Наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання інвалідаў у Талачыне атрымліваюць практычныя веды па доглядзе за раслінамі

11 мая 2018 14:27

Хто пабываў у аддзяленні сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага прабывання інвалідаў пры Талачынскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, той адчуў пануючую тут атмасферу добразычлівасці, шчырасці, творчасці і працавітасці. З надыходам вясны стала больш клопатаў у работнікаў і падапечных аддзялення. Яшчэ з восені яны прадумвалі, якія культуры з’явяцца на эксперыментальным участку платформы ўзаемазносін.

Пад кіраўніцтвам работнікаў аддзялення юнакі і дзяўчаты ў лютым-сакавіку высеялі насенне таматаў, перцаў, кветак у спецыяльныя, прызначаныя для вырошчвання расады, касеты.

Усе з нецярпеннем чакалі з’яўлення расткоў. Да агульнай радасці расада вырасла добрая. Старанна даглядаюць яе Даша Кашанок, Арцём Машкароў, Юлія Удавічэнка, Вадзім Каракін, Уладзіслаў Будкевіч, Ксенія Кушчанкова.

Частка расады будзе рэалізаваная на продаж. Гэта і расада клубніц, і кветкавая расада — браткі і петуніі, астры і іншыя. Крыху пазней пойдуць пад рэалізацыю расада капусты, санберы, хваёвыя расліны. У будучым плануецца вырошчваць пладова-ягадныя кусты.

З любоўю і клопатам падапечныя аддзялення даглядаюць і пакаёвыя кветкі. Іх рассаджваюць у асобныя вазоны і рыхтуюць на продаж. У сярэднім яны каштуюць ад 50 кап. да 3 руб.

Працоўная дзейнасць дазваляе наведвальнікам аддзялення атрымаць практычныя веды па вырошчванні расады і доглядзе за раслінамі. Далейшая іх практыка будзе прадоўжана на эксперыментальным участку, які пачаў сваю дзейнасць. Жадаючыя набыць расаду агародніны, кветак або раслін могуць звярнуцца па тэлефоне 2-13-58.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене