У Валосаўскім сельскім Савеце хвалюючыя пытанні вырашаюць сумеснымі намаганнямі
На тэрыторыі Валосаўскага сельскага Савета размешчаны 21 населены пункт, пражываюць тут 816 чалавек. Ёсць вёскі зусім маленькія, дзе на сённяшні дзень засталося па адным жыхары. У іх ліку Бутары і Шашалаўка. Нежылымі які год ужо застаюцца Бук, Сухачэва, Стуканы, Разаны. Адыходзіць населены пукт, прыпыняецца яго жыццё — і тым самым нараджаюцца новыя праблемы.
Пасля чалавека застаюцца яшчэ жыць дамы, гаспадарчыя пабудовы, пасаджаныя людзьмі сады. І гэтая значная гаспадарка прыходзіць у заняпад, разбураецца, патрабуе пэўных сіл і сродкаў па іх уборцы, навядзенні парадку, па распрацоўцы зямлі і ўвядзенні яе ў севазварот. Толькі ў гэтым асобна ўзятым сельскім Савеце за прайшоўшы з мінулых выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў час прыйшлося ўбіраць 35 дамоў.
Нават у гэтыя снежаньскія дні сельвыканкам працягвае даную работу, каб асвоіць дадаткова выдзеленыя з раённага бюджэту 8 тысяч рублёў на ўборку непрыдатных для далейшага скарыстання дамоў або тых, ад якіх у законным парадку адмовіліся іх уласнікі. Літаральна з 12 снежня тут працуе механізаваны атрад ДБУ-63 у складзе 6 чалавек з экскаватарам, бульдозерам, піламі. Значны аб’ём работ неабходна выканаць па вёсцы Валосава па ўтылізацыі 10 дамоў і па аграгарадку Нізкі Гарадзец — 4 дамоў, 4 дамы сёлета былі знесены ў пачатку года ў вёсцы Новае Сяло.
Такія вось сёння не самыя лепшыя рэаліі ў стане нашай вёскі, калі прыхо-дзіцца не будаваць, развіваць вёску, а ўбіраць пабудаванае, аджыўшае сваё, і знаходзіць іншае прымяненне зямлі. Як увяла ў курс прадстаячых спраў старшыня мясцовага сельвыканкама Аксана Аляксееўна Картавіцкая, вызваленыя 4 участкі будуць прыдатныя для скарыстання іх у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, астатнія могуць быць скарыстаныя для новага будаўніцтва і папоўняць землі запасу.
Увесь перыяд не сыходзіла з павесткі дня праграмма па добраўпарадкаванні на тэрыторыі Савета. Нямала ўдалося зрабіць па паляпшэнні пад’язных участкаў да вёсак і праезных з іх па саміх вёсках. Сёлета з бюджэту раёна было выдзелена на рамонт і падсыпку дарогі па вёсцы Навасёлкі 500 рублёў. Работы былі выкананыя ДРБУ-147. Прыведзена ў парадак частка вуліцы па вёсцы Новае Сяло. Свой уклад у вырашэнне праблемы зрабілі дэпутат сельскага Савета Ганна Іванаўна Фядзяшава і працуючы ў ДРБУ яе муж Сяргей Уладзіміравіч. Зроблены ямачны рамонт асфальтавага пакрыцця на ўездзе ў вёску Харлінцы. Просьба жыхароў вёскі была ўнесена ў пратакол даручэнняў старшыні райвыканкама падчас правядзення тут Дня Савета. Палепшылася грэйдзіраванне дарог, якое па графіку праводзіцца адзін-два разы ў месяц. На пад’ездзе да вёскі Літвякі пакладзеная безнапорная труба. Устаноўлены новы парапет на мосце цераз раку Усвейка ў вёсцы Загацце.
Падтрымлівалася на ўзроўні культура ўтрымання сельскіх населеных пунктаў. У месцах агульнага карыстання (аграгарадок Нізкі Гарадзец, вёскі Валосава, Мяшкова (вуліца Цэнтральная) праведзена работа па рамонце і афарбоўцы агароджання. Аператыўна адгукаецца сельвыканкам на звароты грама-дзян, старэйшын населеных пунктаў, дэпутацкія запыты па ўборцы аварыйных дрэў і кустоўя. Сёлета яны ўбіраліся каля дамоў пражываючых у Высокім Гарадцы, на мінулым тыдні прамысловымі альпіністамі ў Рафалове, у апошнія гады на могілках у Дубровіне, Валосаве, Разанах, Раздольнай, Сухачэве, Харлінцах, Сельцах.
Свае магчымасці і здольнасці дэпутаты сельскага Савета спаўна прадэманстравалі пры правядзенні на тэрыторыі Савета работы па аптымізацыі вулічнага асвятлення. З іх актыўным удзелам, прынцыповай пазіцыяй прайшлі сустрэчы, сходы з насельніцтвам і знятыя былі праблемныя пытанні. Людзі разумеюць, што і да чаго, колькі каштуе мець гэтае асвятленне і на чым можна зэканоміць. У выніку якасна праведзенай работы адсюль не паступае скаргаў на работу вулічнага асвятлення, своечасовае падключэнне яго ў сезон.
Адказна штогод дэпутаты адносяцца да асабістага ўдзелу ў рабоце назіральных камісій па праверцы жылых дамоў на супрацьпажарную бяспеку. Калі ўзнікае неабходнасць, праяўляюць заклапочанасць у дапамозе адзінокім састарэлым, шматдзетным сем’ям, інвалідам, хворым людзям, малазабяспечаным у рамонце печаў, дымаходаў, электрычнай праводкі, ва ўстаноўцы пажарных апавяшчальнікаў.
Хвалюючым тут застаецца пытанне безаварыйнага забеспячэння пітной вадой. У выніку шмат увагі прыходзіцца ўдзяляць рамонтным работам водаправоднай сеткі ў вёсцы Валосава, у аўральным парадку давялося замяняць электрычную помпу на артсвідравіне ў вёсцы Навасёлкі. Таму вядзецца тлумачальная работа з людзьмі аб беражлівых адносінах да карыстання калодзежамі, добрым і эстэтычным іх утрыманні. На тэрыторыі Савета налічваецца 80 калодзежаў. Большасць у нармальным стане. Праведзены іх ачыстка і рамонт у Хахлоўцы. Асобныя жыхары Нізкага Гарадца маюць свае асабістыя калодзежы.
Там не менш пастаянна ўзнікаюць пытанні жыццезабеспячэння пражываючых тут людзей. Неабходна ў наступаючым новым годзе вырашыць пытанне па рамонце вуліцы Школьнай у Валосаве, вуліцы Садовай у Мяшкове, пад’ездзе да Новага Сяла з бетонкі, часткі вуліцы ў вёсцы Лазы.
Зачыняюць свае дзверы асобныя аб’екты сацыяльнай і культурнай сферы, неабходна знайсці новае прымяненне будынкам, памяшканням, не дапусціць іх разбурэння, своечасова правесці іх кансервацыю.
Старшыня сельвыканкама Аксана Аляксееўна Картавіцкая не ўтойвае, што ў вырашэнні пытанняў свае спадзяванні сельвыканкам ускладвае і на тых, хто атрымае давер выбаршчыкаў і каму будзе ўручаны мандат народнага выбранніка. Інтарэсы людзей будуць прадстаўляць у Валосаўскім сельскім Савеце 11 дэпутатаў данага ўзроўню прадстаўнічай улады. Склад дэпутацкага корпусу ў пярвічным звяне Савета абновіцца амаль напалову.
Віктар БІРУКОЎ.
НА ЗДЫМКУ: работы па ўборцы безгаспадарнага жылля ў Валосаве вядуць рабочыя ДБУ-63.
Жизнь людей —божий дар—уходила на то чтобы на нее зарабатывать в деревне.
День помощи бедным, который отмечается в мире 19 декабря, как никогда стал актуальным в Беларуси.