У Талачыне людзям не хапае аптэк, а аптэкам — людзей

28 февраля 2018 15:10

У рэдакцыю прыйшоў ліст са скаргаю на адсутнасць аптэкі ў мікрараёне Зарэчча (вуліцы Энгельса, Кірава, Тэкстыльная і інш.) у Талачыне. “У цэнтры хутка адчыніцца яшчэ адна, а ў нас як не было, так і няма, і мы, пажылыя людзі, вымушаны хадзіць, каб набыць лекі, на  такую адлегласць. З кожным днём для нас гэта ўсё цяжэй, бо мы не маладзеем”, — так можна ў агульных рысах перадаць сэнс ліста.

Акрамя таго, аўтар прыгадвае, што калі адчыняўся гандлёвы цэнтр “Паутина”, то вялася гаворка пра тое, што ў ім магла б з’явіцца і аптэка. Сапраўды, у чэрвені 2016 года, калі гандлёвы цэнтр быў толькі ўведзены ў эксплуатацыю, адзін з яго сузаснавальнікаў, Сяргей Іванюта, расказваючы нашай газеце пра перспектывы развіцця новага аб’екта, паведаміў, што з задавальненнем прадаставіць каму-небудзь арэндныя плошчы пад аптэку. З таго часу прайшло больш за паўтара года, але жадаючых пакуль што не знайшлося.

— Наша прапанова застаецца ў сіле, мы па-ранейшаму гатовыя прадаставіць плошчы, — паведаміў Сяргей Іванюта 20 лютага. — Але, на жаль, жадаючых няма, да аднаго суб’екта мы нават самі звярталіся, і ён не пагадзіўся.

— Адчыніць аптэку — справа няпростая, — растлумачыла ў той жа дзень галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Наталля Жукава. — Адных толькі плошчаў для гэтага недастаткова. Патрэбна ліцэнзія, кадры са спецыяльнай адукацыяй. Што ж да новай аптэкі, якая хутка адчыніцца ў цэнтры горада, у будынку ўніверсама “Талака”, то яна належыць таварыству з абмежаванаю адказнасцю “Моя аптека”. Гэта прыватнае прадпрыемства, і яно само шукае месца для сваіх аб’ектаў, мы не можам навязаць яму выбар, загадаць ці забараніць штосьці ў гэтай сітуацыі.

Лагічна, што прадпрыемства, якое толькі пачынае дзейнасць, аддасць перавагу цэнтру горада, а не ўскраіне. Да таго ж, паводле слоў намесніка дырэктара ТАА “Моя аптека” Уладзіміра Грэчыца, з якім мы таксама пагутарылі 20 лютага, варыянт з гандлёвым цэнтрам “Паутина” пры выбары месца для размяшчэння аптэкі ўвогуле не разглядаўся:

— На цяперашнім этапе развіцця нашай кампаніі перад намі стаіць задача адчыняць па адной аптэцы ў райцэнтрах. І там, дзе гэтыя аптэкі стануць паспяхова развівацца, дзе будзе попыт, мы, зразумела, разгледзім варыянты пашырэння сваёй сеткі. Я, дарэчы, зараз пазначаю сабе згаданы вамі гандлёвы цэнтр, будзем мець яго на ўвазе. Але даць пэўны прагноз наконт таго, як пойдуць нашы справы ў Талачыне, зараз я не магу, патрэбна, каб наша аптэка (адчынім яе ў сакавіку) некаторы час папрацавала, і тады загадчык, вывучыўшы сітуацыю, зарыентуе нас, у тым ліку і наконт падбору месца для новых аптэк, калі ў іх з’явіцца патрэба. Праўда, ёсць верагоднасць, што загадчыка мы вымушаны будзем накіраваць з іншай мясцовасці, таму што адчуваем праблему з кадрамі, недахоп людзей, і ў такім выпадку працэс можа зацягнуцца, бо прыезджаму чалавеку арыентавацца больш складана.

Год таму, у сакавіку 2017-га, загадчыца Цэнтральнай аптэкі Алена Паляшкевіч паведамляла карэспандэнту нашай газеты пра тое, што ў аптэчнай сістэме раёна востра стаіць пытанне забеспячэння кадрамі, асабліва ў вёсцы, дзе продаж медыкаментаў крайне стратны. На сённяшні дзень, паведаміла Алена Мікалаеўна 21 лютага, сітуацыя выглядае ў агульных рысах па-ранейшаму: у горадзе штаты ўкамплектаваныя, а, напрыклад, у Коханаве працуюць пенсіянеры. Маладыя спецыялісты па размеркаванні не прыходзяць, бо ўраджэнцы іншых рэгіёнаў трапляюць на сваю радзіму, а з Талачынскага раёна на адпаведныя спецыяльнасці ў апошнія гады ніхто не паступаў.

Такім чынам, з усіх звестак, якія паведамілі нам нашы субяседнікі, напрошваецца выснова, што ў бліжэйшай перспектыве з’яўлення аптэкі ў Зарэччы чакаць не даводзіцца. Па-першае, у гэтай сферы ў нас назіраецца дэфіцыт кадраў. Па-другое, калі нейкі суб’ект накшталт вышэйзгаданага прыватнага прадпрыемства адважыцца паспрабаваць працаваць з прыцягненнем прыезджых спецыялістаў, то, зразумела, ён будзе імкнуцца знайсці памяшканне ў больш перспектыўным месцы. У цэнтры горада шмат гандлёвых кропак, там большы паток пакупнікоў, а ў “Паутине” асноўная маса кліентаў — аўтаўладальнікі (а значыць, пераважна працаздольныя і здаровыя людзі), наведвальнікі суседняй крамы будматэрыялаў (таксама маладыя і здаровыя грамадзяне), пакупнікі мэблі (прыязджаюць не масава і не кожны дзень). Так што давядзецца цярпець нязручнасці.

Застаецца толькі сказаць у суцяшэнне, што далёка дабірацца да аптэкі не толькі жыхарам гэтай ускраіны нашага райцэнтра. Возьмем які-небудзь аграгарадок. Напрыклад, Друцк: ад крайніх хат да фапа, дзе можна набыць медыкаменты, ісці прыкладна столькі ж, колькі ад “Паутины” да цэнтра Талачына. Там меншая колькасць насельніцтва, але гэта такія ж, як і мы, людзі рознага ўзросту і стану здароўя, і для іх ніхто ніколі не адчыніць некалькі аптэк у розных канцах вёскі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



4 комментария на “ У Талачыне людзям не хапае аптэк, а аптэкам — людзей ”

  1. сельчанин , 6 марта 2018 , 10:24

    Единственный праздник, который всегда с нами, это бал-маскарад человеческого лицемерия.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)
  2. Плешко Борис , 1 марта 2018 , 12:02

    Самая прибыльная отрасль,задача которой не лечить,а делать деньги.
    Никто не будет делать препараты вылечивающие тремя таблетками.
    Упаковка мела или крахмала гораздо выгодней.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)
  3. сельчанин , 28 февраля 2018 , 19:45

    Предлагаю в обычном магазине продавать средства от алкоголизма и курения, геморроя, насморка, кашля, головной боли, жаропонижающие, антисептические, слабительные и гормональные препараты, средства для снижения веса и гематогены.Продавать прямо на кассе.Вот выход из данной ситуации.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +2 (from 2 votes)
  4. Агафья Лыкова , 28 февраля 2018 , 19:00

    Ну почему в соседней Польше лекарства дешевле в полтора -два раза , не говоря о качестве , а здесь крахмал Борисовского производства в виде пилюль даже продать некому? Идет борьба граждан с государством за жизнь , и перевес на стороне государства. Скоро освободятся территории для друзей из Китая.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +4 (from 6 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене