Супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў займаюцца захаваннем традыцый матэрыяльнай культуры талачынскай зямлі

28 мая 2018 14:20

Тое, што для нашых продкаў было абавязковай штодзённай працай, без якой немагчыма ўявіць жыццё, для нас — рамантыка, творчасць, мастацтва. Прадзеды плялі, ляпілі, выразалі, ткалі, каб было ў што апрануцца, з чаго паесці і ў што пакласці маёмасць на захоўванне. Для нас жа сёння вырабы з ільну, лазы, саломы, гліны, дрэва — гэта часцей за ўсё дэкаратыўныя элементы інтэр’еру, экспазіцыя выстаў, тэатральны рэквізіт.

Калі ж мы карыстаемся некаторымі з іх (апошнім часам уваходзіць у моду хадзіць на Вялікдзень у царкву з лазовым кошыкам, летам папулярнае льняное адзенне), то робім гэта з пачуццём эстэтычнай асалоды, адчуваючы дакрананне да старажытнай спадчыны народа, нават нягле-дзячы на тое, што кошык ці кашуля — фабрычнай вытворчасці.

Захаваннем традыцый матэрыяльнай культуры талачынскай зямлі і творчым пераасэнсаваннем уменняў сваіх продкаў займаюцца супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў і наведвальнікі яго гурткоў. На выставах, якія дэманструе гэтая ўстанова, заўсёды прадстаўлена шмат звычайных рэчаў бытавога прызначэння (посуд, ручнікі і інш.) і ўсялякія вырабы з сакрэтамі ды сюрпрызамі, напрыклад, саламяная лялька, якая, аказваецца, выконвае ролю куфэрка — можна яе адкрыць і схаваць унутры што-небудзь дробнае.

— Пра тыя заняткі, у якіх нашы продкі вызначаліся вялікім майстэрствам, гавораць назвы вёсак, — распавядае дырэктар установы Святлана Шыцько. — Вазьміце Ганчароўку: відавочна, што тут было распаўсюджана ганчарнае рамяство. У той мясцовасці, адкуль я родам, ёсць вёска Лазы (дарэчы, у кнізе “Памяць” яна значыцца як Лозы — заўв. рэд.), і я сама з дзяцінства памятаю, што там сапраўды было шмат кустоўя і арэшніку (усе называлі гэтую расліннасць “удовіны дровы”), а значыць, мясцовыя людзі не маглі не выкарыстоўваць тое, што дала ім прырода. На жаль, сёння мы не здольныя аднавіць тое, што страчана ў савецкія часы, калі цікаўнасць да ўсяго нацыянальнага, самабытнага і архаічнага не заахвочвалася. У гэтым сэнсе пераемнасць пакаленняў разарвалася, але ўсё ж дзесьці па літаратуры, дзесьці па музейных экспанатах, а дзесьці і па расповедах людзей, у чыіх сем’ях, насуперак усяму, захавалася хоць якая-небудзь спадчына (рэчы, здымкі, успаміны), майстры нашага Дома рамёстваў складваюць сабе ўяўленне пра тое, як думалі і што адчувалі нашы прадзядулі, прабабулі і больш далёкія продкі.

Несумненна, аднаўленне страчанай спадчыны — занятак настолькі няпросты, што шмат у чым і безнадзейны, нейкія прабелы даводзіцца запаўняць творчасцю. Але галоўнае, што гэтаю творчасцю ў нас ёсць каму займацца, і, мяркуючы па ўзроўні работ, якія выходзяць са сцен Дома рамёстваў, сённяшнія творцы пакінуць нашчадкам багатую і каштоўную спадчыну.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене