Пяць год прыходзіць на дапамогу сяльчанам у адказны час уборкі славенец Міхаіл Прыгажаеў

6 октября 2017 14:30

Дзесяць год Міхаіл Прыгажаеў працуе слесарам кацельні на ўчастку Славені прадпрыемства “Коханава-ЖКГ”. Усе апошнія пяць год прымае актыўны ўдзел ва ўборцы ўраджаю ў сельгаспрадпрыемствах “Талачынская Навінка” і “Слаўнае”.

Трыццацігадоваму маладому чалавеку прыемна адчуваць сваю прыналежнасць да пачэснай  хлебаробскай справы і тое, што прыходзіць на дапамогу сяльчанам у адказны час уборкі.

Сёлета на рахунку экіпажа ў складзе старшага камбайнера Міхаіла Прыгажаева і камбайнера Дзяніса Лісава каля 700 тон збожжа, намалочанага на хлебным полі ААТ “Слаўнае”.

Пасля завяршэння работ тут на камбайне КЗС-10 працягвалі весці абмалот насельніцкіх участкаў на тэрыторыі Слаўнаўскага сельсавета.

Міхаіл закончыў адзінаццаць класаў Славенскай сярэдняй школы, атрымаў адразу два важныя ў жыцці дакументы — атэстат аб сярэдняй адукацыі і правы трактарыста. У старэйшых класах пад кіраўніцтвам вопытнага педагога Уладзіміра Анатольевіча Ругаля вывучаў прадмет “Трактарная справа”. Атрыманыя веды аказаліся запатрабаванымі ў жыцці. Пачынаў трактарыстам, рабіў вартаўніком у філіяле “Нарцызава” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, пазней атрымаў правы вадзіцеля аўтамабіля.

Па словах дырэктара сельгаспрадпрыемства “Слаўнае” Міхаіла Піліпавіча Снапкова, людзі, якія прыходзяць на дапамогу ў важны і адказны для гаспадаркі перыяд, на вагу золата. За шчырую і старанную працу ім удзячныя і прадпрыемства, і раён у цэлым.

Зараз Міхаіл займаецца не менш важнай справай — падрыхтоўкай кацельні да ацяпляльнага сезона.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Пяць год прыходзіць на дапамогу сяльчанам у адказны час уборкі славенец Міхаіл Прыгажаеў, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене