Коханаўскі тэрапеўт Таццяна Бараноўская — урач, якому людзі давяраюць не толькі свае хваробы

27 декабря 2017 13:53

Тэрапеўт Коханаўскай раённай бальніцы Таццяна Мікалаеўна Бараноўская пачала прафесійную дзейнасць дзевяць гадоў таму — у гэтай жа бальніцы, на гэтай жа пасадзе. Нарадзілася ў Віцебску, там жа закончыла медуніверсітэт (дарэчы, стаць медыкам марыла з дзяцінства), а трапіўшы па размеркаванні ў Коханава, у поўным сэнсе знайшла тут сябе, ва ўсіх адносінах — і ў прафесійным, і ў асабістым жыцці.

У адрозненне ад многіх маладых спецыялістаў, якія, нават з’яўляючыся выхадцамі з глыбінкі, пасля атрымання вышэйшай адукацыі спрабуюць замацавацца дзе-небудзь у абласным цэнтры ці сталіцы, Таццяна вырашыла рэалізоўваць свой прафесійны і асабісты патэнцыял там, дзе яна патрэбна людзям.

— Важным фактарам, які паспрыяў майму рашэнню застацца, стала забеспячэнне службовым жыллём (цяпер яно арэнднае), — расказвае Таццяна Мікалаеўна. — У той час, толькі закончыўшы ўніверсітэт, я імкнулася да незалежнасці, да як мага больш самастойнага жыцця, а запатрабаваная прафесія і кватэра — для маладога спецыяліста гэта якраз і ёсць галоўныя ўмовы незалежнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні. Акрамя таго, мне тут проста спадабалася. Цішыня і чыстае паветра сельскай мясцовасці пасля мітусні і загазаванасці вялікага горада ўспрымаюцца як асаблівая каштоўнасць.

Атрымаўшы ўсе ўмовы для камфортнага жыцця і прафесійнага самараскрыцця, маладая спецыялістка стала працаваць з энтузіязмам і задавальненнем, прысвячаючы  свае веды і ўменні справе аховы здароўя людзей, а таксама не пазбягаючы і ўдзелу ў грамадскім жыцці. У 2015 годзе была ўзнагароджана Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення аховы здароўя, а за год да гэтага выбрана дэпутатам Коханаўскага сельскага Савета.

На сесіях робіць паведамленні на медыцынскую тэматыку, у прыватнасці, закранае пытанні аховы здароўя на прадпрыемствах (абавязкі кіраўніцтва па забеспячэнні належных умоў працы, па накіраванні падначаленых у медустанову ў выпадку недамагання і г. д.). Не застаецца ў баку ад абмеркавання шматлікіх іншых пытанняў з розных сфер жыцця: стан дарог, водазабеспячэнне населеных пунктаў і інш.

Праблемы насельніцтва Таццяне Мікалаеўне вядомыя добра, бо пацыенты з усёй зоны абслугоўвання бальніцы, скардзячыся на хваробы, не прапускаюць магчымасці падзяліцца і проста жыццёвымі клопатамі.

— Паток людзей даволі вялікі, — распавядае ўрач пра свае будні. — Дыягнастычная база ў нас хоць і адносна небагатая, але ўсё ж ёсць рэнтген, УГД, лабараторыя. Прыходзяць жыхары пасёлка, прыязджаюць з іншых населеных пунктаў, у тым ліку, напрыклад, некаторыя з гаршчэўшчынскай зоны, хоць па тэрытарыяльным прынцыпе ім трэба было б звяртацца ў Аболецкую амбулаторыю (там таксама ёсць урач), але да нас ім зручней дабірацца. Фармальна людзі звяртаюцца са сваімі захворваннямі, але ў кожнага ёсць яшчэ і нейкія асабістыя, сямейныя праблемы, няшчасці, клопаты, і ўсё гэта праяўляецца ў паводзінах чалавека, а хтосьці і прама скардзіцца, чакаючы спачування і падтрымкі, таму нярэдка мне даводзіцца браць на сябе ролю псіхолага, а то і дапамагаць парадамі ў вырашэнні нейкіх жыццёвых цяжкасцей.

Канечне, не ўсе цяжкасці можна пераадолець гутаркамі і спачуваннямі, не ўсе праблемы здымеш парадамі, нарадамі ды пасяджэннямі, але Таццяна Мікалаеўна не губляе аптымізму і ў рамках сваіх абавязкаў і паўнамоцтваў працуе з поўнаю самааддачаю.

— Як жыхар пасёлка і як дэпутат я неабыякавая да разнастайных пытанняў жыццезабеспячэння і добраўпарадкавання, — дзеліцца яна сваімі клопатамі. — Хацелася б, каб у нас было больш магчымасцей для правядзення вольнага часу дзяцей. Не хачу сказаць, што ў гэтым плане зусім нічога не робіцца, ва ўстановах культуры і адукацыі можна заняцца шмат чым цікавым і карысным: музыкай, танцамі, турызмам і краязнаўствам. Але ўсё ж гэтыя заняткі не ахопяць усіх без выключэння, пэўныя групы дзяцей застануцца нічым не занятымі. Што рабіць, напрыклад, таму, хто не мае схільнасці да мастацтва, або каму ўзрост яшчэ не дазваляе хадзіць у музычную школу ці ў паходы? Не пашкодзіла б нам мець больш разнастайнае абсталяванне на гульнявых пляцоўках у жылых зонах, бо на цяперашні час атрымліваецца такая сітуацыя, што жыхары некаторых дамоў вядуць сваіх дзяцей пагуляць на іншыя дваровыя тэрыторыі. Мой сын (6 гадоў) і муж ходзяць у спарткомплекс “Пульс”. Гэта цудоўна, але займаюцца яны там самі па сабе, без трэнера, бо яго няма. Думаю, што пад кіраўніцтвам кампетэнтнага спецыяліста заняткі былі б больш эфектыўнымі.

Несумненна, работа па паляпшэнні сістэмы жыццезабеспячэння любога населенага пункта заўсёды была і будзе бясконцаю: колькі што ні ўдасканальвай, а на змену адным надзённым патрэбам адразу прыходзяць іншыя. І вельмі важна, каб у гэтай рабоце былі задзейнічаны людзі, якія валодаюць сітуацыяй, ведаюць грамадскую думку, адчуваюць настрой насельніцтва. Якраз да іх ліку адносіцца і дэпутат Коханаўскага сельсавета, урач мясцовай бальніцы Таццяна Бараноўская.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Коханаўскі тэрапеўт Таццяна Бараноўская — урач, якому людзі давяраюць не толькі свае хваробы ”

  1. Александр , 21 февраля 2018 , 19:18

    Здравствуйте! Мой дед лежит в Кохановский больнице, в соц.отделении, началась гангрена ноги, обратились к врачу хирургу за консультацией, он только спросил почему не мажете йодом. Направление в другие больницы не дали, сказали что все врачи в отпусках! Я конечно не врач, но разве гангрена лечат йодом? Или там все лежат и ждут смерти? Это везде так или только в этой больнице?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: -1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене