Канчатковая перамога талачынскага школьніка Цімафея Спаткая

6 апреля 2018 12:23

Цімафей Спаткай, пяцікласнік Талачынскай СШ №2, які ў верасні мінулага года перамог у адборачным туры рэспубліканскага этапа сумеснага праекта Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі “Я знаю!”, 27 сакавіка здабыў канчатковую перамогу. У суперфінале ён спаборнічаў з адзінаццаццю іншымі пераможцамі рэспубліканскага адборачнага этапа і не пакінуў ім шанцаў.

— Пытанні былі прыкладна такія, як і восенню, з розных абласцей ведаў, — дзеліцца пераможца ўражаннямі. — Толькі цяпер нам выдалі планшэты, на якіх высвечваліся пытанні і варыянты адказу, а мінулым разам мы карысталіся ручкамі з папераю.

Цімафей вельмі любіць чытаць, апошнім часам прачытаў творы Майна Рыда, якія ўзяў у бабулі. Глядзіць па тэлевізары пазнавальныя перадачы пра іншыя краіны, у інтэрнэце — віктарыны. Яшчэ ён аматар гульняў, якія трэніруюць мысленне: шахматы, шашкі, “Манаполія” (настольная гульня).

Перадача з яго трыумфам у эфіры яшчэ не была. Звычайна іх перадаюць па суботах на тэлеканале “Беларусь-1″.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Канчатковая перамога талачынскага школьніка Цімафея Спаткая ”

  1. Дмитрий М. , 6 апреля 2018 , 15:21

    За такими ребятами – будущее страны! Побольше бы их было!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +2 (from 2 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене