Чым старэйшыя дарогі, тым больш клопатаў па іх абслугоўванні

6 июня 2018 14:44

Красавік і пачатак мая былі для прадпрыемства ДЭУ-8 поўнымі клопатаў і інтэнсіўнай працы. Ажыццяўлялася падрыхтоўка падведамасных яму дарог М1/Е30 і Р19 да штогадовага веснавога агляду камісіяй з удзелам ДАІ і экалагічнай інспекцыі. 10-11 мая агляд паспяхова пройдзены. На цяперашні момант сярэдні бал якасці ўтрымання дарог складае 3,9 бала па 5-бальнай шкале, а бал эксплуатацыі — 3,71.

З мэтаю своечасовага выканання работ былі часова прыцягнуты паўтара дзясятка чалавек праз цэнтр занятасці. Ажыццяўлялася фарбаванне стоек дарожных знакаў, бар’ернай агароджы (11 км), агароджаў на мастах і пуцеправодах (2 км), прыведзена ў парадак 29 аўтобусных павільёнаў і 6 зон адпачынку. Ліквідавана ямачнасць на плошчы 4271 кв. м (3900 кв. м — на дарозе М1/Е30, 371 кв. м — на Р19). Пра ступень зношанасці асфальтавага пакрыцця можна меркаваць па тым факце, што для ліквідацыі 3000 кв. м ямачнасці спатрэбілася выкарыстанне гарачага асфальту (гэта больш складаны метад, які прымяняецца пры значным пашкоджанні, калі плошча ямкі большая за 1 кв. м).

— Пяць гадоў таму ямачнасць пасля зімы была толькі 400 квадратных метраў, а сёлета, як бачыце, у дзесяць разоў большая, — гаворыць начальнік прад-прыемства Яшчук С. Р. — Нічога дзіўнага, дарогі старэюць. На М1, напрыклад, капітальны рамонт праводзіўся больш за дзесяць гадоў таму.

Выкананы вялікія аб’ёмы работ па рамонце і прывядзенні ў парадак (чыстка, фарбаванне і г. д.) тэхнікі на вытворчай базе і машынным двары. Праведзена азеляненне тэрыторыі ўздоўж дарогі М1/Е30: пасаджана 4470 саджанцаў елкі і 400 — ліпы і бярозы (сумарна).

У цяперашні час актуальнасць набывае абкошванне дарог. Для гэтых мэт у арсенале прадпрыемства ёсць 6 касілак і 11 ручных мотакос, з іх 3 касілкі і 6 мотакос ужо задзейнічаны ў рабоце. Будзе праводзіцца таксама абнаўленне дарожнай разметкі, запланавана паверхневая апрацоўка (заліўка эмульсіяй і пасыпанне шчэбенем) 2-кіламетровага ўчастка дарогі Р19, рамонт пуцеправода на 510-м кіламетры дарогі М1/Е30, частковая замена сеткі для абароны ад дзікіх жывёл.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: ажыццяўляецца герметызацыя швоў, якія наразаюцца на нядаўна пакладзеным асфальце з мэтаю прадухілення ўзнікнення трэшчын.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Прямые линии

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Июнь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей