Каб у сям’і ўсё было гладка, пячы, гаспадыня, аладкі: талачынцы праводзілі зіму (+фота)

27 февраля 2018 15:20

Хаця пасля Масленіцы прайшоў тыдзень, дзень 24 лютага ў Талачыне быў прысвечаны провадам зімы, якая ў апошнія дні спахапілася і паказала свой нораў. Тыя, хто прыйшоў на гулянне, нягледзячы на мароз, не пашкадавалі. Відовішча было захапляльнае.

Установы культуры прывезлі на конкурс масленічныя лялькі, расказвалі пра народныя звычаі і традыцыі святкавання сустрэчы Вясны, спявалі народныя песні, частавалі ўдзельнікаў свята блінамі, аладкамі, іншымі хатнімі прысмакамі. Масленічная лялька з Раіцкага сельскага Дома культуры вадзіла карагод, у які паступова ўліваліся прысутныя з ліку дарослых і дзяцей. Цікавае тэатралізаванае прадстаўленне паказалі коханаўскія артысты.

Кожны калектыў раёна прадставіў  цікавую праграму і частаваў удзельнікаў свята. Кулінарнае майстэрства прадэманстравалі гаспадыні з клуба “Сям’я” пры Славенскім сельскім Доме культуры, якія накрылі багаты стол з прысмакамі, упрыгожылі  яго “Блінным дрэвам” і пазнаёмілі прысутных з паходжаннем гарбаты, яе гатункамі.

Журы прысудзіла першае месца ў конкурсе масленічных лялек калектыву Раіцкага сельскага Дома культуры, два другіх — Коханаўскаму і Славенскаму, два трэціх месцы — Аболецкаму і Азерацкаму дамам культуры.

Даспадобы многім прыйшліся гарачыя каша і гарбата з лясных траў, якія прыгатавалі работнікі спажывецкага таварыства. Традыцыйна самыя спрытныя мужчыны — Мікалай, Мікіта, Аляксандр, Стас і Арцём — прынялі ўдзел у лазанні на слуп за прызамі. У гэтым годзе спрабавала свае сілы ў мужчынскім конкурсе і дзяўчына Крысціна. Трэба думаць, што і ў будучым дзяўчаты стануць канкурэнтамі для мужчын. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі прызы.

Дарэчы, дзень 24 лютага здаўна ў народзе лічыўся асаблівым: святкавалі Аўласа — апекуна хатняй жывёлы, ад якой залежылі матэрыяльны стан і дабрабыт у сям’і. Таму ў гэты дзень, як і на Масленіцу, гаспадыні пяклі бліны і аладкі, каб жывёла была гладкай (сытай і прыгожай).

Дзякуючы такім святам мы больш даведваемся пра звычаі нашых продкаў, захоўваем нашу нацыянальную беларускую культуру.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Каб у сям'і ўсё было гладка, пячы, гаспадыня, аладкі: талачынцы праводзілі зіму (+фота), 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



3 комментария на “ Каб у сям’і ўсё было гладка, пячы, гаспадыня, аладкі: талачынцы праводзілі зіму (+фота) ”

  1. Николай , 4 марта 2018 , 17:59

    Кохановская кукла “масленица” выглядела самой лучшей на данном мероприятии!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Серафима Ивановна , 1 марта 2018 , 12:43

    Согласна с Вашим высказыванием.А может попробовать сделать чудо для себя самим? Лично я с удовольствием побывала на празднике. Жаль, что площадку не подсыпали песком. Люди танцевали, но многие побоялись это сделать, так как скользко было. А разве не чудо смотреть на смеющихся детишек?!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: -1 (from 1 vote)
  3. сельчанин , 28 февраля 2018 , 19:39

    Бывает сидишь, сложа руки на пузике, и ждёшь чуда. А чуда всё нет и нет. Зато есть пузико.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене