Жыхары Абольцаў неабыякавыя да свайго мінулага

24 апреля 2018 11:00

Добры, прыўзняты настрой пакінула чарговае наведванне Абольцаў і, у прыватнасці, сустрэча з людзьмі, якія сваімі магчымасцямі і сродкамі прадаўжаюць адухаўляць жыццё гэтай вядомай у Беларусі мясцовасці. З любоўю адносяцца абальчане да месца свайго пражывання, і сведчаннем таму дагледжаныя дамы, абуладкаваныя двары. Пабудаваныя і абжытыя яны не прыезджымі, а ў большасці сваёй мясцовымі людзьмі. Вось таму Абольцы як ні адна з вёсак у раёне за апошнія дзсяцігоддзі так пашырылі свае межы, прыраслі новымі прыгожымі вуліцамі, адначасова захоўваючы ўзведзенае тут у даваенны і пасляваенны час.

Неаспрэчным фактам у замілаваных адносінах да роднай вёскі людзі лічаць яе вядомае мінулае, па драбніцах збіраючы дарагія для сябе звесткі, адкрываючы новае, невядомае з вераю, што, калі працягваць пошук, шмат чаго можна знайсці, і яно стане табе памочнікам і дарадчыкам у разуменні свайго з’яўлення на свет, прызначэння для гэтага маленькага куточка на зямлі.

Як заўважыла дырэктар школы Ірына Васільеўна Горбікава, для яе, карэннай жыхаркі Абольцаў, няма нікога даражэй, чым родныя і блізкія тут ёй людзі, і няма нічога прыгажэй, чым гэты край. Таму і не паехала ў горад, не спакусілася нейкімі яго перавагамі і ўсе свае намаганні шчыра і з натхненнем аддае не проста захаванню, а, з уласцівымі ёй настойлівасцю і аптымізмам, росквіту вёскі. Таму школа ні ў чым не саступае гарадскім у якаснай падрыхтоўцы сваіх выхаванцаў да самастойнага жыцця. З нязменным поспехам перад імі адчыняюць свае дзверы самыя прэстыжныя навучальныя ўстановы краіны — медыцынскія, педагагічныя ўніверсітэты, тэхнічныя, у тым ліку і аграрныя.

Пасля іх заканчэння ў большасці сваёй яны вяртаюцца дадому. Што прыцягвае, што ўтрымлівае? У тым ліку і спрадвечнае каранёвае, пра якое яны даведваюцца праз сваіх настаўнікаў. А яны тым часам па старонцы, па радку збіраюць пра вядомыя яшчэ з перыяду Крэўскай уніі Абольцы, пра заснаваны польскім каралём і вялікім князем літоўскім Ягайлам у 1387 годзе касцёл раней нечуваныя факты і звесткі.

Хто працуе, таму шанцуе. Дзякуючы сучасным электронным сродкам Ірыне Васільеўне ўдалося знайсці звесткі пра паездку Кацярыны II у Беларускае намесніцтва ў 1780 годзе, і гэты яе шлях пралёг з Пскова на Полацк і далей на Сянно, Абольцы, Коханава, Стараселле, Шклоў і на Магілёў. Як вядома, кожныя такія паездкі імператрыцы суправаджаліся шчодрымі ахвяраваннямі на адкрыццё школ, добраўпарадкаванне храмаў, падтрыманне багадзельняў (прытулак для бяздомных, інвалідаў, непрацаздольных), пабудову дамоў. Ёсць меркаванне, што пэўны след гасударыняй імператрыцай пакінуты ў Абольцах.

Ірына Васільеўна падзялілася, што, удакладніўшы факты, узгадніўшы іх з сельвыканкамам, плануюць у бліжэйшы час устанавіць у Абольцах і Клябані інфармацыйныя знакі-ўказальнікі на месцах, дзе размяшчаліся ў адпаведныя гістарычныя перыяды адзін з першых на тэрыторыі Беларусі касцёл, сінагога, школа, храм Прачыстай Прасвятой Багародзіцы, млын, праводзіліся на Вялікдзень і Юр’е кірмашы і г. д.

Да слова, першыя крокі ў даным накірунку зрабіў ужо ўрач Аболецкай урачэбнай амбулаторыі Віталій Уладзіміравіч Валаткевіч (на здымку). Праяўляючы цікавасць да мінулага гэтага краю, ён з дапамогай мясцовага сельгаспрадпрыемства ўстанавіў валун на месцы, дзе ўзвышаўся касцёл, на металічнай пліце на лацінцы зрабіў гравіроўку з тэкстоўкай: “На гэтым месцы ў 1387 годзе быў заснаваны адзін з першых касцёлаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі”. Літаральна з зямлі, з руінаў узнятыя пяць помнікаў, якія размясціліся над скляпеннямі.

Сёлета Віталій Валаткевіч пры падтрымцы разумеючых яго людзей мяркуе паставіць на месцы-святыні металічнае агараджэнне і ўлетку зрабіць урачыстае адкрыццё непаўторнага помніка нашаму мінуламу пад адкрытым небам з запрашэннем на мерапрыемства мастакоў, фальклорных калектываў, краязнаўцаў. Яго крэда як ініцыятара данай добрай справы адно — усімі магчымымі сродкамі захоўваць сваю гісторыю. Летась у Абольцы ў пошуках пачаткаў свайго роду наведалася Ганна Шыманская, якая пражывае ў Англіі.

Як засведчана ў архіўных даных, яе продкі Вільчынскія, пражываючыя ў Рэчыцкім павеце, у 1560 годзе мелі прыход у Абольцах. Яна шчыра дзякуе Віталію за пошук, устаноўку помнікаў, увагу да падзей, якія адбываліся на гэтай зямлі. Пасля рэвалюцыі 1917 года Вільчынскія перабраліся ў Польшчу, а потым і далей на захад — у Англію. У мястэчку Лаўрэнавічы, па даных на 1854 год, Вільчынскім належаў фальварак.

Неабыякавыя да свайго мінулага, жыхары Абольцаў перакананыя, што яны знаходзяцца не проста ў асяроддзі, дзе зямля, дрэвы, пабудовы, могілкі, а дзе на кожным кроку жыве гэтае мінулае і што яны, сённяшнія, яго нашчадкі. Таму няма для чалавека больш важнага і пачэснага абавязку, як даражыць набыткам у часе, сваёй духоўнай скарбніцай. Як, уласна, гэтае робяць і нашчадкі сваіх родаў у Польшчы, Англіі, Ізраілі, у якіх адны пачаткі, аболецкія славутыя карані.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Жыхары Абольцаў неабыякавыя да свайго мінулага, 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


2 комментария на “ Жыхары Абольцаў неабыякавыя да свайго мінулага ”

  1. Шибеко В.П. , 3 июня 2019 , 12:58

    Я тоже здесь 10 лет отучился в Оболецкой СШ и мне дороги эти воспоминания. Передаю горячий привет своим землякам Савицкому Валере Евменову Толе Титенкову Никопаю Бакуновой Людмиле Казакевич Галине Панченко Евгении Шевелевой Люде Буйневич Вите Титенкову Васе и всем моим землякам. Крепкого вам здоровья и радостной жизни .

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Щаврук , 25 апреля 2018 , 20:02

    Очень хорошее дело,и молодежь подключать нужно,это ведь их земля.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене