Наперадзе — светлы шлях, поўны надзей і перспектыў: у школах Талачынскага раёна празвінеў апошні званок

31 мая 2018 14:45

Як, напэўна, і ва ўсіх навучальных установах, з сумам і радасцю, з усмешкамі і слязамі прайшла апошняя лінейка ў раённай гімназіі (з наступнага навучальнага года будзе рэарганізавана ў СШ №3). Развітанне з выпускнікамі — гэта заўсёды як развітанне з родным чалавекам: дзецям шкада пакідаць сцены любімай навучальнай установы, а педагогам шкада адпускаць іх.

Не стрымалі эмоцый і некаторыя з бацькоў. На працягу адзінаццаці гадоў яны перажывалі ўсе радасці і засмучэнні сваіх дзяцей і працавалі разам з педагогамі на дасягненне агульнай мэты. Гэтая мэта — выхаванне сваіх дзяцей дастойнымі грамадзянамі краіны, фарміраванне з іх усебакова развітых асоб, падрыхтоўка да самастойнага жыцця.

Віншуючы прысутных з заканчэннем чарговага навучальнага года, дырэктар установы Завадскі У. М. расказаў пра насычанае вучэбнае і пазакласнае жыццё гімназіі, нагадаў пра шматлікія творчыя дасягненні яе навучэнцаў і педагогаў (перамогі і прызавыя месцы ў міжнародным вакальным конкурсе “Музыкальный мир”, міжнародным конкурсе маладых талентаў “Рождественский звон” і інш.), пра ўдзел дзяцей ва ўсемагчымых акцыях, спартакіядах, святах.

Вучні розных класаў ледзь паспявалі падыходзіць да трыбуны, каб атрымаць Ганаровую грамату за паспяховую вучобу і добрыя паводзіны, так шмат было ўзнагароджаных. Атрымалі лісты-падзякі і многія бацькі, якія актыўна ўдзельнічалі разам са сваімі дзецьмі ў жыцці гімназіі.

З віншаваннямі і добрымі пажаданнямі звярнулася да ўсіх удзельнікаў урачыстасці намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Галубкова І. С. У прыватнасці, Іна Сцяпанаўна падбадзёрыла выпускнікоў у гэты адказны момант, калі наперадзе іх чакаюць экзамены і  выбар жыццёвага шляху, заахвоціла маладых людзей да творчай і стараннай працы, да поспехаў і здзяйсненняў, пажадала ўпэўненасці ў сваіх сілах і дасягнення пастаўленых мэт.

Не абышлося і без традыцыйных для такога выпадку рытуалаў: адзінаццацікласнікі выканалі развітальны танец, пара вучняў — першакласніца і выпускнік — дала апошні званок, а ўсе выпускнікі выпусцілі ў вышыню белыя і жоўтыя шары.

Узнімаючыся ўсё вышэй, шары паступова зніклі з віду на фоне яснага неба і асляпляльна яркага сонца. І гэта выглядала сімвалічна, як пачатак новага, светлага шляху, поўнага надзей і перспектыў.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


2 комментария на “ Наперадзе — светлы шлях, поўны надзей і перспектыў: у школах Талачынскага раёна празвінеў апошні званок ”

  1. дилетант , 31 мая 2018 , 20:34

    раённай гімназіі (з наступнага навучальнага года будзе рэарганізавана ў СШ №3).А чем обусловленна реорганизация? Толочинщине уже не нужны образованные дети?Ведь программа гимназии все ж отличалась от обычной школы.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)
    • Лариса Ивановна , 31 мая 2018 , 21:15

      Образованные люди не нужны монаршеской семье вообще , им необходимы только тупо исполнители , которые ничего не могут возразить начальнику и брать только под козырек . А деньги даст старший брат , за детей и внуков просто обидно.

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: +2 (from 2 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене