Адданасць роднаму тэатру: у Талачыне адбылася прэм’ера новага спектакля

27 октября 2017 15:00

У мінулую пятніцу аматары творчасці народнага тэатра пры раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці спяшаліся сюды, каб паглядзець прэм’еру новага спектакля. На гэты раз у выкананні самадзейных артыстаў адбылася пастаноўка камедыі Лявона Агулянскага “Што баліць?” (пераклад з рускай мовы Зіновія Прыгодзіча).

І зноў гледачы бурнымі апладысментамі сустракалі ўжо вядомых і новых артыстаў — удзельнікаў народнага тэатра на чале з яго рэжысёрам Святланай Мікалаеўнай Васільевай, мудрым настаўнікам, вопытным кіраўніком, таленавітай артысткай.

Гэта цудоўна, што ёсць у раённым Цэнтры культуры народны тэатр. Амаль паўвека песціць яго Святлана Мікалаеўна. Кожны новы спектакль становіцца культурнай з’явай і збірае нязменны аншлаг. Гэта не канцэрт заезджай зоркі, на які можна і не пайсці. Гонар за сваё, мясцовае, прыводзіць гледачоў на кожны паказ, дзе на сцэне можна ўбачыць свайго суседа ў ролі, напрыклад, старшыні калгаса.

Спектаклі, якія ставіць Святлана Мікалаеўна, адрозніваюцца гарманічным спалучэннем розных сцэнічных жанраў. Музыка, слова, харэаграфія — усё гэта арганічна зліваецца ў пастаноўках. Рэжысёр стварае сталыя і яркія вобразы, у якіх атрымоўваецца перажыць і данесці да гледача разуменне найважнейшых філасофскіх пытанняў жыцця і смерці, любові і нянавісці, вайны і міру. Дзякуючы кампетэнтнасці рэжысёра, выдатным арганізацыйным здольнасцям і адданасці справе калектыў жыве і развіваецца на працягу многіх гадоў.

Пятнаццаць год удзельнічае ў тэатры і з’яўляецца яго мастаком-пастаноўшчыкам Руслан Забалотнік. Яго дзейнасць непарыўна звязана з ажыццяўленнем творчай задумы рэжысёра. Пра-вільна падабраныя дэкарацыі, асвятленне, музыка дазваляюць умела раскрыць ідэю твора на сцэне.

У народным тэатры вельмі шануецца беларуская мова, і спектаклі ставяцца іменна на роднай мове. На раённай сцэне ставіліся спектаклі Петрашкевіча і Маўзона, Дзялендзіка і Купалы, Крапівы і Макаёнка, Матукоўскага і Ларчанкі, Чарота, Дударава, Галубка і іншых беларускіх драматургаў. Рэжысёр і самадзейныя артысты любяць ствараць  каларытныя беларускія вобразы і ім гэтае ўдаецца, пра што сведчаць бурныя апладысменты падчас спектакля.

Час ад часу ў народным тэатры адбываюцца змены, прыходзяць новыя артысты. Гэтае сведчыць аб папулярнасці сцэнічнай творчасці, жаданні чалавека рэалізаваць свае творчыя здольнасці. Нядаўна ў яго складзе з’явіліся новыя імёны — Наталля Таберка, Алена Перамета, Алена Манькоўская, Дзяніс Валіцкі.

Працягваюць традыцыі тэатра і яго ветэраны — Наталля Мікульчык, Вольга Храбрая, Руслан Забалотнік, Уладзімір Чаплянок, Уладзімір Хахлоў, Сяргей Берастаў, Аляксандр Ражанскі. Яны з павагай адносяцца да моладзі, перадаюць ім свае тэатральныя навыкі, сцэнічнае майстэрства.

Артысты сваімі рукамі робяць дэкарацыі, ствараюць касцюмы. Тэатр для іх — родны дом, у якім пануюць творчасць, павага і ўзаемавыручка.

Як мы ўжо адзначалі, рэпертуар народнага тэатра даволі разнастайны. На гэты раз увазе гледачоў была прадстаўлена камедыя, або  навагодняя фантазія з рэальнага жыцця.

Уражанне рэальнасці стварыла дэманстрацыя відэафільма, у якім машына “хуткай дапамогі” імчыцца па вуліцах нашага горада па адрасе, які перадае брыгадзе па рацыі дыспетчар. Камічнасць сітуацыі ў тым, што ўрач Коля Лосеў (Дзяніс Валіцкі) “адзначыў” нараджэнне сына і заснуў, а выклікі вымушаны прымаць вадзіцель “хуткай” Сцёпка (Руслан Забалотнік), 40-гадовы мужчына, чалавек сумленны,  сціплы, але з вострым пачуццём гумару. “Урача” выклікаюць людзі з рознымі скаргамі. Аднак ёсць адзінокія людзі, якім проста хочаццца пагаварыць, раскрыць душу. Сцёпка дае жыццёвыя парады, што іншы раз выклікае смех гледачоў. Папаўшы ў складаную сітуацыю, ён умела знаходзіць выхад,  ніхто не здагадваецца, што перад імі зусім не доктар. У выніку пацыентам на вачах становіцца лепей, яны вельмі ўдзячныя доктару за “дапамогу”, і ніхто не хоча адпускаць яго.

Пасля прэм’еры мы сустрэліся са Святланаў Мікалаеўнай і папрасілі падзя-ліцца сваімі ўражаннямі.

— Заўсёды хвалююся перад прэм’ерай, — прызналася яна. — Сёння — таксама, але мае артысты не падвялі. Кожны з іх увайшоў у сваю ролю і сыграў па-майстэрску. Вясёлы смех у зале і апладысменты гледачоў — самая высокая адзнака.

— Што ў планах народнага тэатра на будучае?

— Нядаўна спектакль “Не пакідай мяне” быў паказаны жыхарам аграгарадка Нізкі Гарадзец. Прымалі нас вельмі цёпла. Зараз працуем над п’есай В. Сухарава “В каждой сказке есть подсказка”. У 2021 годзе будзе адзначацца векавы юбілей нашага тэатра. Думаем адсвяткаваць з размахам, пачынаем рыхтавацца ўжо цяпер,  робім загатоўкі для стужкі “Перагорнутая старонка”.

Нам застаецца пажадаць народнаму тэатру і яго ўдзельнікам аптымізму, доўгага творчага жыцця, поўныя залы гледачоў.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)
Адданасць роднаму тэатру: у Талачыне адбылася прэм'ера новага спектакля, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


2 комментария на “ Адданасць роднаму тэатру: у Талачыне адбылася прэм’ера новага спектакля ”

  1. сельчанин , 28 октября 2017 , 20:22

    На днях исполнится 80 лет со дня трагедии, которую назвали «черной ночью» или «ночью расстрелянных поэтов». В ночь с 29 на 30 октября 1937 года в тюрьме НКВД в Минске расстреляли более сотни представителей национальной интеллигенции.

    Это было уничтожение национальной элиты – пассионарных личностей, которые вели за собой НАРОД.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Плешко Борис , 28 октября 2017 , 20:08

    Приятно,что дело моего отца живет.
    Отдельное спасибо Светлане,которая продолжает традицию.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене