“Талака” хоча вярнуць сабе рэпутацыю самай папулярнай крамы

30 января 2018 13:08

Прадуктовыя крамы райспажыўтаварыства даўно ўжо не вытрымлівалі канкурэнцыі з іншымі ўдзельнікамі рынку, а апошнім часам увогуле прыйшлі ў заняпад. Выправіць становішча і прапанаваць багаты асартымент тавараў па даступным кошце — такую мэту паставіла перад сабою УП “Толочинторг”, створанае ў сістэме райспажыўтаварыства.

У прыватнасці, да гэтай новаўтворанай структуры адносіцца цяпер універсам “Талака”, які калісьці быў ці не самым папулярным гандлёвым аб’ектам райцэнтра. Адміністрацыяй “Толочинторга” ўжо зроблены некаторыя крокі да вяртання гэтай краме былой рэпутацыі. Наладжаны сувязі з новымі пастаўшчыкамі, напрыклад, з “Віталюрам”, дзякуючы чаму некаторыя тавары ў “Талацэ” можна набыць нават танней, чым у іншых крамах горада. Так, па стане на 25 студзеня ў продажы быў алей па 1 р. 95 к. за бутэльку 0,8 літра, скумбрыя свежамарожаная па 3 р. 65 к. за кілаграм, мінтай па 4 р. 77 к. Вядзецца работа па наладжванні супрацоўніцтва з іншымі пастаўшчыкамі.

— У нас ёсць вельмі добрае мяса Віцебскага мясакамбіната, — расказала 25 студзеня дырэктар УП “Толочинторг” Марына Беражная. — Мы знізілі на 5% гандлёвую надбаўку на прадукцыю Аршанскага мясакансервавага камбіната. Будзем зніжаць і на іншыя прадукты. Наша мэта — прыцягнуць пакупнікоў больш багатым асартыментам і больш прывабнымі, чым у іншых крамах, цэнамі.

У той жа дзень “Талака” правяла дэгустацыю прадукцыі райспажыўтаварыства (хлебазавод і аб’екты грамадскага харчавання) і Аршанскага МКК (з запрашэннем прадстаўнікоў гэтага прадпрыемства).   Аршанцы прапанавалі пакаштаваць 5 відаў каўбасы, а талачынскія кандытары і хлебапёкі — хлеб, булкі, рулеты, пірожныя, торты, пячэнне.

Разнастайнасцю і прывабным выглядам тавараў звярталі на сябе ўвагу аддзелы свежай садавіны і агародніны, напояў, халадзільныя вітрыны з каўбасамі і замарожанымі таварамі. “Талака” — вельмі камфортная крама, у ёй пакупнікі не штурхаюць адзін другога, як у некаторых іншых, хоць і багатых на тавар, але цесных гандлёвых кропках, таму добрыя намеры “Толочинторга” выглядаюць упаўне рэалістычна. Калі ўсё атрымаецца, то пакупнікі будуць толькі задаволены.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене