Трактарыст Талачынскага ПМС Віктар Валентаў здольны даць новае жыццё любой тэхніцы

5 июня 2018 14:24

Прадстаўнікі УП “Талачынскае ПМС” заўсёды прысутнічаюць на раённай Дошцы гонару. У мінулым годзе на яе быў занесены малады машыніст бульдозера, сёлета — вопытны трактарыст Віктар Валентаў, які прысвяціў меліярацыі ўсё сваё папярэдняе працоўнае жыццё.

— Майце на ўвазе, што ён заслужаны трактарыст Рэспублікі Беларусь! — пажартаваў адзін з калег Віктара Пятровіча, які прысутнічаў у мехмайстэрні падчас нашай гутаркі з перадавіком.

Жарты жартамі, а калі б нейкае падобнае званне сапраўды існавала, хаця б у межах прадпрыемства, то Віктар абавязкова атрымаў бы яго. Сёння за ім замацаваны два трактары: МТЗ-82 і К-700 (“Кіравец”). Якраз на гэтым тыдні Віктар перасеў на МТЗ з касілкаю, папярэдне падрамантаваўшы яе, давёўшы да ладу.

Малая радзіма Віктара — Азерцы, спецыяльнасць трактарыста атрымаў у коханаўскім ПТВ (цяпер — ліцэй сельгасвытворчасці). У меліярацыю прыйшоў у 1990 годзе, адразу пасля арміі, гледзячы на брата, які ў той час рабіў тут бульдазерыстам. З таго часу застаецца верным сваёй справе, незалежна ад таго, перажывае роднае прадпрыемства ўздым ці заняпад (нават жыве недалёка, у пасёлку крухмальнага завода).

— У яго руках ажывае любая тэхніка, — так характарызуе Віктара галоўны механік Валянцін Рачонак. — Ніколі ён не прасіў, не патрабаваў новага трактара, а даводзіў да ладу той, які быў у яго распараджэнні, перабіраў усё ўласнымі рукамі і такім чынам даваў новае жыццё самай старой тэхніцы. Напрыклад, цяперашні яго МТЗ-82 — з 2000-га года, а “Кіравец” — увогуле з 1988-га.

На выгляд гэты трактар зусім не такі стары, якім з’яўляецца на самай справе. І заслуга ў гэтым належыць, зразумела, трактарысту, які абыходзіцца з даверанай яму машынаю па-гаспадарску. Валянцін Уладзіміравіч мяркуе, што веданне тэхнікі і любоў да яе, напэўна, перадаліся Віктару ад бацькі, які рабіў слесарам па рамонце трактароў.

А яшчэ Віктар любіць зямлю і сельскую гаспадарку, дома трымае ўласнага каня.

— Можа быць, у тым ліку і па гэтай прычыне ён не пагадзіўся ні на адну са шматлікіх прапаноў наконт змены працы, — мяркуе Валянцін Уладзіміравіч. — Не хоча кудысьці пераязджаць з абжытага месца, у якое ўкладзена столькі працы, хаця прапаноўвалі яму на іншых прадпрыемствах і тэхніку сучасную, і жыллё.

Зусім заканамерна, што чалавек з такімі асабістымі і прафесійнымі якасцямі карыстаецца павагаю калег, мае аўтарытэт у калектыве, з’яўляецца членам прафкама, не аднойчы ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі і, дарэчы, на раённую Дошку гонару занесены ўжо другі раз.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене