Коханава пяройдзе з газу на торф

2 ноября 2017 11:23

У цэнтральнай кацельні гарпасёлка Коханава вядуцца работы па пераходзе на мясцовыя віды паліва. У цяперашні час кацельня працуе на газе, але ўжо ўстаноўлены два цвердапаліўныя катлы (на здымку — абшытыя шэрым металапрофілем) вытворчасці прадпрыемства “Белкатламаш” (Бешанковічы) магутнасцю па тры мегаваты кожны.

— Праект ажыццяўляецца ў рамках мерапрыемстваў па імпартазамяшчэнні і фінансуецца з абласнога бюджэту з прыцягненнем сродкаў Міністэрства эканомікі, — расказаў галоўны інжынер “Коханава-ЖКГ” Квяткевіч С. М. —  Пасля пераходу на торф газавыя катлы застануцца ў рэзерве.

Па стане на канец мінулага тыдня знаходзіўся на стадыі будаўніцтва торфапрыёмнік (будынак, праз які ў катлы будзе падавацца паліва), вяліся работы па футраванні катлоў (абкладанне ўнутранай паверхні шамотавай цэглай), патрабавалася правесці цеплаізаляцыю разнастайных элементаў і іншыя работы.

— Разам з прадстаўнікамі прадпрыемства-вытворцы катлоў тут працуюць некалькі падрадных арганізацый, кожная па сваім напрамку дзейнасці (будаўніцтва, электрыка і г. д.), — расказаў начальнік кацельні Сумцоў С. А. — Цагляную трубу, якая выкарыстоўвалася шмат гадоў таму, калі на месцы цяперашніх цвердапаліўных катлоў стаяў яшчэ адзін газавы, узарвалі спецыялісты МНС.

Паводле слоў галоўнага інжынера прадпрыемства, арыенціровачны час уводу новых катлоў у эксплуатацыю (з улікам таго, што выкарыстоўвацца яны пачнуць не адразу пасля мантажу, а пасля правядзення пусканаладачных работ) — канец гэтага — пачатак наступнага года.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: -1 (from 1 vote)
Коханава пяройдзе з газу на торф, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



3 комментария на “ Коханава пяройдзе з газу на торф ”

  1. ivanfool , 7 ноября 2017 , 19:13

    А что же Вы, Сергей Абрамович, так кратенько написали? Статья не раскрыта. Надо же было написать что котельная эта изначально убыточная, что деньги потраченные не строительство выкинуты на ветер. Объяснить по чему? Потому что торф нужно для начала доставить, затем складировать, затем вывести отходы от згорания торфа, а если учесть что нормальный торф закончился еще во времена СССР, отходов будет много. Электроэнергии эта котельная будет потреблять намного больше, чем котельная работающая на газу. В итоге себестоимость 1 Гккал будет раз в 5, а то и в 10, больше, чем на газовой котельной. И то что Вы называете импортозамещение это банальная трата народных денег. Лес растет медленней, чем его сжигают в виде дров, и скоро этого леса не будет. Вся Европа использует природный газ и только мы топим дровами, опилками и землей. Вот так вот и живем.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Плешко Борис , 3 ноября 2017 , 20:04

    Назад в прошлое.
    Где собираются брать торф?С Лепеля возить?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене