У талачынцаў свежая агародніна карыстаецца попытам

8 июня 2018 14:04

Ужо ў 8 гадзін каля палаткі Талачынскага райпо з’явіліся першыя пакупнікі. Жанчына выбрала сярэдні качан капусты. Мы пацікавіліся, ці першы раз яна тут купляе агародніну. “Прыходжу сюды часцяком, — адказала яна. — На абед вырашыла зварыць боршч, застанецца яшчэ і на салату”. У размову ўключылася яшчэ адна жыхарка Талачына: “Свайго агарода не маю, а тут заўсёды ўсё свежае, ды і цана прымальная”.

Начальнік аддзела нарыхтовак і знешнеэканамічнай дзейнасці райпо Людміла Мікалаеўна Клапата паведаміла, што свежую агародніну ў Талачын яны дастаўляюць праз дзень са Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пастаянныя пакупнікі ведаюць дзень прывозу прадукцыі, а яна на даны момант самая танная ў горадзе. Вывучыўшы попыт людзей і кошт прадуктаў на рынку і ў іншых магазінах, райпо прапаноўвае больш ніжэйшы кошт, чым іншыя, менавіта за свежыя і якасныя прадукты. Практыка паказала, што палатка ў цэнтры горада прываблівае пакупнікоў. Ідучы міма з працы або проста гуляючы па горадзе, яны заходзяць  сюды і купляюць да стала агародніну, садавіну, ягады.

Для параўнання мы зайшлі ў “Еўраопт” і некалькі магазінаў, на рынак. Напрыклад, агуркі тут 99 кап., у “Залатым коласе” — 1руб. 96 кап., у “Світанку” — 1 руб. 98 кап. На рынку агуркі былі ўжо па 80 кап. Райпо прапаноўвае  па 92 кап. за кілаграм. Кожны дзень тут прадаецца 200 — 250 кілаграмаў свежых агуркоў.

Капуста ў магазінах каштуе 2 руб. 55 кап., тут вы заплаціце за кілаграм па 1 руб. 98 кап.  У далейшым кошт усёй агародніны таксама будзе зніжацца.

За адзін дзень выручка ў палатцы складае ад 400 да 600 рублёў. Як паведаміла прадавец Наталля Галех, асаблівым попытам у апошні час карыстаюцца агуркі. Менш чым па два кілаграмы не купляюць. Добра бяруць цыбулю, яна таксама самая танная ў горадзе — па 66 кап. На прылаўку красуюцца яркія таматы па 3 руб. 83 кап. за кілаграм, ёсць бульба — па 58 кап. Гродненскія яблыкі каштуюць па 2 руб. 64 кап., польскія — па 3 руб. 34 кап.

За апошні тыдзень прадалі адну тону сто кілаграмаў клубніц. Прывезлі яшчэ адну партыю па яшчэ больш ніжэйшай цане — па 2 руб. 80 кап. Вулічны гандаль райпо працуе з 17 мая, за гэты час ужо выручылі праз яго 5 тысяч 700 рублёў. У будучым у продажы з’явіцца свежая бульба, можна будзе купіць кабачкі, бананы.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене