Памятаць і шанаваць герояў — наш маральны абавязак

4 июля 2018 15:06

Надвор’е святу не спрыяла, але грамадзяне Рэспублікі Беларусь не маглі не аддаць даніну павагі героям, якія адстаялі незалежнасць краіны і права будучых пакаленняў на жыццё, таму мітынгі на месцах воінскіх пахаванняў, пахаванняў мірных грамадзян і каля помніка «Вызваленне» (Курган Славы) адбыліся ў прызначаны час.

Прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, органаў улады і проста жыхары горада і раёна ўсклалі да мемарыялаў вянкі і кветкі, ушанавалі памяць воінаў хвілінаю маўчання.

Галоўны мітынг раёна, каля Кургана Славы, прайшоў у новым фармаце: коратка, без выступленняў афіцыйных асоб, але ад гэтага не менш урачыста, пранікнёна і душэўна. Сцэнарый мерапрыемства вызначаўся больш мастацкім каларытам: двое вядучых чыталі вершы і гаварылі пра значэнне Дня Незалежнасці ў жыцці нашага народа, нагадвалі, якім коштам гэтая незалежнасць здабывалася.

Людзі стаялі пад парасонамі, і кожны адчуваў, кожны разумеў, што гэта шчасце — жыць у незалежнай краіне, адзначаць асабістыя і ўсенародныя святы, сустракаць і ясныя, і дажджлівыя дні і быць упэўненым, што кожны з іх прынясе табе толькі мірную працу і адпачынак.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене