Гаспадарам зямлі — заслужаныя падзякі і ўзнагароды

21 ноября 2017 13:19

Прыўзняты настрой і цёплая, добразычлівая атмасфера панавалі на раённым свяце “Хозяин земли”, якое прайшло ў мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. І гэта нядзіўна, бо ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі стваральнай, жыццядайнай прафесіі. Залу запоўнілі лепшыя з хлебаробаў і жывёлаводаў раёна — кіраўнікі прадпрыемстваў, спецыялісты, механізатары, вадзіцелі, аператары машыннага даення і дарошчвання, ветэраны сельгасвытворчасці. Ганаровым госцем стала Герой Сацыялістычнай Працы Лідзія Андрэеўна Навумава.

Адчуванне свята ўзнікала літаральна з парога: у фае Цэнтра культуры было шматлюдна, працаваў буфет, Дом рамёстваў разгарнуў сваю выставу. Самадзейныя артысты ў разнастайных касцюмах, якія час ад часу з’яўляліся ў натоўпе, занятыя сваімі падрыхтоўчымі клопатамі, стваралі інтрыгу.

У пачатку мерапрыемства з віншавальным словам выступіў начальнік райсельгасхарча Калеснікаў С. В. Гаварыў Сяргей Віктаравіч па-дзелавому коратка і змястоўна. У прыватнасці, адзначыў, што ў гэтым  сельскагаспадарчым годзе хлебаробы раёна з-за ўмоў надвор’я недаатрымалі ўсяго, на што разлічвалі, але, нягледзячы на гэта, спрацавалі лепш, чым у мінулым. Відавочна, падобнае назіранне сведчыць пра вялікі патэнцыял аграпрамысловай галіны раёна, пра ўменне і жаданне працаваць, уласцівыя работнікам нашых сельгаспрадпрыемстваў.

Для атрымання ўзнагарод у розных намінацыях на сцэну падымаліся (некаторыя — па некалькі разоў) кіраўнікі, спецыялісты і работнікі ААТ “Каралькі”, “Талачынскі райаграсэрвіс”, “Камсамольская праўда”, “Друцк-Агра”, “Абольцы”, УП “Рыдамльскі”, РУП “Талачынскі кансервавы завод”, філіяла “Нарцызава” і іншых прадпрыемстваў. Адзначаны таксама прадстаўнікі арганізацый, якія дапамагалі сельгаспрадпрыемствам у правядзенні разнастайных работ (лясгас, ПМС, “Коханава-ЖКГ”), філіяла “Талачынскія сыры” Віцебскага мясакамбіната, райветстанцыі, ААТ “Талачынскі элеватар”. Не былі абыдзены ўвагаю і маладыя людзі, якія прысвяцілі сельскагаспадарчай працы свае канікулы, а таксама пераможцы конкурсу на лепшы маладзёжны падворак (сям’я Раковічаў з Райцаў).

Лепшымі прадпрыемствамі ў нарыхтоўцы збожжа прызнаны УП “Надзёжына” (І месца, в. а. кір. Малчанаў А. А.), РУП “Талачынскі кансервавы завод” (ІІ месца, кір. Анюхоўскі А. В.), ААТ “Камсамольская праўда” і “Слаўнае (ІІІ месца, кір. Лісаў А. М. і Снапкоў М. Ф.). У вытворчасці рапсу І месца заняў кансервавы звод, ІІ — УП “Рыдамльскі” (кір. Хадневіч В. А.), ІІІ — ААТ “Каралькі” (кір. Котава Г. А.). І месца ў нарыхтоўцы кармоў належыць ААТ “Талачынскі райаграсэрвіс” (кір. Шчуплянкоў В. Л.), ІІ — ААТ “Каралькі”, ІІІ — ААТ “Друцк-Агра” (кір. Салаўёў П. А.). І і ІІ месцы ў вытворчасці малака занялі адпаведна ААТ “Каралькі” і “Друцк-Агра”, у вытворчасці мяса — гэтыя самыя прад-прыемствы ў такім самым парадку.

З віншаваннямі і ўзнагародамі для працаўнікоў выйшлі на сцэну таксама кіраўнік райкама прафсаюза работнікаў АПК Пільшчыкава Т. М., прадстаўнік прыватнага бізнесу Краўчанка Ю. Г. (дырэктар ТАА “Юранд-сэрвіс”). Звярнуліся да прысутных са словамі падзякі і добрымі пажаданнямі дырэктар кансервавага завода, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анюхоўскі А. В., святар Аляксандр Лазука, былы старшыня райвыканкама Гарнак А.С.

Пасля ўручэння ўзнагарод дарослыя і юныя артысты Цэнтра культуры пацешылі ўсіх захапляльнай лірычнай камедыяй “Любви все возрасты…” і канцэртам.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: каравай з ураджаю 2017 года прымае Калеснікаў С. В.

Все новости

Другие  статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Гаспадарам зямлі — заслужаныя падзякі і ўзнагароды ”

  1. сельчанин , 30 ноября 2017 , 12:34

    В Беларуси появятся “деревни будущего”. Пилотные проекты по их созданию будут отрабатываться во всех областях нашей страны. Об этом в четверг заявил заместитель премьер-министра Михаил Русый.

    “С агрогородками мы разобрались, время приступить к реализации проекта “Деревня будущего”, — сказал Русый. Из его слов следует, что “деревни будущего” будут создаваться на основе агрогородков.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене