Свой прафесійны абавязак валосаўскія медсёстры дапаўняюць актыўнай дэпутацкай дзейнасцю

20 декабря 2017 14:09

У Валосаўскай сельскай урачэбнай амбулаторыі медсёстрамі робяць Наталля Эдуардаўна Марэцкая і Ганна Іванаўна Курыловіч (на здымку злева направа). Абедзве гэтыя адказныя і паважаныя людзьмі работніцы аховы здароўя і абаяльныя жанчыны з’яўляюцца і дэпутатамі Валосаўскага сельскага Савета.

Наталля Эдуардаўна — дэпутат па вёсцы Валосава, Ганна Іванаўна — дэпутат па акрузе, у якую ўвахо-дзяць вёскі Лазы (тут яна і сама пражывае), Хахлоўка, невялічкая частка вёскі Высокі Гарадзец.

Першая родам з Высокага Гарадца. Тут заканчвала школу, потым было паспяховае паступленне вясковай дзяўчынкі ў Аршанскае медыцынскае вучылішча і пасля завяршэння вучобы вяртанне дадому, дзе нязменна на адным месцы Наталля Эдуардаўна працуе медсястрой 23 гады. Калі ў сельвыканкаме прапанавалі ей балаціравацца кандыдатам у дэпутаты сельскага Савета, то, прызналася, не адразу прыняла даную сур’ёзную і шмат да чаго абавязваючую прапанову. Разгубленасць сяброўкі па працы ўбачыла Ганна Іванаўна і шчыра параіла, ведаючы яе характар, уменне кантактаваць з людзьмі, усё-такі даць згоду на зробленую ёй прапанову.

Аўтарытэт вопытнай медсястры Ганны Курыловіч, у якой за плячыма 35 год працоўнага стажу і абавязкі дэпутата сельскага Савета безупынна на працягу чатырох скліканняў, і сталі тымі пераканаўчымі аргументамі, якія спатрэбіліся Наталлі Марэцкай у свядомым прыняцці рашэння.

На працягу ўжо аднаго склікання яна зарэкамендавала сябе як дэпутат з найлепшага боку. Будынкі амбулаторыі і выканкама сельскага Савета знаходзяцца побач, але людзі са сваімі патрэбамі ідуць найперш да чалавека, які прадстаўляе ў Савеце іх інтарэсы. Ведаюць, Наталля Эдуардаўна тут жа, без адкладу, са зваротам чалавека і сваімі прапановамі пойдзе вырашаць пытанні да кіраўніка сельвыканкама. Ведаюць і іншае, яна будзе настойліва дабівацца іх пазітыўнага вырашэння.

Па вёсцы Валосава як буйным населеным пункце на тэрыторыі Савета заўжды ўзнікаюць пытанні жыццезабеспячэння яго жыхароў, і дэпутат Н. Э. Марэцкая першай даведваецца ад сваіх выбаршчыкаў аб праблеме, унікае ў яе і дабіваецца належачымі ёй паўнамоцтвамі яе вырашэння. Населены пункт утрымліваецца ў добрым стане, удалося захаваць магазін, працуе школа. Шмат робіцца жыхарамі вёскі і дачнікамі па навядзенні парадку каля дамоў, двароў.

У вёсках, дзе дэпутатам Ганна Курыловіч, пражывае шмат пажылых людзей. Яна клапоціцца не толькі пра іх здароўе, паўнацэнны працяг жыцця, але праяўляе клопат пра ўмовы іх пражывання, утрыманне жылля, забеспячэнне палівам.

Здараецца, што можна пачуць і папрок у свой адрас як дэпутата. Маўляў, у іншых вёсках няма такіх праблем, як у нас, і людзі там лепш жывуць. З разуменнем Ганна Іванаўна адносіцца і да такіх заўваг. Не абвастрае сітуацыю, бо і сама, калі чалавек гаворыць па справе, перажывае за ўсё, што адбываецца вакол. Важна, каб толькі самі людзі не стваралі гэтых праблем. Горы смецця па віне саміх пражываючых утварыліся ў водаахоўнай зоне ракі Усвейка каля млына і моста праз раку, на пад’ездзе да вёскі Хахлоўка.

Некуды далей адкладваць (пакуль што ўбралі толькі лічаныя дрэвы) уборку аварыйных вербаў каля млына, трэба рамантаваць участак дарогі на Хахлоўку, засыпаць ямы на адной з вуліц у вёсцы Лазы.

Пасля завяршэння вучобы ў медвучылішчы Ганна Іванаўна пачынала працаваць у Віцебскай абласной бальніцы, узначальвала фельчарска-акушэрскі пункт у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці, а зараз свае веды, стараннасць і вопыт аддае людзям на сваёй радзіме.

Мандат дэпутата, па словах медсясцёр, ускладвае на іх дадатковую адказнасць і за выкананне прафесійнага абавязку. Быць дэпутатам — гэта высокі давер людзей, і яго спаўна неабходна апраўдваць.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 6.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Свой прафесійны абавязак валосаўскія медсёстры дапаўняюць актыўнай дэпутацкай дзейнасцю, 6.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Свой прафесійны абавязак валосаўскія медсёстры дапаўняюць актыўнай дэпутацкай дзейнасцю ”

  1. Лойка Якуб , 30 декабря 2017 , 23:13

    Прыгожыя людзі

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене