісторыя, беларуская і руская літаратура, а па асновах бяспекі жыццядзейнасці ён заняў першае месца ў раёне і другое ў вобласці.

Калі назаўтра пасля свайго трыумфу Цімафей па ўласнай ініцыятыве прыйшоў, каб паглядзець на спаборніцтвы ў іншых узроставых катэгорыях, яго ўсе пазнавалі і фатаграфаваліся з ім, як з зоркаю. А ў бліжэйшай будучыні (калі канкрэтна, пакуль што невядома) Цімафея чакае ўдзел у суперфінале праекта. Ён спадзяецца, што туды яму ўдасца паехаць разам з любімай настаўніцай Наталляй Мікалаеўнай Белагуравай, якая была яго класным кіраўніком у пачатковай школе.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +3 (from 3 votes)
Пяцікласнік талачынскай школы перамог у рэспубліканскім інтэлектуальна-творчым праекце, 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



2 комментария на “ Пяцікласнік талачынскай школы перамог у рэспубліканскім інтэлектуальна-творчым праекце ”

  1. polkovnik , 4 октября 2017 , 19:01

    Молоток! Успехов!!!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (2 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +3 (from 3 votes)
  2. белорус , 4 октября 2017 , 18:32

    МОЛОДЕЦ.ПОЗДРАВЛЯЮ.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (2 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +3 (from 3 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене