Асартымент паслуг талачынскай пральні — ад мыцця бялізны да абкідвання дываноў

23 января 2018 13:19

З парога ў гэтым памяшканні адчуваецца пах гарачай, адпрасаванай тканіны, а калі падысці бліжэй да стала прыёму заказаў, то да слыху даносіцца шум разнастайных механізмаў. Пральня Талачынскага элеватара працуе ў штатным рэжыме, як і раней, задавальняючы патрэбы кліентаў з ліку фізічных і юрыдычных асоб.

Рэжым працы — з 9 да 18 гадзін (абед з 14 да 15), выхадныя — нядзеля і панядзелак. Тэрмін выканання нетэрміновага заказу, паведамілі нам на мінулым тыдні, звычайна складае 3-4 дні, з даплатаю ў памеры 30% за тэрміновасць можна здаць і забраць бялізну ў адзін дзень. Зразумела, усё залежыць яшчэ і ад загружанасці пральні (тэрмін выканання нетэрміновых заказаў можа займаць да 10 дзён), і ад аб’ёму рэчаў, і ад таго, што з імі трэба зрабіць — проста памыць ці правесці хімчыстку. Хімчыстка падушак ажыццяўляецца на месцы, а вось дываны возяць у Віцебск, паліто адпраўляюць у Оршу.

Нягледзячы на распаўсюджанасць сёння ў насельніцтва індывідуальных аўтаматычных пральных машын, попыт на паслугі пральні застаецца і сярод фізічных асоб, у прыватнасці, людзі прыносяць буйнагабарытныя рэчы, якія ў барабан хатняй машыны не памяшчаюцца.

Акрамя мыцця і хімчысткі, пральня ажыццяўляе яшчэ і прасаванне: прамая бялізна без гузікаў прасуецца на каландрах, а бальнічныя халаты — уручную. Таксама прадастаўляецца паслуга па абкідванні дываноў (абшыванне месца адрэзу з мэтай прадухілення растрэпвання).

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене