Маленькая, аддаленая вёска Лагаўшчына зноў з вадой

19 декабря 2017 13:21

Калі жыць клопатам пра чалавека, становяцца вырашальнымі нават няпростыя пытанні. Менавіта так з пітной вадой склалася ў вёсцы Лагаўшчына Воўкавіцкага сельскага Савета.

Са строю выйшла электрычная помпа на артэзіянскай свідравіне, і вёска, дзе адзіным існуючым калодзежам значны час не карыстаюцца (ключ заілены, а ад верхаводкі аддае тванню), сутыкнулася з сур’ёзнай праблемай — дзе браць ваду.

Калісьці тут было чатыры водаразборныя калонкі. З-за адсутнасці патрэбнасці тры з іх заглушылі. Засталася адна, на якую, уласна, і працавала “бязбашанка”. Але і ў гэтай адзінай практычна не стала гаспадара. Фармальна яна з абуладкаваннем у вёсцы яшчэ напрыканцы 60-х гадоў цэнтральнага водазабеспячэння знаходзіцца ва ўласнасці мясцовага сельгаспрадпрыемства, якое, пакуль існавала малочнатаварная ферма, было зацікаўлена забяспечваць вадой і вытворчасць, і сваіх працаўнікоў. Але ж даўно не існуе фермы, а на ўсю даволі працяглую вёску засталося ўсяго тры жылыя дамы, і цяперашняе ААТ “Камсамольскай праўда” само ўтрымліваць даную гаспадарку не ў сілах, а перадаць яе на баланс ЖКГ рукі не дайшлі.

Сітуацыя ў цэлым тыповая для сельскай мясцовасці і такіх маленькіх вёсак, як Лагаўшчына. Але ж пяці пражываючым тут чалавекам ад гэтага не лягчэй. Да ўсяго людзі тут сціплыя, прасіць дапамагчы не прывучаныя. Кожны ў такіх абставінах выкручваўся як мог. Адных выручалі з вадой працуючыя на вывазцы лесу ў Лагаўшчыне вадзіцелі лесавозаў, іншым бітон-другі вады падвозілі дзеці ці ўнукі.

— Ведаеце, — шчыра распявалі Антон Міхайлавіч і Валянціна Ягораўна Самсонавы, якія ўсё жыццё аддалі працы ў калгасе (гаспадар 33 сезоны адпрацаваў на камбайне, рабіў на трактары, пакідаючы сваё рабочае месца майстра-наладчыка ў мехмайстэрні, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, гаспадыня за высокія надоі малака ўзнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”, Граматай Вярхоўнага Савета БССР), — не захацелася нам нікому назаляць, бо трэба было разабрацца ў прадпрыемстве і з сяўбой, і з нарыхтоўкай кармоў, і жывёлу на зіму паставіць. Таму рашылі пачакаць. А ўжо ў сярэдзіне лістапада вырашылі мы напомніць пра свой клопат. Тым больш, што пра нашу праблему даведаліся ў райвыканкаме і літаральна праз некалькі дзён, аб’яднаўшы намаганні, ААТ “Камсамольская праўда” і Коханаўскае жыллёва-камунальнае прадпрыемства набылі новую помпу, замянілі яе і мы зноў з вадой…

Безумоўна, праблему абвастрала не столькі адсутнасць пітной вады, колькі нашая праславутая неразваротлівасць у яе вырашэнні, калі нейкая міфічная ўласнасць даражэй за інтарэсы чалавека. Але дзякуючы прынцыповасці аднаго з кіраўнікоў раёна ўдалося ўнікнуць у сітуацыю і аператыўна яе вырашыць.

Жыхары шчыра дзякуюць за праяўлены клопат. Сам 83-гадовы Антон Міхайлавіч уцяпліў калонку, прывёў яе ў парадак. За тое, что мы з цеплынёй адгукнуліся на сустрэчу з ім і выслухалі яго расповед пра вяртанне ў вёску вады, сімвалічна і пачаставаў нас сцюдзёнай крышталёвай смакатой.

— Нашая вада, — адзначылі гаспадары, — мае непаўторны смак. Можа захоўвацца тыднямі і не страчвае сваёй якасці. За ёю да нас прыязджаюць з вакольных вёсак, з Талачына, нават з суседніх Круглянскага і Шклоўскага раёнаў. Тлумачыцца яе якасць блізкасцю чыстага, багатага лесу, які літаральна з усіх бакоў апаясвае вёску…

Беражліва, ашчадна да ўсяго, што сапраўды ёсць для жыцця ў вёсцы, адносяцца пражываючыя тут людзі. У іх ёсць чаму павучыцца.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене