“Ёлка-фэст 2017″: шматлюдным і стракатым карагодам стартавалі ў Талачыне навагоднія забавы (+фота)

29 декабря 2017 13:18

У прызначаны час па прывычным маршруце, ад аўтастанцыі да  цэнтра горада, стартавала ў мінулую суботу шэсце доўгачаканых навагодніх персанажаў — Дзядоў Марозаў і Снягурак з розных куткоў раёна. Хто загадзя ведаў пра гэтае мерапрыемства і змог прыйсці на яго, той ужо стаяў з камерай ці смартфонам напагатове, каб захаваць для сябе часцінку свята, а таксама, напэўна, пахваліцца сябрам у сацыяльных сетках: я бачыў талачынскі “Ёлка-фэст 2017″.

Многія прыйшлі з дзецьмі ці ўнукамі — і правільна зрабілі, бо тым самым падарылі ім некалькі незабыўных імгненняў і яскравых уражанняў. Пасля завяршэння шэсця і прывітальнага слова намесніка старшыні райвыканкама Галубковай І. С. на плошчы перад райвыканкамам пачаўся раённы агляд-конкурс сюжэтна-гульнявых праграм “Навагодняя феерыя”. Яго ўдзельнікі разыгрывалі тэатралізаваныя сцэнкі, заклікалі дзяцей у карагод, запрашалі прыняць удзел у рухавых гульнях, прапаноўвалі расказаць верш і атрымаць за гэта пачастунак.

Кожны працоўны калектыў, які прыняў удзел у аглядзе-конкурсе (гэта былі пераважна ўстановы культуры), пастараўся забяспечыць сваю каманду арыгінальнымі касцюмамі і прыдумаць для яе цікавы рэпертуар. Праўда, у некаторых паўтараліся гульні і фанаграмы, што сведчыць пра выкарыстанне нейкіх адных і тых жа крыніц пры падрыхтоўцы праграмы, але дзеці не гублялі энтузіязм і не стамляліся ўдзельнічаць нават у знаёмых гульнях зноў і зноў.

Некаторыя ўдзельнікі конкурсу выкарыстоўвалі астралагічныя матывы — уводзілі ў свой сцэнарый Пеўня і Сабаку як гаспадароў мінулага і будучага гадоў. Удалыя, выразныя касцюмы стварылі для гэтых персанажаў прадстаўнікі раённай бальніцы (дарэчы, без верхняй вопраткі, таму артысты малайцы ўдвая, што не пабаяліся выступаць у такім выглядзе пры мінусавой тэмпературы). Рознакаляровы, яркі Певень і сімпатычны, добразычлівы Сабака з ліловым бантам на галаве выклікалі вялікую прыхільнасць публікі, асабліва дзіцячай. Нездарма гэтаму калектыву па выніках агляду-конкурсу быў уручаны дыплом глядацкіх сімпатый.

Трэцяе месца занялі прадстаўнікі Славенскага СДК, другое — Райцаўскага, а першае — Коханаў-скага ГПДК. Артысты з Коханава разыгралі сюжэт з хваробаю і выздараўленнем Дзеда Мароза, якога ў пачатку свайго выступлення прывезлі на медыцынскай каталцы.

Старт навагоднім забавам дадзены. Ранішнікі ва ўстановах адукацыі, масавыя гулянні на вуліцы і сямейныя дома, у вузкім коле, калядныя забавы на працягу бліжэйшых тыдняў стануць неад’емнай часткай нашага жыцця, зараджаючы ўсіх энергіяй, аптымізмам, настройваючы на пазітыўны лад.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Программа новогодних мероприятий

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
"Ёлка-фэст 2017": шматлюдным і стракатым карагодам стартавалі ў Талачыне навагоднія забавы (+фота), 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене