У дзіцячым садзе №2 у Коханаве ўсё для маленькіх выхаванцаў

8 января 2018 15:35

У тым, што праца і пошук робяць сваю справу, мы пераканаліся, наведаўшы дзіцячы сад №2 у гарпасёлку Коханава. У чарговы раз аб’яднаўшы свае намаганні, работнікі садаўскага калектыву разам з бацькамі падрыхтавалі для заняткаў дзятвы нестандартнае спартыўнае абсталяванне.

Вочы разбягаюцца, калі бачыш гэтае мноства не паўтараючых адно аднаго вырабаў. Вось, аказваецца, колькі ў нас майстроў, здольных да стварэння такой прыгажосці і такіх патрэбных для гульні і спартыўных заняткаў рэчаў. Больш таго, як заўважыла загадчыца гэтай дашкольнай установы Наталля Петручэнка, кожная з іх выконвае і сваё функцыянальнае прызначэнне. Тут і гантэлькі з розных матэрыялаў, немудрагелістыя масажоры, дарожкі здароўя, хадулі, маталкі, шарыкі для кідання, слядочкі, прыстасаванні для гімнастыкі органаў дыхання, футбольныя вароты, кольцы для закідвання мяча ці шарыка, лыжы, гульні…

Яны скарыстоўваюцца ў гімнастыцы пасля сну, на фізкультурных занятках, на ранішняй зарадцы, для развіцця дыхання.

— Даная акцыя, праведзеная ў лістападзе, — расказалі ва ўстанове, — прынесла свой добры плён. Патэнцыял нашых магчымасцей яшчэ далёка не раскрыты і пакладзены добры пачатак абавязкова будзе мець працяг… На наступны год наш калектыў будзе працаваць над ужо акрэсленай для сябе задачай па развіцці маўленчых навыкаў дзіцяці. Зноў будзем запрашаць бацькоў, грамадскасць пасупрацоўнічаць у вырабе прыдатнага для гэтага абсталявання, афармленні так званых моўных куточкаў. Гэтае прадугледжвае распрацоўку дыдактычных гульняў, практыкаванняў, стварэнне картатэк пальчыкавых гульняў.

Усё, што зроблена творцамі, па словах намесніка загадчыцы ўстановы Наталлі Ціванскай, зроблена не проста для выстаўлення на агляд, сузірання, а для прымянення ў працы, развіцця, абуджэння фантазіі дзетак, паўнавартаснага іх фізічнага і разумовага развіцця.

Дзеючая які ўжо тыдзень выстава выклікала непадробны інтарэс і ў дарослых, у бацькоў, бабуль і дзядуль выхаванцаў. Тыя з іх, хто не паспеў уключыцца ў аб’яўлены раней конкурс, выказваюць жаданне таксама папоўніць колькасць экспанатаў выставы. Дарэчы, іх колькасць дасягае ўжо дзесьці каля сотні вырабаў. Адметнасць данай выставы — менавіта ў сумеснай працы ў яе падрыхтоўцы бацькоў і выхавальнікаў, а таксама ў яе маштабнасці. Яна захапіла ўсіх, хто неабыякавы да творчасці, да пошуку. Невыпадкова яшчэ на падыходзе да садзіка нам удалося пачуць прыемнае пра яго сённяшні калектыў: “Тут працуюць крэатыўныя педагогі…”

— Гэтае, напэўна, так, хоць асабіста сама я раблю тут толькі крыху больш за два гады, — прадоўжыла Наталля Міхайлаўна. — У нас да ўсяго працуюць сціплыя людзі, пра сябе нічога такога не скажуць. Але і моладзь, і педагогі з вялікім вопытам аддаюць сябе спаўна працы, дзецям. З імі  працаваць у радасць, у задавальненне…

Да слова, нягледзячы на малады ўзрост, Наталля Міхайлаўна паспела закончыць сталічны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, магістратуру пры ім, засталася тут выкладаць нямецкую мову студэнтам. Ды пацягнула на радзіму. У Коханаве пачынала выхавальнікам у дзіцячым садзе №1, а потым узначаліла цяперашні свой садзік. Шырокі кругагляд, ранейшая праца дапамаглі хутка ўвайсці ў курс новай для сябе справы. Шмат займалася самастойна, перакопвала, прадаўжае гэтым займацца і зараз, горы літаратуры, асвойвала ранейшыя і сучасныя методыкі. У такіх установых чалавек, сапраўдны педагог па-асабліваму адчувае адказнасць. Бо перад дзецьмі не схлусіш, свае, належачыя табе пачуцці, не схаваеш. Вось таму яна вучыцца без перапынку сама — у тых жа бацькоў, выхаванцаў, сваіх калег, і вучыць адначасова іншых.

Нябачна для дзетак,  але гэта пакідае свой след, выхавальнік у кожны дзень сустрэчы з імі вырашае тры задачы — па абучэнні, выхаванні і развіцці дзіцяці. З усіх прыярытэтаў важнейшым застаецца здароўе малыша, на што і скіроўваецца паўсядзённая ўвага ўсяго калектыву ў сістэме праводзімых заняткаў і мерапрыемстваў.

Не выхоўвайце сваіх дзяцей, а выхоўвайце сябе, усё роўна яны будуць падобныя на вас — гэтым правілам, зазначыла Наталля Міхайлаўна, павінны кіравацца і бацькі ў сваіх учынках, ладзе жыцця, паводзінах у сям’і і наогул у жыцці.

Дзякуючы таму, што ўзаемадзеянне з сям’ёй тут спрацоўвае, калектыў дзіцячага сада №2 у Коханаве працуе творча, дасягае добрых вынікаў і поспехаў па ўсіх накірунках дзейнасці.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
У дзіцячым садзе №2 у Коханаве ўсё для маленькіх выхаванцаў, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене