У Талачыне павіншавалі ветэранаў міліцыі

14 ноября 2017 12:57

У мінулую пятніцу ў Талачынскім РАУС адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню ветэранаў органаў унутраных спраў. У ім прынялі ўдзел людзі, якія шмат гадоў аддалі службе ў міліцыі, і цяперашнія яе супрацоўнікі.

— Для многіх супрацоўнікаў беларускай міліцыі, якія служылі ў часы Савецкага Саюза, гэтая дата назаўсёды застанецца святочнаю, таму што менавіта 10 лістапада адзначаўся Дзень савецкай міліцы, — такімі словамі пачаў сваё віншавальнае выступленне часова выконваючы абавязкі начальніка РАУС Хаўратовіч М. С.

Засяродзіў Міхаіл Станіслававіч увагу і на пераемнасці пакаленняў, на тым, якую ролю адыгралі папярэднікі сённяшніх супрацоўнікаў РАУС:

— Сваёй працай, службай, выкананнем грамадзянскага і прафесійнага абавязку супрацоўнікі Талачынскай міліцыі з першых гадоў яе станаўлення заслужылі давер і павагу мясцовага насельніцтва. Закладзены імі падмурак стаў трывалай асновай для далейшага паспяховага яе развіцця.

Напрыканцы выступлення Міхаіл Станіслававіч пажадаў ветэранам не старэць душою, заставацца здаровымі, шчаслівымі і здабыць на сваім жыццёвым шляху яшчэ нямала перамог.

Павіншаваў калег і старшыня савета ветэранскай арганізацыі Талачынскага РАУС Мацюшэўскі С. М. Таксама ў ходзе мерапрыемства было агучана віншаванне, якое даслаў былы начальнік Талачынскага РАУС, а цяпер начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Барвянкоў С. К.

Не абышлося мерапрыемства без уручэння ўзнагарод ветэранам. Медалём “100 год міліцыі Беларусі” адзначаны Ананевіч Віктар Фёдаравіч, Кавалеўскі Аляксандр Паўлавіч, Каладзінскі Канстанцін Канстанцінавіч. А яшчэ падчас урачыстасці было аб’яўлена аб павышэнні ў званні аднаго з цяперашніх супрацоўнікаў міліцыі: чарговае спецыяльнае званне маёра міліцыі прысвоена старшаму ўчастковаму інспектару Віршыцу Дзянісу Анатольевічу.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства артысты раённага Цэнтра культуры падрыхтавалі насычаную і вясёлую забаўляльную праграму з песнямі, жартамі і тэатралізаванымі нумарамі. А кіраўнік паэтычнай гасцёўні “Друць” пры РЦК Уладзімір Чаплянок, які таксама прысвяціў жыццё ахове правапарадку, выступіў перад калегамі са сваімі вершамі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене