Дубровіна: мясціны, у якіх дыхаецца і пачуваецца асабліва

7 июля 2018 10:56

Карані майго бацькі з вёскі Дубровіна. Тут жылі яго дзяды, мае прадзеды. Ён любіў гэтыя мясціны. Працуючы змалку, ведаў кожнае ўрочышча, дзе пасвіў кароў ці хадзіў у начлег пасвіць коней, збіраў з бацькамі і братамі сена на зіму для рагулі. І хоць лёс закінуў яго пасля стварэння сям’і жыць у Рафалова, па Дубровіне ён заўсёды сумаваў.

А пры ўспаміне аб маленстве, сваіх родных і вяскоўцах расчульваўся і нават, хоць меў цвёрды характар, не хаваў слязы. І хоць зашмат сёння згадак, успамінаў бачым і чуем пра малую радзіму, яны нікому не пашкодзяць. Наадварот, яны кранаюць сваёй шчырасцю, чуллівасцю, яшчэ з большай сілай і глыбінёй знітоўваюць нас з бацькоўскім кутам, дзе нашы пачаткі, тая прыгажосць, якія адзіныя такія ва ўсім свеце.

Нікога з родных у гэтай вёсцы ўжо не засталося. Адзіная сцяжына сёння толькі сюды прыводзіць — на могілкі, дзе значным шэрагам ляжыць бацькаў род.

Старажылы, каб мы ведалі, неяк давялі нам, што могілкі на гэтым высокім месцы ўтварыліся дзесьці перад рэвалюцыяй 1917 года. З’явіліся літаральна ў полі, на пясчаніку. Нічога тут не расло, зямлі не было шкада. А вось для пахавання нябожчыкаў месца самае прыдатнае — жоўты, лёгкі пясочак. Паступова могілкі разрасліся, выраслі і дрэвы, гонкія, адна каля адной, сосны.

Прайшоў час, пастарэлі дрэвы, таксама пачалі адміраць, кладучыся на зямлю. Ды кладуцца яны не проста так, а падмінаючы пад сябе агароджанне пахаванняў, помнікі. Калі яшчэ дрэвы не разрасліся, мы збіраліся разам, убіралі тыя, што былі падгнілыя або выварачаныя ветрам з зямлі. Летась паласой прайшоў шквалісты вецер і палажыў на магілкі старыя дрэвы. Убраць іх было не ў нашых сілах. У вёсцы няма мужчын, а з горада не кожны паедзе.

Вось тады і вырашыў звярнуцца за дапамогай да кіраўніка раёна Сяргея Валер’евіча Ягорава. Старшыня райвыканкама ўважліва выслухаў мае довады, пагадзіўся, што самім нам не ўправіцца з бураломам, што ўтварыла стыхія, папрасіў камунальшчыкаў прывесці могілкі ў парадак. Яны адгукнуліся, прыйшлі на дапамогу. Распілавалі даўжэзныя дрэвы, склалі ўсё ў акуратныя грудкі.

Мае землякі, якія самі робяць усё магчымае, што ў іх сілах па доглядзе святога для сябе месца, дзякуюць за ўвагу і разуменне і кіраўніку раёна, і работнікам камунгаса. Тое, што могілкі — агульны наш клопат, як бачна, пацвярджаецца на справе. У знак удзячнасці мае землякі — і пражываючыя пастаянна, і заглядваючыя на радзіму іх дзеці — старанна даглядаюць свае падворкі.

Прыкладам такіх адносін можа служыць Сяргей Сцяпанаў, які пражывае ў г. Барысаве, працуе на чыгунцы. Сяргей Андрэевіч не закінуў бацькоўскі дом. Парадак у ім і каля яго, у садзе і агародзе. Палічыў, што для яго родных Бутараў будзе да месца каля Крыжа-Узнясенскай царквы паставіць паклонны крыж. Ён вырабіў яго за ўласныя сродкі і ўстанавіў каля застаўшыхся фрагментаў старажытнай царквы. Сёлета на 9 Мая, на Дзень Вялікай Перамогі, крыж быў асвечаны благачынным цэркваў раёна протаіерэем Аляксандрам Лазукам. Святар правёў малебен у памяць загінуўшых і памерлых воінаў, партызанаў і мірных жыхароў, нашых землякоў.

Летась у вёсцы пасяліўся пасля значнага перапынку ў яе жыцці першы жыхар. Зноў раённае кіраўніцтва пайшло насустрач, было адноўлена водазабеспячэнне. Так што, калі ёсць хоць адзін жыхар, вёска жыве. Хацелася б бачыць пацвярджэннем гэтаму і ўязны знак з яе абазначэннем. Сяргей Сцяпанаў зрабіў яго сваімі рукамі, а патрабуецца сапраўдны, належнага ўзору. Дарэчы, такая праблема існуе ў нас у цэлым па раёне.

У дзень, калі я наведаў родную вёску бацькі, ваўсю цвілі ліпы, водар ад якіх разносіўся далёка па наваколлі. Заўважыў, што і зямля сёлета не пустуе. Усё, што можна было засеяць, засеяна. І віды на ўраджай добрыя. Ведаю, што зроблена гэта ў тым ліку стараннямі выхадца з гэтых мясцін, намесніка дырэктара УП “Племзавод “Рэканструктар” Аляксандрам Мікалаевічам Радзько. Ён імкнуўся да гэтага, і ў яго атрымалася. Дзякуючы яму і іншым неабыякавым людзям жыве вёска, з якой мы непадзельныя ўсімі сваімі пачуццямі, гонарам і сумленнем.

Міхаіл РАДЗЬКО.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене