Славенскія школьнікі ўвайшлі ў лік прызёраў рэспубліканскага конкурсу “Дарогамі памяці”

4 июня 2018 10:22

З мэтай фарміравання ў моладзі грамадзянства і патрыятызму, духоўных і маральных якасцей, нацыянальнай самасвядомасці на прыкладах баявых і працоўных подзвігаў беларускага народа год таму ў рэспубліцы стартаваў конкурс “Дарогамі памяці”. Нядаўна адбыўся заключны, рэспубліканскі, этап конкурсу. Наш раён на ім прадставілі пераможцы ў вобласці вучні 10 класа Славенскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Інэсы Анатольеўны Акулёнак.

За сваю творчую работу яны былі ўзнагароджаны дыпломам трэцяй ступені сярод 45 устаноў адукацыі рэспублікі. Мы папрасілі падзяліцца ўражаннямі пераможцаў, расказаць аб падрыхтоўцы да конкурсу.

Інэса Анатольеўна Акулёнак: — На класнай гадзіне я прапанавала  вучням прыняць удзел у гэтым праекце. Пасля абмеркавання мы адзінагалосна вырашылі выбраць адну з чатырох намінацый — “Вайна ў памяці пакаленняў”. Даная тэма прадугледжвала стварэнне відэафільма пра населены пункт у час Вялікай Айчыннай вайны, гераічных земляках, памятныя мясціны. Сваю работу мы вырашылі прысвяціць Году малой радзімы і расказаць пра нашу вёску Славені ў гады вайны.

Пачалі работу са збору звестак пра Героя Савецкага Саюза Пятра Антонавіча Галецкага, імя якога носіць наша школа. У фільме вучні расказалі пра яго жыццё і подзвіг.

Яшчэ адна старонка была прысвечана брацкай магіле, якая знаходзіцца побач са школай. У ёй пахаваныя 50 салдат і афіцэраў. Сярод імёнаў загінуўшых герояў і імя французскага лётчыка Жака Гастона. Дзе і як загінуў лётчык, мы распавялі ў фільме.

Трэці эпізод відэафільма звязаны са страшнымі зверствамі фашыстаў у час расстрэлу яўрэйскага насельніцтва ў вёсцы Славені, у месцы пад назвай “цагельня”. Цяпер тут знаходзіцца абеліск у памяць загінуўшых і закатаваных людзей.

У склад творчай групы ўвайшлі чатыры вучні. Кожны з іх атрымаў заданне і адказна выконваў сваю справу. У выніку журы высока ацаніла нашу працу і прысудзіла трэцяе месца ў рэспубліцы. Мы ганарымся, што прынеслі вобласці, раёну і роднай школе дастойную ўзнагароду.

Ангеліна Пятрэнка: — Падчас падрыхтоўкі  відэароліка мы скрупулёзна рыхтавалі тэкст, які потым выразна і эмацыянальна агучыла на відэакамеру Таня Каралёва. Мы пашырылі веданне мінулага роднага краю, шмат даведаліся пра ваенныя падзеі ў нашай мясцовасці і гераічныя дзеянні землякоў. Цікава было назіраць, як здымаў на відэакамеру Алёша Дзянісаў, нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, а потым Данік Юркевіч манціраваў фільм. Усё, што перажылі нашы землякі, мы прапусцілі праз сваё сэрца, у выніку атрымалася кранальна і хвалююча.

Таццяна Каралёва: — Клас наш дружны, таму, упэўнена, у нас усё атрымалася. Было прыемна ствараць гэты відэафільм з маімі аднакласнікамі. Думаю, гэта запомніцца на ўсё жыццё. У даным праекце мне была адведзена роля вядучай. Не буду ўтойваць — хвалявалася. Мне хацелася перадаць  трагізм вайны, каб людзі помнілі пра тых,  хто не вярнуўся з поля бою. Мы павінны шанаваць сваю гісторыю, сваю малую радзіму. На прэзентацыі відэафільма ў Мінску мы былі з Інэсай Анатольеўнай два дні. Свае работы прадстаўлялі таксама вучні з гарадскіх школ, гімназій. Немагчыма перадаць пачуцці ў той момант, калі аб’явілі, што нам прысуджана трэцяе месца. Мы, вучні сельскай школы, змаглі паспяхова справіцца з адказнай творчай работай

Аляксей Дзянісаў: — Гэтая работа была для нас вельмі карысная. Мы шмат даведаліся пра нашу малую радзіму. Будучы аператарам, я зразумеў, што не адразу ўсё атрымаецца як трэба. Прыходзілася рабіць па некалькі дубляў, выбіраць лепшы ракурс. У нашай сям’і ваяваў дзед Антон Данілавіч Дзянісаў, прайшоў усю вайну сувязістам, застаўся ў жывых. Думаю, ён быў бы задаволены зробленым намі ў імя памяці сваіх землякоў.

Даніла Юркевіч: — Было цікава не толькі для нас, але і для тых, хто даведаўся праз фільм аб ваенных падзеях у нашай вёсцы. Мы знаходзілі  звесткі, складалі тэкст, каб укласціся ў рэгламент. Мне даручылі зрабіць закончаную карціну — увесці музыку, лагічна размясціць кадры. Гэта быў для нас шанц  паказаць, што мы здольныя на сапраўдную сур’ёзную справу. Дарэчы, стварыць відэафільм мне хацелася даўно. У будучым мару стаць праграмістам, таму такая практыка аказалася карыснай асабіста для мяне.

Хочацца павіншаваць вучняў і настаўніцу з перамогай і пажадаць ім новых творчых здзяйсненняў і поспехаў у вучобе.

Алена СЕРАДА.

НА ЗДЫМКУ: злева направа Даніла Юркевіч, Ангеліна Пятрэнка, І. А. Акулёнак, Аляксей Дзянісаў, Таццяна Каралёва.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Славенскія школьнікі ўвайшлі ў лік прызёраў рэспубліканскага конкурсу "Дарогамі памяці", 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене