Работа Дома быту ў Коханаве выйшла на якасна новы ўзровень

26 апреля 2018 14:48

Швейны цэх коханаўскага Дома быту працуе па ўсіх напрамках, па якіх можа працаваць прадпрыемства падобнага тыпу: вядзецца і рамонт адзення, і пашыў на заказ.

— Пасля пераходу да элеватара ў нас адбыліся не толькі знешнія змены да лепшага (падрамантаваны будынак), але і ўнутраныя, у арганізацыі вытворчага працэсу, — расказалі 11 красавіка работніцы Таццяна Франуза, Наталля Шарай, Ніна Долгава, Галіна Вакар, Таццяна Конышава (на здымку злева направа). — Сталі больш аператыўна паступаць патрэбныя для работы матэрыялы, з’явіліся тры новыя машыны, павялічылася колькасць заказаў.

— Прывозяць усё своечасова і для нашага ўчастка работы, — дадала майстар па рытуальных паслугах і цырульнік Ганна Літвінава. — На цяперашні момант мы здольныя за паўгадзіны падабраць неабходныя матэрыялы і аформіць вянок у адпаведнасці з пажаданнямі кліента наконт формы і колераў вырабу.

Акрамя вышэйпералічаных паслуг (швейныя, рытуальныя, цырульня), у Доме быту, паведамілі нашы субяседніцы, можна адрамантаваць абутак, раз на тыдзень з’яўляецца майстар, каб аддаць выкананыя і прыняць новыя заказы.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене