Талачынскі хлеб вярнуўся і збіраецца заваяваць новыя рынкі

15 января 2018 11:04

У сувязі з няпростым становішчам, якое склалася апошнім часам у дзейнасці райспажыўтаварыства (фінансавыя праблемы, запазычанасць за прадукцыю), напрыканцы мінулага года на працягу двух тыдняў прастойваў вытворчы ўчастак (хлебазавод). Але цяпер талачынскі хлеб зноў можна бачыць на паліцах гандлёвых аб’ектаў.

На мінулым тыдні мы папрасілі начальніка вытворчага ўчастка Паляк Л. І. расказаць пра спецыфіку дзейнасці хлебазавода пасля аднаўлення выпуску прадукцыі. У цяперашні час, паведаміла Ларыса Ігараўна, вядзецца напрацоўка рынкаў збыту. У прыватнасці, у рамках супрацоўніцтва з ТАА “Евроторг” талачынскі хлеб павінен будзе з’явіцца ў крамах гэтай кампаніі не толькі ў нашым райцэнтры, а яшчэ ў Оршы, Дуброўне і Віцебску.

Продаж гарачага хлеба па тэхнічных прычынах у бліжэйшы час не плануецца, але на працягу года можа быць адноўлены — пасля таго, як на хлебазавод паступяць новая расстоечная шафа і парагенератар (гэта запланавана ў рамках інвестыцыйнай праграмы Белкаапсаюза, у якую на 2018 год уключана Талачынскае райспажыўтаварыства).

Калектыў вытворчага ўчастка, трыццаць чалавек, застаўся ранейшы.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



2 комментария на “ Талачынскі хлеб вярнуўся і збіраецца заваяваць новыя рынкі ”

  1. Лойка Якуб , 16 января 2018 , 23:13

    Зараз турызм набірае абароты дык хай бы пад гэтую марку стварылі новыя гатункі хлеба..напрыклад, “Чорны з лебядой” ці “Шэры з шалупіннем”! Крэатывіць трэба па цяперашняму часу

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
    • сельчанин , 17 января 2018 , 17:06

      Надо освоить технологию шоковой заморозки продукции. Она позволит существенно увеличить сроки годности изделий: для хлеба — до 6 месяцев, для булочных изделий — до 5 месяцев, для тортов и пирожных — до 1 года.

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене