Год для талачынскіх аграрыяў быў няпросты, але ўсё ж адзначаны дасягненнямі і здзяйсненнямі

17 ноября 2017 14:05

Падведзены вынікі чарговага сельскагаспадарчага года, прааналізаваны яго ўрокі, ставяцца задачы на бліжэйшую і аддаленую перспектыву. Якія дасягненні радуюць і якія нявырашаныя праблемы турбуюць аграрыяў Талачыншчыны, пра якія свае заслугі і пра якія цяжкасці гавораць яны напярэдадні свайго прафесійнага свята, мы папрасілі расказаць начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргея Віктаравіча Калеснікава.

— На працягу апошніх гадоў вялося нямала размоў пра ўдасканаленне  структуры пасяўных плошчаў. Наколькі актуальнае гэтае пытанне для нашага раёна на цяперашнім этапе?

— Структура пасяўных плошчаў пастаянна ўдакладняецца і змяняецца. Дарэчы, у канцы кастрычніка Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу самым уважлівым чынам падысці да асаблівасцей развіцця аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці і ў прыватнасці ўдасканаліць структуру пасяўных плошчаў, якая забяспечыла б спецыялізацыю вобласці і дазволіла б нарыхтаваць патрэбную колькасць кармоў, збожжа і іншых культур для задавальнення патрэб грамадскай жывёлагадоўлі.

У 2017 годзе зерневыя і зернебабовыя займалі ў нашым раёне 47,6% у структуры пашы, у той час як у 2015 годзе гэтая лічба складала 53,6%. Плошча пасеваў зернебабовых у параўнанні з 2015 годам павялічылася на 785 га, крыжакветных — на 2325. Сёлета плошчы шматгадовых бабовых траў у чыстым выглядзе склалі  4826 га, што на 1797 га больш да ўзроўню 2015 года. Разам з тым у некаторых гаспадарках па-ранейшаму застаюцца парушэнні структуры пасяўных плошчаў (размяшчэнне культур па неаптымальных папярэдніках, недахоп зернебабовых культур і шматгадовых бабовых траў, лішак шматгадовых злакавых траў, жыта і аўса). Над гэтымі недахопамі мы працуем. Перад гаспадаркамі стаіць задача пашырэння плошчаў шматгадовых бабовых і бабова-злакавых траў двухгадовага выкарыстання, што дазволіць атрымаць дадатковы аб’ём сырога пратэіну ў кармах.

— Раскажыце пра іншыя аспекты дзейнасці раслінаводчай галіны ў гэтым сельскагаспадарчым годзе. З якімі паказчыкамі завяршылі яго нашы аграрыі?

— Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я ў перыяд правядзення масавых палявых работ, аграрыі Талачыншчыны змаглі атрымаць больш за 73,2 тыс. тон зерня (116,2% да ўзроўню 2016 года), 8,7 тыс. тон масланасення крыжакветных культур (195,4% да ўзроўню 2016 года), 40,7 тыс. тон бульбы (102,7% да ўзроўню 2016 года).

— А якія тэндэнцыі назіраліся ў жывёлагадоўлі? Як змянялася пагалоўе, аб’ёмы і якасць прадукцыі?

— На сённяшні дзень колькасць буйной рагатай жывёлы ў раёне складае  26,5 тыс. галоў, або 100,4% да ўзроўню мінулага года, у тым ліку 9,9 тыс. галоў кароў. У 2,6 раза павялічылася пагалоўе свіней, сёння яно складае 42,3 тыс. галоў. У першую чаргу гэта звязана з увядзеннем у эксплуатацыю комплексу па вырошчванні свіней замежнага ТАА “Белдан”, дзе на 1 лістапада было больш за 18,5 тыс. галоў. Больш чым на 7,4 тыс. галоў павялічылі пагалоўе філіялы ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”.

Аб’ём вытворчасці ў жывёлагадоўлі за студзень — кастрычнік павялічыўся на 16,1%. Малака за гэты перыяд атрымана 26,6 тыс. тон, мяса — 9,7 тыс. тон, у тым ліку мяса буйной рагатай жывёлы — 2,9 тыс. тон, свіней — 2,3 тыс. тон, птушкі — 4,5 тыс. тон. Сярэдні ўдой на карову за 10 месяцаў — 2881 кілаграм, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы — 547 грамаў, свіней — 651 грам. У цяперашні час гаспадаркі раёна імкнуцца пераадолець 4000 — 5000-кілаграмовы рубеж па сярэднім удоі на карову. У бягучым годзе бліжэй за ўсё да гэтага паказчыка знаходзіцца ААТ “Каралькі”. За студзень — кастрычнік тут атрыманы 4461 кілаграм малака ад адной фуражнай каровы, а тры аператары машыннага даення ў гэтай гаспадарцы рубеж пераадолелі: Пірожнік Алена Міхайлаўна (5331 кг), Астаповіч Аксана Аляксандраўна  (5292 кг), Варановіч Анжэла Мікалаеўна (5063 кг).

Працягваецца работа па паляпшэнні якасці прадукцыі. Так, 68% прададзенага дзяржаве малака рэалізоўвалася сортам “экстра” (у 2016 годзе — 47,6%) і 30,5% — вышэйшым. Прадпрыемствы ААТ “Друцк-Агра” і ААТ “Абольцы” рэалізавалі адпаведна 99,6% и 87,1% малака сортам “экстра”. Да таго ж у гэтых прадпрыемствах самая высокая ў раёне таварнасць малака: 91,8% у “Друцку-Агра” і 91,5% у “Абольцах”.

— Ці даводзілася ў гэтым годзе мець справу з якімі-небудзь новымі тэхналогіямі, уводзіць новыя метады работы, навуковыя распрацоўкі?

— У верасні ў СФ “Надзёжына”, УП “Рыдамльскі” і ААТ “Друцк-Агра” пачалі асвойваць зусім новую тэхналогію вытворчасці кармоў, высяваючы палосным метадам (чаргуючы паміж сабою) культуры з высокім утрыманнем бялку — азімыя сурэпіцу і жыта. Сэнс гэтай тэхналогіі ў атрыманні ўласнага таннага бялку. Паводле папярэдніх падлікаў вучоных, дастаткова даць жывёле  па 8 — 10 кілаграмаў такога корму — і чакаемая мінімальная прыбаўка па малаку будзе кілаграм у дзень на карову. Гэтая тэхналогія ўжо выкарыстоўваецца ў шэрагу гаспадарак Магілёўскай вобласці.

У галіне жывёлагадоўлі мы пачалі прымяняць ультрагукавую дыягностыку для ранняй дыягностыкі цельнасці. Пры рэктальным метадзе спецыяліст можа вызначыць цельнасць з другога месяца, а з прымяненнем УГД зародыш можна ўбачыць у сярэднім праз месяц пасля паспяховага асемянення. Акрамя таго, сканеры дапамагаюць выявіць гінекалагічныя праблемы і за-хворванні. Яшчэ адна перавага УГД — хуткасць работы, вопытны спецыяліст патраціць на карову 1 — 3 хвіліны, у той час як пры рэктальным спосабе спатрэбіцца 10, а то і больш, калі ў гаспадарцы няма кваліфікаванага спецыяліста.

— Дарэчы, як на сённяшні дзень выглядае сітуацыя з кадрамі? Ці адчуваецца іх недахоп? Ці прыбывалі маладыя спецыялісты?

— Існуе патрэба ў кваліфікаваных кадрах па вострадэфіцытных спецыяльнасцях заатэхнія, аграномія. У 2017 годзе ў сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна прыйшлі 16 выпускнікоў вышэйшых і 26 выпускнікоў сярэдніх навучальных устаноў. Актуальным застаецца і забеспячэнне рабочымі спецыяльнасцямі. У раёне праводзіцца планавая сістэмная работа па накіраванні абітурыентаў, у тым ліку на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

— Што можна сказаць пра ўзровень заробкаў у сельскай гаспадарцы? Колькі сёння зарабляюць радавыя работнікі найбольш паспяховых прадпрыемстваў, колькі — праблемных?

— У зарплаце ніхто нікога не абмяжоўвае: павышай прадукцыйнасць працы, нарошчвай вытворчасць прадукцыі, зніжай сабекошт — і атрымлівай заробленае. Зарплата кіраўнікоў і спецыялістаў таксама залежыць ад вынікаў вытворча-фінансавай дзейнасці прадпрыемства. Сярэднямесячны заробак жывёлаводаў у “Надзёжыне” перавышае 750 рублёў пры сярэднясутачных прыбаўленнях у вазе больш за 800 грамаў, у аператараў машыннага даення ААТ “Каралькі” заробак дасягаў 850 рублёў пры надоі на карову больш за 5000 кілаграмаў за 10 месяцаў. Пры гэтым больш за палову сумы складаюць даплата за высокую якасць і павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі. Калі ж за год надойваць па 2 — 2,5 тысячы кілаграмаў малака, атрымліваць за суткі 300 — 400 грамаў прыбаўлення ў вазе, збіраць з гектара менш за 30 цэнтнераў зерня, то не толькі на вялікую, але нават і на маленькую зарплату не хопіць. Дзесяць гаспадарак раёна знізілі аб’ём вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі да ўзроўню 2016 года, адсюль і затрымкі з выплатай заработнай платы на 3, 5, 10 і нават больш дзён.

У цэлым жа на сённяшні дзень сярэдні ўзровень заработнай платы ў сельскай гаспадарцы дастаткова нізкі — крыху больш за 400 рублёў, у асобных гаспадарках — 300. Хацелася б у хуткім часе вывесці яе на дастойны ўзровень. Але для гэтага патрэбна атрымліваць высокія вынікі.

— Ці дазваляе ўзровень матэрыяльна-тэхнічнай забяспечанасці прадпрыемстваў выконваць усе задачы, якія стаяць перад сучаснымі аграрыямі, працаваць з выкананнем усіх тэхналагічных патрабаванняў? Ці не адчуваецца недахоп якой-небудзь тэхнікі, абсталявання?

— Тэхніка кожны год зношваецца, і сельскагаспадарчыя арганізацыі, заканамерна, маюць патрэбу ў яе штогадовым абнаўленні. Але зрабіць гэта няпроста, а часта нават немагчыма з-за недахопу фінансавых сродкаў, і таму неабходна берагчы тое, што ёсць. Тым не менш у бягучым годзе ў раёне працягнута работа па аснашчэнні сельскагаспадарчых арганізацый сучаснай тэхнікай, як у лізінг, так і за кошт уласных сродкаў прадпрыемстваў. За 10 месяцаў на гэтыя мэты накіравана 2,3 млн. рублёў. Набыты кормаўборачныя камбайны КВК-800, трактары К-744 і МТЗ-82, культыватар КП-9, плуг ППО-9-45, сеялка зерневая СПУ-6, раскідвальнікі мінеральных і арганічных угнаенняў і іншая тэхніка. Чатыры адзінкі набыта за кошт сродкаў абласнога бюджэту ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў рэспубліцы Беларусь на 2016 — 2020 гады.

— Якія новыя вытворчыя і бытавыя аб’екты з’явіліся ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна?

— У бягучым годзе ўласнымі сіламі гаспадарак пабудавана 8 прафілакторыяў для цялят да двухмесячнага ўзросту. У ААТ “Каралькі” пачата будаўніцтва новага памяшкання для дойнага статка, уведзена ў эксплуатацыю другая чарга комплексу па вырошчванні свіней замежнага ТАА “Белдан”. Праведзена рэканструкцыя і будаўніцтва 11 сянажных траншэй. Пастаянна ажыццяўляецца рамонт і падтрыманне бытавых памяшканняў у належным стане.

— Якою бачыцца вам перспектыва развіцця аграпрамысловай галіны раёна? Якія першачарговыя задачы стаяць перад ёю сёння?

— Сёння самая галоўная задача, якая стаіць перад аграпрамысловым комплексам усёй краіны, — выхад на самафінансаванне, самаакупнасць прадукцыі. Канечне, гэты пераход не можа адбыцца імгненна. У першую чаргу селькагаспадарчым арганізацыям неабходна строга выконваць усе патрабаванні тэхналагічных рэгламентаў пры вытворчасці прадукцыі, забяспечваць працоўную дысцыпліну, адказнае стаўленне спецыялістаў і рабочых да сваіх службовых абавязкаў. У Талачынскага раёна ёсць вялікі патэнцыял, і таму на перспектыву пастаўлена шмат задач. Асноўныя з іх — гэта нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці ў галіне раслінаводства і жывёлагадоўлі, зніжэнне сабекошту прадукцыі, вытворчасць у патрэбных аб’ёмах паўнацэнных і якасных кармоў (гэта дазволіць пазбегнуць вялізных затрат на імпарт бялковай сыравіны), далейшае абнаўленне машынна-трактарнага парку, будаўніцтва зернеачышчальна-сушыльных комплексаў і інш.

— Што вы хацелі б пажадаць калегам напярэдадні прафесійнага свята?

— Дарагія парацаўнікі сельскай гаспадаркі! Паважаныя кіраўнікі, спецыялісты, механізатары і жывёлаводы, работнікі перапрацоўчай прамысловасці і прадпрыемстваў, якія абслугоўваюць аграпрамысловы комплекс! Прыміце вялікую падзяку за вашу нялёгкую, але вельмі патрэбную працу, за разуменне аб’ектыўных цяжкасцей у аграрнай вытворчасці і за ўменне пераадольваць іх насуперак любым стыхіям, за вялікую мудрасць. Выдатнага вам здароўя, святочнага настрою і поўнага дабрабыту ў сем’ях, поспехаў у здзяйсненні ўсіх спраў на карысць нашай Талачыншчыны!

Гутарыў Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



4 комментария на “ Год для талачынскіх аграрыяў быў няпросты, але ўсё ж адзначаны дасягненнямі і здзяйсненнямі ”

  1. сельчанин , 17 ноября 2017 , 18:32

    Число горожан в Беларуси постоянно растет. Сейчас в городах живет около 7 млн человек. В то время как в сельской местности — всего 2,5 млн. О чем говорят эти цифры? Что происходит с деревнями и селами?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
    • Дилетант , 19 ноября 2017 , 12:38

      А что происходит? Процветание! Или Вы забыли как их каждого утюга это слово звучало!? Из 14 сельхозпредприятий района 10 имеют проблемы с выплатой зарплаты.И это зарплата.Что тогда говорить про удобрения,топливо,запчасти.Про капитальные вложения можно вообще молчать.Прав коммунист Шашалевич,довели район

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)
    • polkovnik , 19 ноября 2017 , 18:26

      Что происходит с деревней – понятно…По крайней мере урбанизация явление мировое. Нас должно больше интересовать, что происходит в деревне? В деревне растёт антагонизм между “верхами” и низами… Плюс к этому обострение противоречий между городом и деревней…
      Как ни крути, но пора отдавать долги деревне. И тут начинается – ой! Уровень развития производства позволяет многим странам уже сегодня внедрять систему единовременных выплат по 1500 евро даже не работающим. Рынку нужен покупатель! Рынку Беларуси тоже нужен в деревне платёжеспособный покупатель. По уму в деревне надо, например,вдвое снизить цену на электроэнергию! Вдвое – оплату за телефон! Легко и просто можно поддержать деревенских старушек…

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)
      • Лимон , 22 ноября 2017 , 4:57

        В синеокой кризис системный , и средств нет на выплату зарплат не только в сельском хозяйстве , но и в промышленности. На поддержку старушек денег в бюджете уже нет , а предприятия сами на ладан дышат , даже в столице бывают задержки по два месяца пока не придет очередной кредит из Москвы. Деньги нужно зарабатывать самим , а не ездить с протянутой рукой и клянчить по всему миру.

        VA:F [1.9.22_1171]
        Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
        VA:F [1.9.22_1171]
        Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Ноябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей