Для наведвальнікаў Друцкага гарадзішча створаны больш камфортныя ўмовы

10 июля 2018 13:02

Дружна і плённа папрацавалі на суботніку па добраўпарадкаванні Друцкага гарадзішча прадстаўнікі некалькіх прадпрыемстваў і органаў улады. У суботу, 7 ліпеня, у гэтым славутым гістарычным месцы гулі маторы тэхнікі, раздаваліся гукі сталярных інструментаў і, канечне ж, людскія галасы.

Удзел у працы прымалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мурашка Г. Г., райвыканкам (у тым ліку райсельгасхарч, аддзелы культуры і адукацыі), кіраўнікі і работнікі Талачынскага лясгаса і ДП “Коханава-ЖКГ”, прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Важкі ўклад у суботнік зрабілі, прадаставіўшы разнастайныя матэрыялы, фарбы і правёўшы некаторыя работы, прыватныя прадпрыемствы “КДМ-сервис”, “КДМ-сервис плюс”, “Древолен”, “БетонГарант”, “Журавлев-инвест”, “Вияшпром”, таварыства з абмежаванаю адказнасцю “Инициатива”, індывідуальныя прадпрымальнікі Грудзіна В. А., Рылько А. Ю., дарожныя прадпрыемствы ДЭУ-8 і ДБУ-63.

Выкананы значны аб’ём работ: пафарбаваны зруб над крыніцаю і часткова парэнчы мастка (давесці справу да канца пера-шкодзіў дождж), скошана трава, у розных кутках гарадзішча ўстаноўлены драўляныя лавачкі са столікамі, пасыпаны пясок. Цяпер тут можна прыемна пасядзець на ўлонні прыроды, сузіраючы маляўнічыя краявіды, адчуваючы подых гісторыі і пранікаючыся любоўю да сваёй малой радзімы, пад знакам якой праходзіць сёлетні год.

Хочацца спадзявацца, што мясцовае насельніцтва і госці з іншых населеных пунктаў, наведваючы гарадзішча, будуць цаніць працу людзей і шанаваць сваю гістарычную спадчыну, а значыць, не дапусцяць ні фактаў вандалізму, ні засмечвання нашай агульнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене