Гаспадаркам Талачынскага раёна аказана практычная і тэарэтычная дапамога ў падрыхтоўцы да пасяўной

4 апреля 2018 15:11

На мінулым тыдні прайшоў раённы семінар для кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў па падрыхтоўцы да пасяўной кампаніі. Мерапрыемства было праведзена з выездам у Коханава і складалася з практычнай і тэарэтычнай частак. Удзел у ім прынялі намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Борыс І. І., старшыня райвыканкама Ягораў С. В., начальнік райсельгасхарча Баркоўскі Т. М., прадстаўнікі Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі Акадэміі навук Беларусі, Віцебскага маторарамонтнага завода (займаецца таксама і выпускам земляробчай тэхнікі), Аршанскага райаграсэрвіса (афіцыйны дылер МТЗ).

Пачалася сустрэча з практычнай часткі на пляцоўцы ў прамысловай зоне гарпасёлка, дзе былі выстаўлены ўзоры земляробчай тэхнікі. Выкладчык Коханаўскага дзяржаўнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Лепяшынскі В.С. нагадаў тэхнічныя асаблівасці эксплуатацыі апырсквальнікаў “Роса”, “Двина” (імі ў бліжэйшы час неабходна апрацаваць азімыя). Дырэктар УП “Рыдамльскі” Хадневіч В. А. падзяліўся вопытам выкарыстання шыпаванай гумы для машын гэтага тыпу. Яна, канечне, каштуе грошай, але пасля акупіць сябе, таму што павышае эфектыўнасць працы: машына не буксуе, не саслізгвае ўбок на няроўным рэльефе, шыны не прабіваюцца аб камяні. Было таксама нагадана, што работнікі, якія працуюць на гэтай тэхніцы, павінны прайсці медагляд. З мэтаю эканоміі часу заліўку апырсквальніка неабходна праводзіць мотапомпаю, а не самацёкам. Для перавозкі апырсквальнікаў павінна выкарыстоўвацца спецыяльная платформа.

Прадстаўнікі Віцебскага маторарамонтнага завода нагадалі парадак  рэгуліроўкі дыскавага і пасяўнога агрэгатаў, сеялкі. Правільная настройка паскарае тэмпы работ, змяншае расход паліва, падаўжае тэрмін службы тэхнікі. Кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу на тым, што настройкаю тэхнікі павінны займацца не толькі механізатары з аграномам, а таксама інжынерная служба, у такой адказнай справе нельга дзяліць абавязкі на свае і чужыя, правільнае і своечасовае правядзенне палявых работ — агульны клопат.

Што да тэхнікі Мінскага трактарнага завода, афіцыйным дылерам якога з’яўляецца Аршанскі райаграсэрвіс, то на семінары былі разгледжаны асаблівасці эксплуатацыі энерганасычанага трактара “Беларус-3522”. У прыватнасці, трэба мець на ўвазе, што ён вельмі адчувальны да якасці паліва і антыфрызу, па гэтай прычыне неабходна адказна ставіцца да замены фільтраў і выкарыстоўваць толькі якасную ахаладжальную вадкасць.

Пасля завяршэння практычнай часткі для ўдзельнікаў семінара прадстаўнікамі Інстытута сельскай гаспадаркі былі прачытаны лекцыі на тэмы “Асаблівасці ранневеснавога догляду азімых культур”, “Асаблівасці тэхналогіі вырошчвання зернебабовых культур”, “Кармавое поле (сяўба шматгадовых траў, перазалужэнне)”.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене