Зброя Перамогі, вырабленая рукамі нашчадкаў

27 марта 2018 13:28

Настаўнік працоўнага навучання і чарчэння Коханаўскай сярэдняй школы Аляксандр Анатольевіч Міхайлоўскі з’яўляецца педагогам дадатковай адукацыі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, кіраўніком аб’яднанняў па інтарэсах “Выпальванне па дрэве” і “Умелыя рукі”. Работы яго выхаванцаў — пастаянныя ўдзельнікі і пераможцы раённых і абласных выстаў.

У пачатку сакавіка старасты аб’яднанняў, вучні 8 класа Сяргей Раманчук (на здымку злева)  і Ян Зянько (на здымку справа), прынялі ўдзел у 20-й юбілейнай абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Квант”. У секцыі “Тэхнічнае мадэліраванне ” яны занялі чацвёртае месца.

Прыярытэтным накірункам работы педагога з’яўляецца патрыятычнае выхаванне. На занятках школьнікі займаюцца мадэліраваннем зброі Перамогі — ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. У асноўным гэта танкі і самалёты, ваенныя машыны, якія прымалі ўдзел у вызваленні беларускіх гарадоў і вёсак.

— Першай маёй работай, — расказаў  Сяргей Раманчук, — быў ваенны самалёт. Спачатку мы з Аляксандрам Анатольевічам падабралі матэрыял для работы, потым я начарціў тэхнічную карту і прыступіў непасрэдна да работы. Мадэль павінна была поўнасцю адпавядаць сапраўднаму самалёту, які прымаў  удзел у Вялікай Айчыннай вайне.

Занятак гэты мне вельмі падабаецца. Цікава, калі звычайны кавалак дрэва ў тваіх руках паступова набывае выгляд сапраўднай баявой машыны. Першы самалёт я вырабляў прыкладна месяц. Не цярпелася хутчэй зрабіць яго, таму прыходзіў у майстэрню і па суботах. На даны момант я вырабляю  самалёт, які таксама прыме ўдзел у чарговай выставе. У будучым мару набыць прафесію, звязаную з апрацоўкай дрэва.

Ёсць поспехі ў вучня і ў выпальванні па дрэве, а дакладней — першае месца ў намінацыі “Зіма ў Беларусі” ў раённым этапе абласной акцыі “На добрую памяць”.

Вучань восьмага класа Ян Зянько таксама захапляецца вырабам ваеннай тэхнікі. Першай яго работай  быў легендарны танк Т-34. На абласной выставе ён прадставіў макет цяжкага танка КВ-1, на якім гераічна змагаліся Андрэй Міхайлавіч Усаў і Зіновій Рыгоравіч Калабанаў. У сваёй прэзентацыі Ян расказаў пра гераічны экіпаж гэтай баявой машыны. Вырабляў ён таксама самалёт ІЛ, “кукурузнік”, трактар, студабекер, бензавоз. У мінулым годзе ён заняў першае месца ў раённай выставе ваеннай тэхнікі.

Як адзначыў Аляксандр Анатольевіч, хлопчыкі праяўляюць жывы інтарэс да вырабу ваеннай тэхнікі і выпальвання па дрэве, скарбонка аб’яднання пастаянна папаўняецца цікавымі ідэямі, што дае магчымасць развівацца далей.

Удзельнікі аб’яднання ўзнагароджаны шматлікімі граматамі, пералічыць якія проста немагчыма. Зараз іх 34, што сведчыць аб  стараннай і карпатлівай працы педагога і вучняў.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Зброя Перамогі, вырабленая рукамі нашчадкаў ”

  1. Леня Голубков , 27 марта 2018 , 22:33

    Какая практическая цель данных произведений? Типа вышивание?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: -1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене