Талачынская школьніца Марта Савіцкая здабыла перамогу ў рэспубліканскім конкурсе і па-новаму паглядзела на чалавечыя ўзаемаадносіны

29 декабря 2017 11:17

Навучэнцы талачынскай СШ №2 працягваюць радаваць поспехамі ў сумесным праекце Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі “Я знаю!”. Нагадаем, у верасні заваяваў перамогу і атрымаў пуцёўку ў суперфінал (яшчэ не адбыўся) пяцікласнік Цімафей Спаткай, а зусім нядаўна, у сярэдзіне гэтага месяца, лаўры пераможцы ў сваёй узроставай катэгорыі здабыла вучаніца 11 класа Марта Савіцкая.

На конкурс яна ездзіла ў суправаджэнні класнага кіраўніка і любімай настаўніцы Алены Эдуардаўны Рыбінай. Прайшоўшы раённы і абласны этапы,  на рэспубліканскім аказалася лепшаю з дванаццаці ўдзельнікаў і перамагла ўсіх з вялікім адрывам па колькасці балаў (66 супраць 37-мі, набраных тым удзельнікам, які таксама абышоў усіх астатніх і пад канец спаборнічаў з Мартай адзін на адзін). Мы папрасілі лаўрэатку падзяліцца ўражаннямі ад удзелу ў конкурсе.

— Гэта быў першы твой вопыт выступлення на тэлебачанні? Хвалявалася перад камерамі?

— Так, вопыт першы, і хвалявалася спачатку вельмі моцна, але пасля супакоілася, захапілася працэсам спаборніцтваў.

— Як складваліся ўзаемаадносіны з сапернікамі, калі даводзілася сустракацца з імі за кадрам? Адчувалася канкурэнцыя, варожасць?

— Зусім не, наадварот, паняцці “сапернік” і “канкурэнцыя” да гэтай сітуацыі проста не падыходзяць. Усе прыехалі на праект, каб атрымаць новыя ўражанні, эмоцыі, кіруючыся прынцыпам “галоўнае — не перамога, а ўдзел”, таму атмасфера панавала добразычлівая, непрадузятая, мы лёгка знаёміліся, прыязна, па-сяброўску гутарылі.

— Чым было адметнае мерапрыемства ў арганізацыйным, тэхнічным сэнсе ў параўнанні з папярэднімі, адборачнымі этапамі?

— Магу адзначыць лепшую тэхнічную аснашчанасць. Так, на абласным этапе мы, ведаючы адказ, падымалі руку, і часам было няпроста вызначыць, хто падняў першы. А цяпер, у Мінску, націскалі на кнопкі, і тут ужо ніякай памылкі не магло быць.

— Наколькі цяжкімі здаліся табе пытанні? Можа быць, нейкія з іх здзівілі прастатой, прымітывізмам, а іншыя — наадварот, празмернай складанасцю?

— Большасць пытанняў былі простыя, знайсці адказы на іх можна было лагічным шляхам, паразважаўшы. Але трапляліся і такія, на якія я не адказала б.

Напрыклад, у адным пытанні вялася гаворка пра краіну Перу, і я дакладна не ведаю, ці то адпаведная інфармацыя не сустракалася нам у школьнай праграме, ці то яна прайшла міма мяне, не адклалася ў маёй памяці. Атрымаўся казус, але спрыяльны для мяне, з адным пытаннем па матэматыцы. Я думала, што ведаю правільны адказ, але адказваць выпала іншаму ўдзельніку. Ён сказаў тое самае, што хацела сказаць я, і я ўжо магла б засмуціцца, што ўпусціла бал, але аказалася, што гэты адказ няправільны.

— Які карысны вопыт вынесла ты з удзелу ў праекце? Чаму-небудзь навучылася? Паставіла сабе нейкую мэту (паглыбіць веды па нейкім прадмеце, выпрацаваць у сябе нейкія якасці, патрэбныя ў зносінах з людзьмі, і г. д.)?

— Я адкрыла для сябе штосьці новае ў чалавечых узаемаадносінах, зразумела, што яны могуць быць добрымі і шчырымі, нягледзячы на рознасць інтарэсаў. Калі раней мне даводзілася ўдзельнічаць у якіх-небудзь конкурсах, то на сапернікаў я глядзела толькі як на сапернікаў, варожых да мяне суб’ектаў. А тут панавала такая атмасфера, што я бачыла ў іх цікавых людзей, субяседнікаў, з якімі прыемна пагутарыць. Конкурс не раз’ядноўваў, а аб’ядноўваў нас.

Таксама Марта адзначыла, што, рыхтуючыся да ўдзелу ў праекце, чытала некаторую літаратуру, паўтарала пройдзеныя ў школе тэмы, але ў ходзе спаборніцтваў пытанні трапіліся зусім іншыя. І гэтая акалічнасць яскрава сведчыць пра шырокі кругагляд і глыбокія веды школьніцы. Цяпер застаецца толькі пажадаць ёй поспехаў у суперфінале, які адбудзецца ў наступным годзе.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)
Талачынская школьніца Марта Савіцкая здабыла перамогу ў рэспубліканскім конкурсе і па-новаму паглядзела на чалавечыя ўзаемаадносіны, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене