Маладому бухгалтару “Жукнева” Алене Пашкевіч падабаецца працаваць у сельгаспрадпрыемстве

6 июля 2018 13:29

Што можа адчуваць маладая гарадская дзяўчына, апынуўшыся па размеркаванні ў сельскай мясцовасці? Здавалася б, яна павінна расчаравацца, запанікаваць і паспяшыць хутчэй назад, у горад. А вось Алена Пашкевіч, малады бухгалтар па заработнай плаце ААТ “Жукнева”, пакуль што не збіраецца нікуды ехаць.

Сустрэлі тут яе як родную, выдзелілі асобны добраўпарадкаваны дом. Калегі дапамагаюць ёй разабрацца ў складаных пытаннях, даюць жыццёвыя парады.

Родны яе горад — Орша. Уся сям’я — маці, бацька, старэйшы брат  — працуюць на Аршанскім ільнокамбінаце, іх прафесіі недасягальна далёкія ад сельскай гаспадаркі.

Пасля заканчэння дзевяці класаў Алена вырашыла стаць бухгалтарам. Яе прывабліваў свет лічбаў, разлікаў, яна добра ведала матэматыку. Паступіла ў Смальянскі дзяржаўны аграрны каледж на аддзяленне эканомікі. Пры размеркаванні выпускнікам прапанавалі месцы, куды можна паехаць працаваць. Алена выбрала сельгаспрадпрыемства “Жукнева”, бліжэй да дому.

Каб паспець своечасова налічыць заработную плату, спярша прыходзілася нават браць ведамасці з сабой дахаты. Пасля таго, як дакументы паступаюць ад  эканаміста, яна правярае разлікі, выводзіць канчатковую суму, рыхтуе ведамасці. Працаваць з лічбамі ёй падабаецца, нават атрымлівае ад гэтага задавальненне.

Ад гаспадаркі ёй выдзелены дом. Тут пасля работы яе чакае верны сябар Тайсан — амерыканскі стафардшырскі тэр’ер. Ён радасна сустракае сваю гаспадыню, нецярпліва паглядае на дзверы. Спачатку яны ідуць гуляць, потым Алена займаецца дамашнімі справамі — паліць печ, гатуе вячэру.

Цікаўлюся, якія планы на будучае? З усмешкай дзяўчына заўважае, што тут ёй падабаецца і пакуль што будзе працаваць у гаспадарцы, плануе атрымаць вышэйшую адукацыю.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене