Будні і святы Азерацкай школы

11 декабря 2017 13:26

Асноўнымі напрамкамі вучэбна-выхаваўчай работы педагагічнага калектыву Азерацкай базавай школы з’яўляюцца павышэнне якасці навучання школьнікаў, выхаванне ў іх усвядомленай дысцыпліны, прафілактыка проціпраўных паводзін, фарміраванне здаровага ладу жыцця, працоўнае выхаванне  і прафарыентацыя на прафесіі, патрэбныя краіне.

Сёлета тут навучаюцца 68 школьнікаў (на тры вучні больш, чым у мінулым годзе). З іх 47 жывуць на станцыі Талачын, арганізаваны падвоз гэтых дзяцей на школьным аўтобусе. Трое вучацца на даму.

Педагагічным калектывам створаны ўсе ўмовы для паспяховага навучання і выхавання дзяцей. Тут працуюць 19  настаўнікаў. У новым навучальным годзе школа папоўнілася настаўнікамі матэматыкі (С. Ф. Чудаў), фізкультуры і нямецкай мовы (А. В. Зямлянік), беларускай мовы і літаратуры (Т. А. Абухова), дэфектолагам  (Д. І. Дудчанка).

Часткай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы з’яўляецца шосты школьны дзень. Ён напоўнены цікавымі грамадска карыснымі справамі, спартыўнымі і іншымі выхаваўчымі мерапрыемствамі, якія спрыяюць развіццю асобы вучняў, садзейнічаюць іх сацыялізацыі, фарміруюць усведамленне неабходнасці ўмацавання свайго фізічнага і псіхічнага здароўя. Актыўна ідзе работа ў піянерскіх і акцябрацкіх арганізацыях, працуюць аб’яднанні па інтарэсах “Выразнае чытанне” (кіраўнікі М. В. Рак, В. У. Сопіна, Н. У. Хусаінава), “Цудоўны свет арыгамі” (І. І. Агеенка), “Занимательная грамматика” (М. В. Груздова), “Экалагічная азбука” (А. А. Салаўёва). Вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, зробленыя вучнямі на занятках практычнай накіраванасці, прымаюць удзел у розных раённых выставах. Да кожнага свята ў школе наладжваюцца канцэрты, прадстаўленні, конкурсы, якія разам з вучнямі рыхтуе і праводзіць педагог-арганізатар Таццяна Анатольеўна Сазоненка. Асабліва шматлюдна падчас навагодніх ранішнікаў, калі дзятва збіраецца ў фае каля ўпрыгожанай ёлкі, а Дзед Мароз і Снягурка раздаюць доўгачаканыя падарункі.

З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі наведваюць аб’яднанне па інтарэсах ад раённага Цэнтра дзяцей і моладзі  “Дрэваапрацоўка”  пад кіраўніцтвам І. М. Зяблова. Яны прызнаюцца, што вельмі прыемна трымаць у руках самастойна зробленую рэч, неабходную ў хатняй гаспадарцы, — лыжку, качалку і інш.

На першым плане ў школе — работа па здаровым ладзе жыцця. Фізкультурна-аздараўленчыя, спартыўна-масавыя мерапрыемствы праводзяцца таксама ў асноўным у шосты школьны дзень. Ёсць тут свае спартыўныя дасягненні. У гэтым навучальным годзе азерацкія школьнікі заваявалі другое месца на раённай спартакіядзе сярод базавых школ, першае — у чатырохбор’і, трэцяе месца занялі ў раённым асеннім кросе.

Адным з важнейшых накірункаў працы педкалектыву з’яўляецца праф-арыентацыя. Дырэктар школы Аляксандра Мікалаеўна Перапечкіна паведаміла, што ўсе выпускнікі школы працаўладкаваныя. Двое вучацца ў Коханаўскім ліцэі сельгасвытворчасці, яшчэ двое — у Барысаве на будаўнікоў, адзін паехаў на вучобу ў Смальяны, адзін — у Высокае, і адзін вырашыў атрымаць сярэднюю адукацыю. Гэта стала вынікам вялікай работы настаўнікаў з дзецьмі і іх бацькамі.

Падарункам для дзяцей стаў новы клас, абсталяваны для групы падоўжанага дня, якая раней размяшчалася ў асобным будынку. Афармленнем яе займалася выхавацель С. І. Бандаркова, вопытны педагог, творчы і ініцыятыўны чалавек. Усяму, што ўмее сама, яна вучыць сваіх выхаванцаў. Па яе ініцыятыве класны пакой быў падзелены на вучэбную і гульнявую часткі. У апошняй многа цацак, дзіцячая літаратура, усюды прыгожыя кветкі.

Пасля ўрокаў дзеці з нецярпеннем спяшаюцца ў групу, бо ведаюць: тут іх чакаюць цікавыя справы, займальныя гульні і конкурсы. Наведваюць групу 20 вучняў з 1 па 4 клас. Пасля работы з хатнімі заданнямі дзеці чытаюць, вырабляюць сваімі рукамі розныя прыгожыя рэчы. Усе творчыя работы выконваюцца калектыўна пад кіраўніцтвам выхавацеля і ўпрыгожваюць класны пакой. Выкананы яны ў розных тэхніках: квілінг, выцінанка, карціны з круп, гафрыраванай паперы, вышыўка і г. д.

Педагагічны калектыў школы ў пастаянным пошуку найбольш дзейсных шляхоў узаемадзеяння з бацькамі. У асноўным гэта індывідуальныя гутаркі, наведванне на даму, аказанне якой-небудзь дапамогі. Пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года, напрыклад, настаўнікі дапамагалі некаторым сем’ям у афармленні дакументаў для атрымання адраснай дапамогі ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У школе вучацца дзеці з 14 шматдзетных сем’яў. Для іх арганізавана двухразовае харчаванне. Налічваецца 29 няпоўных сем’яў. Двое дзяцей з двух сямей знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. З імі і бацькамі пастаянна вядуць індывідуальную работу сацыяльны педагог С. І. Лугаўцова, класныя кіраўнікі, адміністрацыя школы.

Як адзначыла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Алена Васільеўна Сантук, у школе назіраецца станоўчая дынаміка ў паспяховасці вучняў. Калі на канец 2015-2016 навучальнага года толькі 10% вучняў закончылі год на 6 — 10 балаў, то ў 2016-2017-м — ужо 14%. А ў першай чвэрці бягучага года паспяховасць павялічылася да 20%.

Педагагічны калектыў мае шмат задумак. Адна з іх — урокі музыкі і харэаграфіі. Не ва ўсіх дзяцей ёсць магчымасць наведваць школу мастацтваў, але многія маюць вялікае жаданне займацца рознымі яго відамі.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Будні і святы Азерацкай школы ”

  1. Плешко Борис , 11 декабря 2017 , 20:31

    Моя школа.
    Бывало по 35 человек в классе.
    Мать начальные классы вела.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене