Віктар Шыдлоўскі з Жукнева актыўную жыццёвую пазіцыю спалучае з дэпутацкім абавязкам

13 декабря 2017 12:40

Вось ужо на працягу 35 год, з іх 31 год на дырэктарскай пасадзе, сваёй любімай настаўніцкай працай, сваім шчасцем па прызванні жыве Віктар Мечаслававіч Шыдлоўскі. Як і кожны сапраўдны аграгарадок Жукнева немагчыма ўявіць без школы, а школу без такога няўрымслівага педагога і чалавека, кіраўніка, як Віктар Мечаслававіч. Ён літаральна раствараецца ў кожным са сваіх вучняў і выхаванцаў, жыве іх марамі і на правах старэйшага сябра дапамагае іх здзяйсненню.

Прыемна заходзіць ва ўтульнае, светлае, па-сучаснаму аформленае памяшканне школы, дзе адчуваеш задавальненне і радасць ад сваёй працы і вучня, і настаўніка. Трапіў якраз у перапынак і прыемна здзівіўся, што  кожны з дзяцей быў засяроджаны на якімсьці сваім любімым ці цікавым для яго занятку. Гэта і вызначэнне мацнейшага на шашачнай дошцы, у асабістым турніры па настольным тэні-се, выраб упрыгажэнняў да навагодняга свята і г. д.

Шчыра дзяліліся вучні, што напярэдадні яны наведалі аддзяленне кругласутачнага прабывання ў Коханаве, дзе выступілі перад бабулямі і дзядулямі, дзе і чыталі вершы, спявалі, танцавалі, зрабілі пастаноўку казак “Папялушка” і “Мужык і жонка”. Як і ёсць у артыстаў, настаўнікі і бацькі папрацавалі над вырабам касцюмаў, дэкарацый з побыту сялянскага, вясковага жыцця, і перад прысутнымі разгарнулася яркая тэатральная дзея з удзелам 22 хлопчыкаў і дзяўчынак. Так вось яны атрымалі чарговы ўрок выхавання ад сустрэчы з людзьмі паважанага ўзросту, засталіся задаволенымі, што тым самым прынеслі ім радасць, усведамленне, што мы патрэбныя адно аднаму.

Патрабаванне кіраўніка адзінае — не дапусціць раўнадушша. Каб дзецям было цікава, выхоўваць іх на ўсім, што нясе для іх прыгожае, узнёслае, прыемнае, рамантычнае. Асабіста сам дырэктар у кожнай справе разам з імі. Штогод гэта вандроўкі па нашым краі, экскурсіі. Улетку ў адзінаццаты раз прайшоў на возеры Сялява адпачынак з турыстычна-спартыўным накірункам. А па восені сёлета жукнеўскія вучні за кошт заробленых сваімі сіламі сродкаў наведвалі водныя басейны у г. Круглае і ў Замках Крупскага раёна. Адначасова знаёміліся з мінулым і цяперашнім днём гэтых мясцін, славутымі людзьмі. Свае ўражанні пакінула наведванне раённага гісторыка-краязнаўчага музея, паездка ў  г. Мінск. Яшчэ ў гэтым месяцы вучняў чакаюць паездка ў г. Магілёў і ўдзел у навагоднім прадстаўленні, якое будзе праходзіць у Палацы чыгуначнікаў у Оршы.

Віктар Мечаслававіч не падзяляе, што ў адных учынках неабходна выступаць як педагогу, у іншых — як дэпутату. На працягу трох скліканняў ён прадстаўляў інтарэсы сваіх выбаршчыкаў у раённым Савеце дэпутатаў, а зараз заканчвае свае паўнамоцтвы як дэпутат Воўкавіцкага сельскага Савета. Ён з тых, хто не пройдзе міма таго, што хвалюе і турбуе чалавека, не закрые вочы на праблему. Замацаваныя за школай могілкі ў Жукневе прыводзіліся ў належны парадак на працягу пяці год, і зараз не застаюцца без асабіста яго ўвагі. А колькі вырашаецца ім жыццёвых складаных пытанняў, якія ўзнікаюць у сем’ях, у адносінах блізкіх людзей! Дзякуючы яго аўтарытэту ўдалося захаваць ад распаду некаторыя сем’і, вярнуць у іх разуменне і любоў, а для дзетак захаваць цеплыню і незаменнасць бацькоўскага дома.

Не лічыцца Віктар Мечаслававіч з часам, заўжды гатовы выехаць на асабістым аўтамабілі на месца пражывання сваіх вучняў, пацікавіцца іх умовамі для вучобы і адпачынку. Не было рэдкасцю, што адвозіў дзетак дадому са школы ў непагадзь, каб не хвалявацца за таго ці іншага дзіцяці.

Па клічы сваёй добрай душы ён ідзе да людзей, калі бачыць, што чалавеку патрэбныя яго дапамога ці падтрымка. Гэта ж ён упершыню з усёю вастрынёю стаў узнімаць пытанні аб прывядзенні ў парадак дарогі на ўчастку ад Азерцаў да Жукнева і далей.

У тым, што аграгарадок Жукнева такі ўтульны і дагледжаны, таксама і яго асабісты ўклад. Родам з Сенненшчыны, Віктар Мечаслававіч палюбіў Талачыншчыну, аддаючы сельскім вучням, жыхарам вёскі свае веды, апантанасць працай, бязмежную адказнасць за лёс і будучыню раёна. Сваёю шчырай павагай плацяць яму і калегі, яго землякі-вяскоўцы. Ён з’яўляецца членам райкама прафсаюза работнікаў адукацыі, узнагароджаны граматамі Міністэрства асветы Рэспублікі Беларусь і абласнога ўпраўлення адукацыі.

Такім жа гонарам, як і праца, грамадскія абавязкі, з’яўляецца для яго і сям’я. З Інай Мікалаеўнай, якая ўсё сваё жыццё робіць загадчыцай фельчарска-акушэрскага пункта ў Жукневе, яны выхавалі траіх выдатных дзяцей, маюць унука.

Па выніках працы Жукнеўская базавая школа-дзіцячы сад з’яўляецца адной з вядучых у раёне. На рахунку яе выхаванцаў штогод шматлікія ўзнагароды за дасягненні ў вучобе, спорце, працы, грамадска карысных справах.

Цікавым, глыбокім і змястоўным жыццём жыве гэты педагагічны і вучнёўскі калектыў, якому пашанцавала на неардынарнага кіраўніка, педагога. А людзям гэтага краю пашанцавала на свайго дэпутата, прадстаўніка сваіх інтарэсаў у пярвічным органе ўлады.

Віктар БІРУКОЎ.

НА ЗДЫМКУ: В. М. Шыдлоўскі з настаўніцай Н. М. Кірыенкай абмяркоўваюць праграму падрыхтоўкі вучняў школы ў дыстанцыйнай алімпіядзе па матэматыцы ў снежні бягучага года.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)
Віктар Шыдлоўскі з Жукнева актыўную жыццёвую пазіцыю спалучае з дэпутацкім абавязкам, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене