У талачынскай пральні створаны ўсе ўмовы для працы

1 ноября 2017 15:30

Адной з распаўсюджаных бытавых паслуг у раёне з’яўляецца пральня. І хаця амаль у кожнай сям’і цяпер  ёсць сучасныя пральныя машыны, многія звяртаюцца сюды, каб аддаць у хімчыстку або  памыць вялікія рэчы. Для гэтага ў пральні створаны ўсе неабходныя ўмовы.

Пасля далучэння камбіната бытавога абслугоўвання да Талачынскага элеватара тут быў зроблены рамонт. Памянялі вокны і дзверы, падрамантавалі і пафарбавалі плітку. Як заўважылі работнікі і наведвальнікі, знутры памяшканне стала выглядаць намнога лепш. Іншы выгляд набыла і тэрыторыя каля пральні. Тут праведзены работы па добраўпарадкаванні, зроблена адмостка. Цяпер сюды можна падысці, не пераадольваючы крутыя ступенькі праз ацяпляльныя трубы.

У пральні працуюць тры чалавекі. Тры гады таму пасля закрыцця Азерацкага комплексна-прыёмнага пункта Святлана Уладзіміраўна Збуржынская (на здымку) была пераведзена сюды загадчыцай. У дзве змены робяць аператарамі па мыцці Ала Сяргееўна Шнырко і Таццяна Рыгораўна Жданава. Працуе пральня з сямі да васямнаццаці гадзін, выхадныя дні —  субота і нядзеля.

Мыццё бялізны і розных рэчаў ажыццяўляецца з захаваннем усіх санітарных норм і тэхналогій. Самыя вялікія заказы паступаюць з Талачынскай цэнтральнай і Коханаўскай раённай бальніц. Кожны дзень спецыяльная машына забірае і пасля мыцця і прасавання адвозіць бялізну ў гэтыя ўстановы. Карыстаюцца паслугамі пральні таксама школы, рэстаран, спартыўны комплекс “Ніва”, іншыя ўстановы і арганізацыі па безнаяўным разліку.

Насельніцтва горада і раёна прыносіць звычайна пасцельную бялізну, здае рэчы ў хімчыстку. Мы пацікавіліся коштам бытавых паслуг пральні. За  адзін кілаграм бялізны трэба заплаціць 1 рубель 48 кап. Для хімчысткі рэчы адвозяць у Оршу і Віцебск. Пачысціць жаночае паліто, напрыклад, у сярэднім абыходзіцца ад 10 да 15 рублёў у залежнасці ад яго вагі. Чыстка мужчынскага касцюма абыдзецца прыблізна ў 10 рублёў. Заплаціўшы столькі ж, можна  пачысціць пер’е ў падушцы, замяніць насыпку.

Пральня забяспечана шасцю сучаснымі, з рознымі магутнасцямі, машынамі. Дзве з іх разлічаны на 25 і 18 кілаграмаў і выкарыстоўваюцца толькі для мыцця бальнічнай бялізны. Прасуецца яна на спецыяльных апаратах. Машына, разлічаная на 6 кілаграмаў, выкарыстоўваецца для мыцця бальнічных халатаў. Яны прасуюцца ўручную. Бялізна, якая прымаецца ад насельніцтва, мыецца ў асобных трох машынах. Адна з іх разлічаная на 10 кілаграмаў, дзве — на 7 кілаграмаў. Ёсць два сушыльныя апараты і дзве цэнтрыфугі, дзе бялізна адціскаецца і высушваецца. Святлана Уладзіміраўна заўважыла, што іншы раз, калі паступае асабліва многа бялізны, машын нават не хапае.

Для работнікаў пральні абсталяваны пакой, дзе можна адпачыць за кубкам гарбаты, падагрэць у мікрахвалевай печы ежу.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене