Галіне Рогавай з вёскі Стары Талачын саграваюць душу ўспаміны

13 ноября 2017 13:56

Нядаўна Галіна Пятроўна Рогава, жыхарка вёскі Стары Талачын, адзначыла свой 70-гадовы юбілей. Нягледзячы на ўзрост, жанчына жыва цікавіцца ўсім, што адбываецца вакол, мае добрыя адносіны з суседзямі, даглядае агарод, з радасцю сустракае дзяцей, унукаў, праўнукаў. Карацей кажучы, жыве поўным жыццём.

Успамінаючы нялёгкае дзяцінства, Галіна Пятроўна не раз змахвае набягаючыя слёзы. Нарадзілася яна ў пасляваенным 1947 годзе ў шматдзетнай сям’і Варашковых у вёсцы Еўлахі. Маці Ганна Мікалаеўна і бацька Пётр Якаўлевіч жылі ў адной вёсцы, тут ажаніліся, працавалі ў калгасе.

У іх сям’і было трое дзяцей, калі бацьку прызвалі на фронт. Нялёгка прыйшлося маці адной з імі ў той суровы час. Немцы часцяком наязджалі ў вёску, спалілі школу. Людзі хаваліся ад фашыстаў дзе толькі можна.

Акрамя бульбы і капусты, есці не было чаго. Маці захварэла на тыф, услед за ёй — дзеці. Ніхто не верыў, што яны выжывуць, але, на шчасце, усё абышлося.

Выпрабаванні вайною закончыліся, вярнуўся з фронту бацька, сям’я стала наладжваць сваю і калгасную гаспадарку. Пасля вайны ў Варашковых нарадзілася яшчэ пяцёра дзяцей.

Пасля заканчэння еўлахоўскай васьмігодкі Галіна хацела атрымаць будаўнічую спецыяльнасць, але паступіць не ўдалося. Жыла ў Талачыне ў сям’і старэйшай сястры Ганны, уладкавалася на працу ў міжкалгасбуд падсобнай рабочай, тут пазнаёмілася з будучым мужам Уладзімірам Дзмітрыевічам Рогавым, які працаваў мулярам.

Сям’і Уладзіміра пашанцавала менш — бацька яго загінуў на вайне. Маці, пагараваўшы, згадзілася выйсці замуж за чалавека з Рыдамля. Сыну яна пакінула хату ў Старым Талачыне, год ён пражыў адзін.

Пазнаёміўшыся бліжэй, Уладзімір і Галіна зразумелі, што  лёс нездарма звёў іх разам. 1965 год стаў для іх асабліва памятным. Яна стварылі сям’ю і Галіна маладой гаспадыняй прыйшла ў хату мужа.

З сумам Галіна Пятроўна абвяла позіркам сцены і, уздыхнуўшы, прамовіла:

— Добра мы пражылі тут з гаспадаром. У 66-м годзе нарадзілася Леначка, і я ўжо не пайшла працаваць. Даглядала дзіця і гаспадарку. Калі старэйшая пайшла ў школу, нарадзілася ў нас яшчэ адна дачушка. Трымалі карову, свіней, курэй, трусоў, агарод 60 сотак. Сядзець склаўшы рукі не было як. Затое да стала заўсёды было сваё малачко, шкварка, яйкі. Муж закончыў курсы вадзіцеляў, працаваў ў сельгастэхніцы, потым у калгасе, на аўтабазе. Забралі да сябе свякроў. Дапамагала даглядаць дзяцей, дзякуй ёй за гэта. А я тым часам пайшла працаваць у калгас паляводам.

Добрай падзеяй для ўсёй вёскі стала адкрыццё магазіна. Мяне запрасілі туды прадаўшчыцай. Не магу вам перадаць, як я хвалявалася. Муж супакоіў, сказаў, што будзе дапамагаць. Так і было. Толькі вось здароўе падводзіла яго, памёр раптоўна. Сказаць, што не хапае яго, — нічога не сказаць. Усё па гаспадарцы рабіў сваімі рукамі.

У магазіне рабіла 23 гады, да самага яго закрыцця. На пенсіі ўжо пятнаццаць гадоў. Сумаваць сабе не дазваляю, знаходжу рукам справу, слухаю навіны, выпісваю газеты. Карову трымала да шасцідзесяці гадоў. Кожнае лета на канікулах дапамагаў гаспадарыць унук Міхаіл.

Жанчына лічыць, што ёй у жыцці пашанцавала, бо нарадзіла дачок. Яны ўважлівыя да яе, шкадуюць бабулю і ўнукі. Старэйшая дачка Алена жыве і працуе ў Талачыне. Нядаўна з мужам яны таксама справілі юбілей — трыццацігоддзе сумеснага жыцця. Унук Міхаіл у час вучобы ў Віцебскім педагагічным універсітэце закончыў ваенную кафедру і зараз служыць у  званні капітана. Маладая сям’я займаецца мастацкай самадзейнасцю, удзельнічае ў розных конкурсах. Другая дачка, Таццяна, жыве і працуе ў Віцебску. Сямнаццацігадовы ўнук у гэтым годзе заканчвае адзінаццаты клас.

Усе родныя заўсёды разам з ёю: дзеці, унукі, праўнукі весела пазіраюць з фотаздымкаў, выстаўленых на самым бачным у хаце месцы.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Галіне Рогавай з вёскі Стары Талачын саграваюць душу ўспаміны ”

  1. сельчанин , 10 декабря 2017 , 11:38

    Пушкин сказал: «Под старость жизнь такая гадость» — откуда он это в 27 лет знал?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене